Волжская Булгарыя
мусульманская дзяржава | |
Волжская Булгарыя | |
---|---|
татар.: Идел Болгары чувашск.: Атӑлçи Пӑлхар | |
VII стагоддзе — 1240
|
|
Сталіца | |
Мова(ы) | булгарская мова[d] |
Афіцыйная мова | булгарская мова[d][1] |
Рэлігія | іслам, праваслаўе, славянскае язычніцтва і тэнгрыянства |
Грашовая адзінка | Дынар і som[d] |
Насельніцтва |
|
Форма кіравання | манархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Во́лжская Булга́рыя, Волжска-Камская Балгарыя (татар.: Идел Болгары, чувашск.: Атӑлçи Пӑлхар) — гістарычная дзяржава ў Сярэднім Паволжы і басейне Камы (X—XIII стагоддзі).[2]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сярэднявечная Булгарыя пачала фарміравацца ў Сярэднім Паволжы і Прыкам’і (на тэрыторыі сучаснага Татарстана) у канцы VII ст. Канчаткова як дзяржава вылучылася з Хазарскага каганата пасля яго разгрому ў 960-я гады войскамі кіеўскага князя Святаслава. Сталіца — г. Булгар, з XII ст. г. Біляр. Насельніцтва — волжска-камскія балгары, фіна-ўгорскія народы і інш. На чале дзяржавы стаяў эльтэбер (адпавядаў беку ці эміру), пры яго двары чаканіліся манеты. З X ст. ў гаспадарчай дзейнасці пераважала земляробства, дзяржаўнай рэлігіяй стаў іслам. Значнае развіццё атрымаў гандаль з усходнімі краінамі, Руссю, Скандынавіяй і паўночнымі угра-фінскімі плямёнамі. У ваенных і гандлёвых адносінах сапернічала з Кіеўскай Руссю, пазней — з Уладзіміра-Суздальскім княствам. Да 1241 года трапіла пад уладу мангола-татараў. У 2-й пал. XIII ст. падзялілася на Балгарскае і Жукоцінскае княствы, якія ў 1390-я гады разбіў Тамерлан.
У 1438 годзе ўтварылася Казанскае ханства. Нашчадкамі культуры Волжскай Булгарыі сталі сучасныя татары, чувашы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://enc.cap.ru/?t=publ&lnk=129
- ↑ Халиков А. Х. Татарский народ и его предки. — Казань: Татарское кн. изд-во, 1989, С.93.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Балгарыя Волжска-Камская // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Волжская Булгарыя
- Волжские монеты Бунт Емельяна Пугачева 1773—1775 годов История Суваро Булгары