Перайсці да зместу

Карл XII

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл XII
Karl XII
Сцяг9-ы Кароль Швецыі, Готаў і Вендаў
5 красавіка 1697 — 30 лістапада 1718
Папярэднік Карл XI
Пераемнік Ульрыка Элеанора

Нараджэнне 27 чэрвеня 1682(1682-06-27)[1][2][…]
Смерць 11 снежня 1718(1718-12-11)[1][2][…] (36 гадоў)
Месца пахавання
Род Пфальц-Цвейбрукенская дынастыя
Бацька Карл XI[1]
Маці Ульрыка Элеанора Дацкая[1]
Веравызнанне лютэранства
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл XII (шведск.: Karl XII; 17 чэрвеня 1682 — 30 лістапада 1718) — кароль Швецыі ў 1697—1718 гадах, военачальнік, большую частку свайго ўладарання правёў у працяглых войнах у Еўропе. Карл XII заняў сталец ва ўзросце 15 гадоў, пасля смерці бацькі караля Карла XI, і праз тры гады надоўга пакінуў краіну, пачаўшы шматлікія ваенныя кампаніі з мэтай зрабіць Швецыю галоўнай сілай у Паўночнай Еўропе.

Дацкая кампанія

[правіць | правіць зыходнік]

Юнацкія авантуры караля далі падставу іншым краінам ваяваць са Швецыяй. Рэч Паспалітая з Саксоніяй, Данія з Нарвегіяй і Расія стварылі кааліцыю супраць Швецыі для ўдзелу ў Паўночнай вайне. Але Карл XII апярэдзіў іх.

Першая ваенная кампанія Карла была скіравана супраць Даніі, каралём якой быў у той час яго стрыечны брат Фрэдэрык IV, які пагражаў шведскаму саюзніку Фрыдрыху IV Гольштэйн-Готарпскаму, іншаму стрыечнаму брату Карла XII, жанатаму з яго сястрой Гедвігай Сафіяй. Данія запрасіла міру. Узвышэнне Швецыі на Балтыцы выклікала незадаволенасць у двух буйных суседзяў — у польскага караля Аўгуста II, які даводзіўся кузенам і Карлу XII і Фрэдэрыку IV, а таксама ў маскоўскага цара Пятра I.

Паўночная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Бітва пры Нарве

[правіць | правіць зыходнік]

Маскоўская дзяржава заняла Інгрыю, маскоўскія войскі ўварваліся ў шведскія правінцыі Лівонію і Эстляндыю, аблажылі крэпасці Нарва і Іван-горад. Карл высадзіўся ў Прыбалтыцы, каб адбіць гэты наступ, напаў на маскоўскую армію пад камандаваннем герцага дэ Кроа пад Нарвай. Ва ўпартай бітве маскоўскае войска колькасна перавышала шведскую армію. Шведы наступалі пад прыкрыццём снежнай завеі і раскалолі маскоўскую армію напалам. Многія замежныя афіцэры на чале з дэ Кроа перайшлі на бок шведаў. Нядаўна сфарміраваныя маскоўскія палкі пачалі бязладны адыход да свайго правага флангу, дзе знаходзіўся мост праз раку Нарву. Мост разбурыўся. На левым флангу конніца, якой камандаваў Шарамецеў, убачыла ўцёкі іншых часцей, паддалася паніцы і сама кінулася праз раку. Нягледзячы на тое, што Сямёнаўскі і Праабражэнскі палкі здолелі спыніць атаку шведаў, бітва завяршылася паразай маскоўцаў, шмат іх патанула ў рацэ. Маскоўцы страцілі значную частку артылерыі.

Зноскі

  • Цветков С. Карл XII. Последний викинг. 1682—1718 — М.: Центрполиграф, 2005—480стр.
  • Григорьев Б. Н. Карл XII, или Пять пуль для короля. Москва : Молодая гвардия, 2006. 547, [3] с., [16] л. ил. (Жизнь замечательных людей; Вып. 1198 (998)). ISBN 5-235-02910-0, 5000 экз.
  • Bengtsson F.G. The Life of Charles XII, King of Sweden, 1697—1718. — Stockholm, 1960.
  • Haintz О. König Karl XII. von Schweden. 3 Bände. — Berlin: De Gruyter, 1951.
  • Hatton R. Charles XII of Sweden. — London, 1968.