Ланіякея
Ланіякея (англ.: Laniakea[1], па-гавайску — «неабсяжныя нябёсы»[2]) — звышскопішча галактык, у якім, у прыватнасці, знаходзяцца Звышскопішча Дзевы (складовай часткай якога з'яўляецца Мясцовая група, якая змяшчае галактыку Млечны шлях з Сонечнай сістэмай)[3] і Вялікі атрактар, у якім размешчаны цэнтр цяжару Ланіякеі[4]. У сваю чаргу, Ланіякея ўваходзіць у комплекс звышскопішчаў Рыб-Кіта.
Дыяметр Ланіякеі прыкладна роўны 500 мільёнам светлавых гадоў[3]. Ланіякея складаецца прыкладна з 100 тысяч галактык, а маса яе прыкладна роўная 1017 масам Сонца (прыкладна ў 100 раз большая за масу Звышскопішча Дзевы). Суседнім з Ланіякеяй з'яўляецца звышскопішча Персея-Рыб[5] з ланцуга Персея-Пегаса, які таксама ўваходзіць у комплекс Рыб-Кіта.
Першая (трохмерная) карта Ланіякеі была створана да верасня 2014 года[6] з дапамогай радыётэлескопа Грын-Бэнк і іншых тэлескопаў.
Вядучым аўтарам першага даследавання Ланіякеі з'яўляецца астраном Р. Брэнт Талі з Астранамічнага інстытута на Гаваях, які з'яўляецца структурным падраздзяленнем Гавайскага ўніверсітэта ў Маноа[7].
Назва Ланіякея, прапанаваная Нава’а Напалеонам, выкладчыкам аднаго з каледжаў Ганалулу, з'яўляецца данінай павагі палінезійскім мараходам, якія выкарыстоўвалі веданне зорнага неба ў навігацыі па Ціхаму акіяну[8][9].
Зноскі
- ↑ Навукоўцы выявілі, што наша галактыка з'яўляецца часткай галактычнага звышскопішча
- ↑ Ланіякея: Звышскопішча галактык, у якім мы жывём
- ↑ а б Ланіякея: Звышскопішча галактык, у якім мы жывём
- ↑ Ланіякея: наш галактычны раён Архівавана 18 студзеня 2015.
- ↑ Зямля > Млечны Шлях > Ланіякея Касмолагі вызначыліся з касмічным домам зямлян
- ↑ Новая карта звышскопішча галактык паказвае «нябесны» дом Млечнага Шляху(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 31 студзеня 2015.
- ↑ Астраномы вызначылі межы нябеснага дому Млечнага Шляху
- ↑ Quenqua, Douglas (3 September 2014). "Astronomers Give Name to Network of Galaxies". New York Times. Праверана 4 September 2014.
- ↑ Ланіякея. Наш родны суперкластар