Віталь Іванавіч Секун
Віталь Іванавіч Секун | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 чэрвеня 2004[1] (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | псіхалогія і сацыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар псіхалагічных навук (1989) |
Альма-матар |
Віталь Іванавіч Се́кун[2] (21 лістапада 1935 — 28 чэрвеня 2004[3]) — вучоны, псіхолаг і сацыёлаг, доктар псіхалагічных навук (1989).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]В. І. Секун нарадзіўся ў горадзе Чарнігаў. У 1957 годзе скончыў Чалябінскі педагагічны інстытут, у 1966 годзе — Ленінградскі ўніверсітэт. У 1968 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование тренирующего действия представления у гимнастов»[4]. З 1971 года працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі, з 1981 года — у Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук БССР. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Регуляция деятельности как фактор структурной организации личности»[4]. У 1991—2003 гадах В. І. Секун на пасадзе загадчыка аддзела сацыяльнай псіхалогіі асобы і калектыву Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2003 года выкладаў у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі ў Мінску[4].
Памёр В. І. Секун 26 чэрвеня 2004 года[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па псіхалогіі асобы, псіхічнай рэгуляцыі дзейнасці і паводзін чалавека, механізмах фарміравання свядомасці, па псіхалогіі кіравання, у галіне вывучэння сацыяльна-псіхалагічных праблем пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і інш. Распрацаваў тэорыю першасных і другасных рыс асобы і методыку іх ацэнкі.
Сярод апублікаваных прац:
- Индустриально-психологические особенности и взаимоотношения студентов. — Мн., 1976;
- Психология активности. — Мн., 1996;
- Особенности понимания демократии офицерским корпусом. (разам з с Л. Мальцавым) // Беларуская думка. — 2001. — № 10.
Зноскі
- ↑ https://bis.nlb.by/ru/documents/139003
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Секун Віталь Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ а б в Персоналии белорусской социологии. Электронный справочник (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Секун Віталь Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 303. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Секун Віталь Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Персоналии белорусской социологии. Электронный справочник (руск.)
- Нарадзіліся 21 лістапада
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Чарнігаве
- Памерлі 28 чэрвеня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі НАНБ
- Дактары псіхалагічных навук
- Выпускнікі СПбДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Псіхолагі СССР
- Псіхолагі Беларусі
- Сацыёлагі СССР
- Сацыёлагі Беларусі
- Выпускнікі ВНУ Расіі