Перайсці да зместу

Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Егіпце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Егіпце
Гады існавання 19551991
Краіна  СССР
Тып ваенспецы і ваенныя саветнікі
Дыслакацыя  Егіпет
Удзел у Араба-ізраільскі канфлікт

Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Егіпце (араб. مجموعة الخبراء السوفيت العسكريين في مصر‎‎) — зводнае воінскае фарміраванне Узброеных Сіл СССР на тэрыторыі Арабскай Рэспублікі Егіпет.

У 1955 годзе прэзідэнт Егіпта Гамаль Абдэль Насер звярнуўся да СССР з просьбай аб пастаўках узбраенняў. Продаж зброі праводзіўся таемна, праз Чэхаславакію. У краіну накіроўваліся самалёты, танкі, артсістэмы і іншая ваенная тэхніка. Для падрыхтоўкі егіпцян да эксплуатацыі ўзбраенняў прыбылі савецкія і чэхаславацкія інструктары[1].

Пасля Шасцідзённай вайны паўстала неабходнасць прыкрыцця аб’ектаў у Егіпце сіламі савецкіх войск. Была распрацавана аперацыя пад кодавай назвай «Каўказ» (люты—сакавік 1970 года). Мэтай была пераброска савецкіх войск. У ходзе падрыхтоўкі да яе ажыццяўлення былі сфармаваныя ў сакрэтным парадку 18-я асобная зенітна-ракетная дывізія, 135-ы знішчальны авіяцыйны полк і 35-я асобная знішчальная авіяцыйная эскадрылля[2]. Напярэдадні, у канцы снежня 1969—пачатку 1970 года, у Егіпет для правядзення рэкагнасцыровачных работ (выбару элементаў баявых парадкаў часцей і падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны) наведала група высокапастаўленых афіцэраў Войск СПА СССР на чале з маршалам П. Ф. Баціцкім[3].

З 1 красавіка авіяцыйныя часці прыступілі да абароны аб’ектаў ад удараў авіяцыі праціўніка і выконвалі пастаўленыя задачы аж да чэрвеня 1972 года, калі па сумесным рашэнні савецкага і егіпецкага щрадаў яны вярнуліся ў СССР[2]. Аднак група ваенспецаў працягнула дзейнасць[4]. Дзякуючы савецкай дапамозе Егіпту ўдалося аднавіць сваю абаронную моц[5].

  1. М.Штереншис. Израиль. История государства. — 3-е, дополненное и переработанное. — Герцлия: ISRADON, 2009. — С. 208—233. — ISBN 978-5-94467-082-3.
  2. а б Ельчанинов В. Б. «Дан приказ ему…в Египет!» // Тогда в Египте… (Книга о помощи СССР Египту в военном противостоянии с Израилем). — Научное издание. — М.: Институт стран Азии и Африки при МГУ им. М. В. Ломоносова, 2001. — С. 87—114. — 386 с. — 1000 экз. — ISBN 5-89394-062-8.
  3. Смирнов А. Г. Операция «Кавказ»: в гуще событий // Тогда в Египте… (Книга о помощи СССР Египту в военном противостоянии с Израилем). — Научное издание. — М.: Институт стран Азии и Африки при МГУ им. М. В. Ломоносова, 2001. — С. 21—42. — 386 с. — 1 тыс. экз. — ISBN 5-89394-062-8.
  4. Исаенко А. И. Новый год на легендарном Синае: Воспоминания ветерана-миротворца // Независимое военное обозрение : Еженедельное приложение к Независимой газете. — М.: 2010. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012.
  5. Ярёменко В. А., Почтарёв А. Н., Усиков А. В. [militera.lib.ru/h/20c2/17.html Вооруженные конфликты Египта с Израилем (1967-1974 гг.)] // Россия (СССР) в локальных войнах и военных конфликтах второй половины XX века / Под ред. В. А. Золотарёва, Институт военной истории МО РФ. — М.: Триада-фарм, 2002. — 494 с. — (Российская военно-историческая библиотека). — 1 тыс. экз. — ISBN 5-86090-065-1.