Герб Нарвегіі
Герб Нарвегіі — адзін з найстарэйшых еўрапейскіх гербаў. Ён бярэ свой пачатак ад герба каралеўскай сям'і. Сучасны варыянт афіцыйна дзейнічае з 20 мая 1992 г.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Хокан Стары карыстаўся шчытом з выявай льва. Найстарэйшыя звесткі пра яго колеры захаваліся ў Каралеўскай сазе, напісанай у 1220 годзе.
У 1280 кароль Эрык Магнусан дадаў карону і сярэбраную сякеру да выявы льва.
Дызайн герба паслядоўна змяняўся на працягу доўгіх гадоў. У познім сярэднявеччы ручка сякеры паступова даўжэла, сякера стала падобна на алебарду. Ручка звычайна была выгнутая паводле формы шчыта або манеты. Афіцыйна алебарда была заменена сякерай указам караля ў 1844 годзе. У 1905 годзе выгляд герба для караля і ўрада ізноў быў зменены, вернуты сярэдневяковы ўзор, з трохвугольным шчытом і вертыкальна стаячым львом. Адказным за гэты малюнак быў мастак Эліф Петэрсан. Спрошчаны выгляд быў прадстаўлены ў 1937 і злёгку зменены з дазволу караля 20 мая 1992 года.
Шчыт заўсёды адлюстроўваюць увянчаны каралеўскай каронай. Аднак у час Другой Сусветнай вайны В. Квіслінг пастанавіў выкарыстоўваць герб без кароны як афіцыйны.