Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя
Ніжэй прыведзены распрацаваны Удзельнік:Plaga med алгарытм перадачы англійскіх фанем на беларускую мову. Алгарытм засноўваецца на прыкладах сучасных англійскіх запазычанняў у беларускай мове, якія сталі літаратурнымі, а таксама на падставе агульнапрынятых беларускіх перакладаў з англійскай імёнаў, тапонімаў і іншых уласных назваў. Дапаўненні ад іншых удзельнікаў шчыра вітаюцца!
Падставай праекта з’яўляецца Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя (Вікторка). Патрэба ў стварэнні ўласнай сістэмы транслітарацыі ўзнікла з-за таго, што транскрыпцыя Вікторкі не адпавядае цалкам агульнай практыкі транслітарацыі ў сучаснай акадэмічнай беларускай мове.
За падставу транслітарацыі слоў выкарыстоўваецца брытанскі стандарт вымаўлення (Received Pronunciation). Усе англійскія транскрыпцыі правяраліся праз сайт Кэмбрыджскага слоўніка, а таксама англійскай і рускай Вікіпедый. Беларускія формы браліся з вядомых акадэмічных слоўнікаў, а таксама артыкулаў у беларускім раздзеле Вікіпедыі. Ёсць некаторыя транскрыпцыі, зробленыя аўтарам, у такім выпадку падаецца спасылка на артыкул у англійскім раздзеле Вікіпедыі.
Увага! Некаторыя прыклады могуць выбівацца з дадзенай сістэмы. У такіх выпадках у зносках падаюцца дадатковыя тлумачэнні. У перспектыве, частка з гэтых нерэгулярных прыкладаў падлягаюць выпраўленню.
Прыклады слоў, якія замацаваліся ў літаратуры, але абсалютна выбіваюцца з логікі транскрыпцыі:
- Murray River [ˌmʌr.i ˈrɪv.ər] → Мурэй (рака) — мусіць быць «Мары».
- Gloria Swanson [ˈɡlɔːɹ.ɪ.ə ˈswɒn.sən] → Глорыя Свенсан — мусіць быць «Суонсан» або «Свонсан».
- Joseph Franklin Rutherford [ˈd͡ʒəʊzɪf ˈfɹæŋklɪn rʌðəfɔːd] → Джозеф Франклін Рутэрфорд — мусіць быць «Радэрфорд».
- Hudson [ˌhʌd.s(ə)n] → Гудзон — мусіць быць «Хадсан».
- Canterbury [ˈkæntərb(ə)ri] → Кентэрберы — мусіць быць «Кэнтэрбуры» або «Кантэрбуры».
- Washington [ˈwɒʃ.ɪŋ.tən] → Вашынгтон — мусіць быць «Уо́шынгтан».
Гл. таксама
[правіць зыходнік]- Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя (Вікторка)
- Вікіпедыя:Праект:Правапіс
- ru:Англо-русская практическая транскрипция — найбольш блізкая і распрацаваная сістэма перадачы англамоўных назваў
- uk:Довідка:Англо-українська практична транскрипція
Заўвагі
[правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Залежыць ад таго, ці ідзе перад гукам беларускі зацвярдзелы: р, ч, дж, ж, ш.
- ↑ Не блытаць са спалучэннямі тыпу «ee», «ea» або «ie».
- ↑ Дадзены гук з’яўляецца найбольш цяжкім для перадачы ва ўсходнеславянскіх мовах. Таксама важна заўважыць, што варта звяртаць увагу на этымалогію слова, як у Frank і Franklin, якія падобныя, але маюць розную этымалогію. М. У. КОЗЫЛЕВА ПРАБЛЕМА ПЕРАДАЧЫ АНГЛІЙСКІХ АНТРАПОНІМАЎ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ // Веснік БДУ. Сер. 4. — 2012. — № 2. — С. 35 — 39.
- ↑ Звычайна вымаўляецца як [ˈfɹænsɪs], але ў RP — [ˈfɹɑːnsɪs], таму імя павінна мець форму «Франсіс». Паводле З. Саўкі так склалася традыцыя перадачы дадзенага імя.
- ↑ Амерыканскі варыянт: [ˈɡoʊlbərn].
- ↑ а б в г На дадзены момант мусіць быць памылковая трансітарацыя пад уплывам рускай Вікіпедыі.
- ↑ а б Мяккі знак часцей пішацца пасля «н», «м» і «л».
- ↑ пытанне напісання апострафа або мяккага знака пасля «с» і «ц» у такіх выпадках патрабуе дадатковага даследавання.
- ↑ Захаванне ненаціскнога «э» мусіць адпавядаць правілам беларускай арфаграфіі, у іншых выпадках мусіць пераходзіць у «е». Літара «е» не выкарыстоўваецца ва ўстойлівых марфемах (напр. прыстаўка «інтэр-») а таксама там, дзе «е» будзе чытацца як Error using {{IPA symbol}}: "je" not found in list, тады мусіць быць замена на «э». У выпадках, калі «э» пад націскам, яго варта захаваць. У добра засвоеных словах ненаціскны «э» можа пераходзіць у «а» пад рэдукцыяй, але ва ўласных назвах такога не знойдзена (патрэбна больш прыкладаў).
- ↑ У дадзеным выпадку было бы лагічна пазбавіцца ад лішняй мяккасці і зрабіць больш рэгулярную форму «Айзак». Падвойнае «aa» тады бы перадавалі заўсёды як «а». Форма «Айзек» прыйшла праз рускую мову. Патрэбна разглядзець, наколькі такая форма сустракаецца ў беларускай літаратуры і разглядзець магчымасць прывядзення імя ў больш рэгулярную форму.
- ↑ а б Але Isaac Newton [ˌaɪzək ˈnjuːtən] → Ісаак Ньютан (традыцыйная форма)
- ↑ Рэкамендуецца звычайна абіраць пару «е»/«э» у выпадках, калі іншага не кажуць нейкія АК. Але важна адзначыць, што тут можа граць ролю таксама мілагучнасць слова, для падоўжання гуку, што патрабуе дадатковага аналізу. Таму пішам «Ме́йсан», а не «Ме́сан».
- ↑ Адпавядае амерыканскаму [oʊ].
- ↑ а б в Згодна з дадзенай сістэмай, прозвішча павінна перадавацца як «Рузэвелт».
- ↑ Скапіявана ў Вікторкі, але прыклад нелітаратурны. Іншых прыкладаў пакуль не зайшлося.
- ↑ Было ў Вікторкі, але патрэбны прыклады каб праверыць, ці патрэбны апошнія тры формы.
- ↑ Часцей за ўсё, не з’яўляючыся часткай афракаты [d͡ʒ], дадзены гук сустракаецца ў словах французскага паходжання, дзе варта таксама арыентавацца на правілы перадачы з французскай мовы. Там гэты гук традыцыйна перадаецца праз «ж».
- ↑ Не блытаць са спалучэннем «che».
- ↑ Няма кансэнсусу. Рэкамендуецца выкарыстоўваць «х» для паслядоўнасці, але варыянты з «г» дапушчальныя, асабліва ва ўстойлівых найменнях.
- ↑ Не блытаць з імем «German», якое трэба траслітараваць як «Герман». М. В. Козылева Асаблівасці перадачы англійскіх асабовых імёнаў на беларускай мове // libr.msu.by.
- ↑ Часамі ў літаратуры можна сустрэць варыянт «Вільям». Будзем лічыць яго дапушчальным, але рэкамендуемая форма «Уільям».
- ↑ Прозвішча павінна пісацца як «Уілсан».
- ↑ Звычайна ў арыгінале дадзенае спалучэнне вымаўляецца даволі плыўна, таму часта прынята адкідваць [j] і транслітараваць далей без яго.
Зноскі
- ↑ Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак.. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 916 с. — ISBN 978-985-08-1365-7.
- ↑ Г. У. Арашонкава, В. П. Русак, Н. А. Чабатар, А. М. Астапчук, В. І. Уласевіч. Граматычны слоўнік назоўніка / В. П. Русак. — Мінск: Беларуская навука, 2013. — ISBN 978-985-08-1559-0.
- ↑ Беларуская мова адносіцца да кансанантнага тыпу моў, і для яе характэрна аглушэнне парнага звонкага зычнага на канцы слова: James – Джеймс, Cummings – Камінс, Holmes – Холмс. М. У. КОЗЫЛЕВА [http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/49244/1/pages%2036-40%20Kozuleva.pdf ПРАБЛЕМА ПЕРАДАЧЫ АНГЛІЙСКІХ АНТРАПОНІМАЎ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ // Веснік БДУ. Сер. 4. — 2012. — № 2. — С. 35 — 39.] паводле Таболіч А. У., Вікторка Л. В. Матэрыялы да слоўніка // Роднае слова. 2001. № 4., 85
- ↑ Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем толькі пасля галосных. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка. Паводле Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. § 15. Нескладовае ў і у складовае
- ↑ Перадача дедзенага гука з’яўляецца варыятыўнай і кансенсусу тут няма. Рэкамендуецца для паслядоўнасці ў назвах, якіх няма ў энцыклапедыях, выкарыстоўваць больш сучасную «у» ў дадзеных пазіцыях: Уілсан, Уіні. М. В. Козылева Асаблівасці перадачы англійскіх асабовых імёнаў на беларускай мове // libr.msu.by.
- ↑ Тыя літары, якія перадаюцца на пісьме, але не адпавядаюць нейкаму канкрэтнаму гуку наўпростава. Не блытаць з падвоенымі літарамі. М. В. Козылева Асаблівасці перадачы англійскіх асабовых імёнаў на беларускай мове // libr.msu.by.
Літаратура
[правіць зыходнік]- М. У. КОЗЫЛЕВА ПРАБЛЕМА ПЕРАДАЧЫ АНГЛІЙСКІХ АНТРАПОНІМАЎ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ // Веснік БДУ. Сер. 4. — 2012. — № 2. — С. 35 — 39.
- М. В. Козылева Асаблівасці перадачы англійскіх асабовых імёнаў на беларускай мове // libr.msu.by.
- Струк Анастасія, Албут А.А. – магістр філ. навук АНГЛІЦЫЗМЫ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. — г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
- Зьміцер Саўка. Іншамоўныя найменні ў беларускім тэксце. Даведнік. — Мінск: «Тэхналогія», 2021.