З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афаліна (Tursiops truncatus ) — марское млекакормячае падсямейства дэльфінаў атраду кітападобных.
Даўжыня цела да 3,9 м, маса да 400 кг. Афарбоўка зверху цёмна-бурая, знізу светлая. Цяжарнасць каля года. Даўжыня нованароджанага 1-1,2 м, маса 14-16 кг.
Афаліна на паштовай марцы СССР.
Пашыраны ва ўмераных і цёплых водах Сусветнага акіяна (акрамя палярных водаў). Жыве асела або качуе невялікімі чародамі.
Звычайны аб'ект утрымання ў акіянарыумах.
Корміцца рыбай.
RR5109-0009R Чарнаморская афаліна на манеце Банка Расіі.
Лёгка дрэсіруецца. Даследуюцца паводзіны , рэхалакацыя і іншыя ўласцівасці.