Лотар Фройтэль
Лотар Фройтэль | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лютага 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1944 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Званне | генерал-маёр[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Ло́тар Фро́йтэль (ням.: Lothar Freutel; 21 лютага 1894, Розенберг, Заходняя Прусія — 18 лютага 1944, Калома, РСФСР) — нямецкі афіцэр, генерал-маёр арміі ў Другой сусветнай вайне (пасмяротна).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пайшоў на службу добраахвотнікам 10 жніўня 1914 года, пасля ўступлення Германіі ў вайну, ваяваў у складзе 35-га палка палявой артылерыі. З 15 кастрычніка па 25 снежня 1916 навучаўся ў палявой школе афіцэраў пад Пружанай[1]. На пасадзе ад’ютанта 3-га батальёна 35-га рэзервовага палка палявой артылерыі праслужыў да канца вайны і роспуску палка ў сакавіку 1919 года. Пасля гэтага быў прызначаны ардынарцам у 41-ю брыгаду палявой артылерыі.
31 кастрычніка 1919 Фройтэль звольніўся з вайсковае службы і ўладкаваўся паліцыянтам у званні лейтэнанта. Да 1936 года Фройтэль даслужыўся да чыну маёра паліцыі, пасля чаго быў пераведзены на ваенную службу і 6 кастрычніка 1936 атрымаў у падначаленне батарэю ў складзе 20-га артылерыйскага палка. З 12 кастрычніка 1937 — камандзір 3-га батальёна гэтага палка.
У рамках усеагульнай мабілізацыі перад пачаткам Другой сусветнай вайны Лотар Фройтэль быў пастаўлены камандзірам 22 артылерыйскага палка замяшчэння, які не браў удзелу ў Польскай кампаніі. 29 верасня 1939 прызначаны камандзірам 707-га артылерыйскага палка асаблівага прызначэння, які 24 сакавіка 1940 быў уключаны ў склад 217 артылерыйскага палка, узначаленага таксама Фройтэлем.
11 студзеня 1943 прызначаны даводцам 26-га рэзервовага артылерыйскага палка, размешчаным на французскім узбярэжжы. 20 верасня гэты полк быў распушчаны, і Фройтэль месяц правёў без прызначэння, пасля чаго 20 кастрычніка атрымаў у падначаленне 503-ці грэнадзёрскі полк, які ў складзе 290-й пяхотнай дывізіі групы армій «Цэнтр» удзельнічаў у баявых дзеяннях на Усходнім фронце. Падчас цяжкіх бітваў з Чырвонай арміяй на возеры Ільмень патануў у Калома. 13 жніўня 1944 года пасмяротна атрымаў званне генерал-маёра.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Жалезны крыж (1914) II і I класаў
- Ганаровы крыж сусветнай вайны з мячамі
- Нямецкі крыж у золаце (25 сакавіка 1944)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Уладзімір Дадзіёмаў, Сяргей Рабчук. Забытая гісторыя. Частка 2. «Пружанскі лагер» // Раённыя будні. — 23 лістапада 2013. — № 92 (9637). — С. 15.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Dermot Bradley. Die Generale des Heeres 1921—1945, Teil IV, Band 4: Fleck-Gyldenfeldt, Biblio Verlag, Osnabrück 1996, ISBN 3-7648-2488-3, S. 81f
- Нарадзіліся 21 лютага
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве
- Памерлі 18 лютага
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Расіі
- Узнагароджаныя Нямецкім крыжам у золаце
- Асобы
- Ваенныя Германіі
- Паліцыянты Германіі
- Генерал-маёр Германіі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны