Аяўскі ўніверсітэт
Выгляд
Аяўскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Iowa | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Iowa |
Заснаваны | 1847 |
Студэнты | 30 318[1] і 27 802[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Аява-Сіці, Аява, ЗША |
Сайт | uiowa.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аяўскі ўніверсітэт (англ.: University of Iowa) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Аява-Сіці ў штаце Аява, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1847 годзе, гэта старэйшы і буйнейшы ўніверсітэт штата. Універсітэт складаецца з 12 каледжаў, якія прапануюць больш за 200 напрамкаў навучання. Універсітэт мае гарадскі кампус плошчай 7,7 км2 на беразі ракі. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У 2021 фінансавым годзе выдаткі на даследаванні ў ім склалі 818 мільёнаў долараў. Восенню 2020 года ва ўніверсітэце налічвалась 30 318 студэнтаў і 2 875 выкладчыкаў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж медыцыны
- Каледж стаматалогіі
- Каледж адукацыі
- Каледж інжынерыі
- Каледж права
- Каледж вольных мастацтваў і навук
- Каледж медсястрынства
- Каледж фармацыі
- Каледж грамадскага здароўя
- Каледж бізнесу
- Каледж магістратуры
- Універсітэцкі каледж
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аяўскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы