Галатыя
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/Galatia_Map.png/220px-Galatia_Map.png)
Галатыя (лац.: Galatia), краіна ў цэнтральнай Анатоліі (сучасная Турцыя) ў 3 ст. да н.э. — 1 ст. н.э. Галатыя гранічыла на поўначы з Віфініяй і Пафлагоніяй, на ўсходзе з Понтам, на поўдні з Лікаоніяй і Кападокіяй, на захадзе з Фрыгіяй (усходняя частка якой была захопленая галатамі). Анкара, сучасная сталіца Турцыі, калісьці належала Галатыі.
У Новым Запавеце адзін з лістоў апостала Паўла накіраваны вернікам Галатыі.