Капа (літара)
Выгляд
Κ, κ (назва: капа[1], грэч. Κάππα) — 10-я літара грэчаскага алфавіту. У сістэме грэчаскага алфавітнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 20. Паходзіць ад фінікійскай літары - каф. Ад літары «Капа» паходзяць лацінская K і кірылічная К.
Зноскі
- ↑ У адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.510: Грэчаскае пісьмо