Другая кніга (эсперанта)
Другая кніга міжнароднай мовы | |
---|---|
Dua libro de l' Lingvo Internacia | |
Аўтар | Л. М. Заменгоф |
Жанр | падручнік |
Мова арыгінала | эсперанта |
Выпуск | 1888 год |
Старонак | 50 |
Носьбіт | кніга |
Папярэдняя | Першая кніга міжнароднай мовы (Международный языкъ) |
Наступная | Дабаўленне да другой кнігі міжнароднай мовы |
Другая кніга, эсперанта (Dua Libro de l' Lingvo internacia) - другая кніга, выдадзеная для апісання міжнароднай мовы эсперанта, якая насіла ў той час назву Lingvo internacia, і першая кніга, поўнасцю напісаная на эсперанта. Яна была апублікавана ў Варшаве ў 1888 годзе доктарам Л. М. Заменгофам неўзабаве пасля апублікавання Першай кнігі. Другую кнігу першапачаткова планавалася выдаць у выглядзе 5-6 сшыткаў на працягу 1888 года, з перыядычнасцю прыкладна кожныя 2 месяцы. Выдаючы кнігу, Заменгоф планаваў даць некаторыя матэрыялы для чытання і адказаць на пытанні аб мове, але ў 1888 годзе ён заняўся разглядам прапаноў па рэфармаванню мовы, і кніга была зафіксавана ў сваёй канчатковай форме толькі да канца года, калі павінны былі выйсці запланаваныя 5-6 выпускаў. Пасля выдання Другой кнігі Заменгоф вырашыў, што няма патрэбы ў іншых запланаваных сшытках, і замест гэтага выдаў Дабаўленне да Другой кнігі. Адзіная змена, якую ён зрабіў у мове на працягу 1888 года, гэта змена карэлятаў часу (ĉian-ian-kian-tian-nenian: заўсёды-некалі-калі-тады-ніколі) на іх сучасную форму (ĉiam-iam-kiam-tiam-neniam). Другая кніга складаецца з прадмовы, двух раздзелаў з заўвагамі да праекта эсперанта і 20 раздзелаў з узорамі тэкстаў на эсперанта, сярод якіх зборы ўзораў сказаў на эсперанта, пераклад казкі "Цень" Андэрсэна, асобныя папулярныя прыказкі і некалькі вершаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л.М. Заменгоф. Dua libro de l' Lingvo Internacia [1]/ - Варшава, 1888. - 50 с.