Латгальская Вікіпедыя
Латгальская Вікіпедыя латг.: Vikipedeja latgaļu volūdā | |
---|---|
URL | ltg.wikipedia.org |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | латгальская мова |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 18 сакавіка 2011 |
Колькасць артыкулаў | 1 090 |
Колькасць выяў | няма |
Колькасць старонак | 3 374 |
Колькасць правак | 36 828 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 7 992 |
Актыўных удзельнікаў | 10 |
Адміністратараў | 1 |
Глыбіня | 47,9 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Латгальская Вікіпедыя (па-латгальску: Latgaļu Vikipedeja) — раздзел Вікіпедыі на латгальскай мове.
Раздзел заснаваны 18 сакавіка 2011 году. Па стане на 8 студзеня 2025 года змяшчае 1 090 артыкулаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае згадванне пра латгальскую Вікіпедыю ў Вікіінкубатары зроблена ананімным карыстачом і датуецца 2 снежнем 2005 года[1]. 28 кастрычніка 2006 года ў Мета-вікі быў створаны першы запыт на стварэнне латгальскай Вікіпедыі, але ён быў адхілены 9 лютага 2007 года[2], з-за стварэння правіл падачы заяў на новыя моўныя падзелы[3].
Пасля адхілення першага запыту, 12 лютага 2007 года была пададзена паўторная заява, але і тая была адхілена 28 кастрычніка таго ж года, з-за нябытнасці ля латгальскай мовы кода ISO 639[4].
У 2009 годзе ў SIL была пададзена заява на прысваенне моўнага кода латгальскай мове, і 18 студзеня 2010 года такі код быў прысвоены[5]. Пазней, 26 студзеня 2010 года, была пададзена трэцяя заява на стварэнне латгальскай Вікіпедыі[6]. Дадзеная заява была ўхвалена толькі праз год, 13 лютага 2011 года, і ў гэты ж дзень у сістэму багтрекинга Викимедии быў адпраўлены запыт на стварэнне сайта латгальскай Вікіпедыі[7].
Хатняя старонка латгальскай Вікіпедыі была створана 18 сакавіка 2011 года. На наступны дзень, 19 сакавіка 2011 года, усё ўтрыманне тэставага падзелу Викиинкубатора было імпартавана ў латгальскую Вікіпедыю[8].
Роўна праз два месяцы пасля адкрыцця, 18 траўня 2011 года, латгальская Вікіпедыя пераадолела мяжу ў 500 артыкулаў.
Зноскі
- ↑ Изменение на заглавной странице, сделанное 2 декабря 2005 года в 23:30 (UTC) (англ.)
- ↑ Первая заявка на создание латгальской Википедии (англ.)
- ↑ Правила подачи заявок на новый языковой раздел
- ↑ Вторая заявка на создание латгальской Википедии (англ.)
- ↑ Documentation for ISO 639 identifier: ltg (англ.)
- ↑ Третья заявка на создание латгальской Википедии (англ.)
- ↑ Bug 27379 — Please create Wikipedia in Latgalian language (англ.)
- ↑ Журнал импорта латгальской Википедии