Перайсці да зместу

Дзмітрый Наркісавіч Мамін-Сібірак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Наркісавіч Мамін-Сібірак
руск.: Дми́трий Нарки́сович Ма́мин-Сибиря́к
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Сибиряк
Дата нараджэння 25 кастрычніка (6 лістапада) 1852[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 (15) лістапада 1912[1][2] (60 гадоў) ці 15 лістапада 1912(1912-11-15)[1] (60 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Марыя Морыцаўна Абрамава[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, празаік
Гады творчасці з 1881
Мова твораў руская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Наркісавіч Мамін-Сібірак (руск.: Дми́трий Нарки́сович Ма́мин-Сибиря́к, сапраўднае прозвішча Мамін, 25.10(6.11).1852, Вісіма-Шайтанскі завод, цяпер Вісім, Свярдлоўская вобласць — 2(15).11.1912, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сям’і святара. Вучыўся ў Пермскай духоўнай семінарыі ў 1868—1872 гадах. У 1872 годзе паступіў на ветэрынарны факультэт Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі; не скончыўшы яе, перайшоў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1877 годзе быў вымушаны з-за матэрыяльнай незабяспечанасці пакінуць універсітэт і з’ехаць на Урал, дзе знаходзіўся да 1891 года. Затым жыў у Пецярбургу і Царскім Сяле. Пачаў друкавацца ў 1875 годзе. Вядомасць пісьменніку прынёс цыкл раманаў пераважна з горназавадскога жыцця: «Прывалаўскія мільёны» (1883), «Горнае гняздо» (1884), «Дзікае шчасце» (1884, першапачатковая назва «Жылка»), «Тры канцы» (1890), «Золата» (1892), «Хлеб» (1895), а таксама цыклы нарысаў, апавяданняў і аповесцяў — «Уральскія апавяданні» (т. 1-2, 1888-89; т. 3 — 1899, т. 4 — 1901), «Сібірскія апавяданні» і інш.

Зноскі