Ежы Анджаеўскі
Ежы Анджаеўскі | |
---|---|
польск.: Jerzy Andrzejewski | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1909[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1983[2][4][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Agnieszka Andrzejewska[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | сцэнарыст, палітык, пісьменнік, драматург, журналіст, раманіст |
Мова твораў | польская[2] |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Е́жы Анджае́ўскі (польск.: Jerzy Andrzejewski; 19 жніўня 1909, Варшава, Расійская імперыя — 19 красавіка 1983, Варшава, Польшча) — польскі празаік і публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1927—1931 гадах вучыўся ў Варшаўскім універсітэце. У 1950-х гадах член ПАРП. Займаў кіруючыя пасады ў Саюзе пісьменнікаў. У 1955—1961 гадах быў літаратурным кіраўніком кінастудыі «Syrena».
З 1960-х гадоў у апазіцыі да афіцыйнай палітыкі і ідэалогіі. У канцы жыцця стаў сузаснавальнікам Камітэта абароны рабочых, актыўны прыхільнік руху «Салідарнасць».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першае апавяданне «Хлусня» (1932). Вядомасць прынесла аповесць «Лад сэрца» (1938). У зборніку апавяданняў «Ноч» (1945) адлюстраваў жыццё суайчыннікаў у час нямецкай акупацыі . Раман «Попел і дыямент» (1948; экранізацыя А. Вайды, 1958) пра супярэчлівую грамадска-палітычную і маральную атмасферу ў пасляваеннай Польшчы. У метафарычных аповесцях «Цемра ахінае зямлю» (1957), «Брама раю» (1960) праблемы быцця чалавека ў складанай гістарычнай плыні часу, пошукі справядлівасці, веры, сэнсу існавання. У аповесці «Ужо амаль нічога» (1976) даследуе душэўны стан і памкненні мастака, у аповесці «Ніхто» (1983) праз міфалагічную прызму спрабуе асэнсаваць месца і прызначэнне чалавека ў Сусвеце. Яго творам уласцівы філасафічнасць, нетрадыцыйнае светаўспрамынне, экзістэнцыяльная праблематыка.
Зноскі
- ↑ Jerzy Andrzejewski // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б в г д е Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 99. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ Анджеевский Ежи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://bs.sejm.gov.pl/F?func=find-acc&acc_sequence=000009939&find_code=SYS&local_base=ARS10
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 5 жніўня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ежы Анджаеўскі
- Нарадзіліся 19 жніўня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 19 красавіка
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Члены ПАРП
- Члены Саюза польскіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна «Сцяг Працы» I ступені
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Польшчы
- Дысідэнты Польшчы
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта