Катлавіна Нансена
Выгляд
Катлавіна На́нсена[1] — падводная катлавіна ў цэнтральнай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна.
З поўначы катлавіна абмежавана хрыбтом Гакеля, з поўдня — мацерыковым схілам. Найбольшая глыбіня дасягае 3975 м. Пераважаюць глыбіні 3000—3500 м. У заходняй частцы ў катлавіну Нансена ўразаецца цясніна Літке з глыбінёй да 5449 м.
Катлавіна названая ў гонар нарвежскага вучонага і палярнага даследчыка Фрыцьёфа Нансена.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нансена катлавіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 140.
- [Нансена котловина Катлавіна Нансена (руск.)] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі