Германія ў Першай сусветнай вайне
Герма́нія ўступіла ў Першую сусветную вайну 1 жніўня 1914 года, абвясціўшы вайну Расіі. 3 жніўня вайну Германіі аб'явіла Францыя, а 4 жніўня — Брытанская імперыя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Нагодай для пачатку вайны стала забойства аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанда сербскім студэнтам. Германская імперыя падтрымала свайго саюзніка Аўстра-Венгрыю і, 1 жніўня запатрабаваўшы ад Расіі спыніць мабілізацыю, абвясціла апошняй вайну.
Германія прымала актыўны ўдзел у вайне. Нямецкія войскі ваявалі на Заходнім, Усходнім, Італьянскім і Балканскім франтах. Акрамя гэтага нямецкія каланіяльныя войскі вялі баявыя дзеянні ў Афрыцы. Германскі флот дзейнічаў у Паўночным, Балтыйскім марах, у Атлантычным, Ціхім і Індыйскім акіянах, Германія таксама вяла неабмежаваную падводную вайну. Германія была лідарам ваенна-палітычнага блока Цэнтральных дзяржаў.
Пасля паражэння Цэнтральных дзяржаў у вайне па Версальскаму мірнаму дагавору асноўнай вінаватай Першай сусветнай вайны была названая Германія. Таксама пасля вайны Германія страціла ўсе калоніі, значную частку тэрыторыі. Памеры арміі і флоту былі моцна абмежаваныя, на краіну была ўскладзена выплата рэпарацый пераможцам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зайончковский А.М. Первая мировая война. — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
- Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.