Германская Дэмакратычная Рэспубліка
Гістарычная дзяржава | |||||
Германская Дэмакратычная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
Deutsche Demokratische Republik | |||||
|
|||||
Дэвіз: «Proletarier aller Länder, vereinigt Euch! (Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!)» |
|||||
Гімн: «Auferstanden aus Ruinen» («Адроджаная з руін») |
|||||
|
|||||
Сталіца | |||||
Найбуйнейшыя гарады | Усходні Берлін, Лейпцыг, Дрэздэн | ||||
Мова(ы) | нямецкая | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Грашовая адзінка | Марка Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі і нямецкая марка | ||||
Плошча | 108.333 км² | ||||
Насельніцтва | 16 675 000 чал. (1988) | ||||
Форма кіравання | communist dictatorship[d], парламенцкая рэспубліка і рэспубліка | ||||
Інтэрнэт-дамен | .dd | ||||
Тэлефонны код | 37 | ||||
Кіруючая партыя | Сацыялістычная адзіная партыя Германіі | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Прэзідэнт | |||||
• 1949 – 1960 | Вільгельм Пік | ||||
Старшыня Дзяржаўнага савета | |||||
• 1960 – 1973 | Вальтэр Ульбрыхт (першы) | ||||
• 1973—1976 | Вілі Штоф | ||||
Старшыня Народнай палаты | |||||
• 1976—1989 | Эрых Хонекер | ||||
• 1989 – 1990 | Манфрэд Герлах (апошні) | ||||
• 1990 | Сабіна Бергман-Поль | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Герма́нская Дэмакраты́чная Рэспу́бліка (ГДР, ням.: Deutsche Demokratische Republik) — сацыялістычная дзяржава ва Усходняй Еўропе, якая існавала ў 1949—1990.
Абвяшчэнне ГДР 7 кастрычніка 1949 стала адказам на ўтварэнне 7 верасня таго ж года на тэрыторыі заходніх зон акупацыі Германіі ФРГ.
Краіна была часткай сацыялістычнай садружнасці, удзельніцай Арганізацыі Варшаўскага дагавора і Супольнасці эканамічнай узаемадапамогі. У 1974 у канстытуцыю ГДР было ўведзена паняцце «сацыялістычнай нямецкай нацыі», што павінна было падкрэсліць яе адрозненне ад «капіталістычнай нацыі» ФРГ і папярэдняга Рэйха (у т.л. Трэцяга). Ключавую ролю ў палітыцы ГДР іграла Сацыялістычная адзіная партыя Германіі.
За час існавання ГДР стала высокаразвітой індустрыяльнай краінай з інтэнсіўнай сельскай гаспадаркай. Па аб’ёме прамысловай прадукцыі ГДР з пачатку 1980-х займала 6-е месца ў Еўропе. Вядучымі галінамі прамысловасці былі: машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная прамысловасць, электратэхніка і электроніка, оптыка, прыборабудаванне, лёгкая прамысловасць. У параўнанні з іншымі краінамі сацыялістычнага блока тут былі дасягнуты значныя поспехі: узровень жыцця ў ГДР быў самым высокім, а па найважнейшых паказчыках рэспубліка была другой індустрыяльнай дзяржавай пасля СССР.
Культурнае жыццё ГДР было насычаным, рэспубліка працягвала шматвяковыя нямецкія культурныя традыцыі, прыпраўленыя дамінуючым у сацыялістычным грамадстве рэалістычным ухілам. Тэатральнае жыццё першыя пасляваенныя гады знаходзілася пад моцным уплывам Бертальда Брэхта, а пасля яго смерці — пад уплывам яго вучняў. Шматлікія тэатры і кабарэ ў ГДР мелі істотнае грамадскае значэнне. Уласная кінематаграфічная вытворчасць, лідарам якой была студыя ДЭФА, парадзіла арыгінальныя мастацкія знаходкі, у прыватнасці жанр «Остэрн», які паказваў альтэрнатыўны падыход да еўрапейскай каланізацыі Паўночнай Амерыкі (Гл. таксама Гойка Міціч, Дзін Рыд).
ГДР была надзвычай паспяховай у такіх відах спорту, як лёгкая атлетыка, цяжкая атлетыка, веласпорт, фігурнае катанне, плаванне, бокс, зімовыя віды спорту. Нацыянальная зборная ГДР знаходзілася ў лідарах агульнага заліку многіх Алімпійскіх гульняў 1970-х — 1980-х.
-
Palast der Republik Berlin DDR.jpg Палац Рэспублікі ў Берліне, 1980-я
Для паляпшэння артыкула пажадана |