Перайсці да зместу

Луіс Суарэс Мірамонтэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Луіс Суарэс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Луіс Суарэс Мірамонтэс
Нарадзіўся 2 мая 1935(1935-05-02)[1][2]
Памёр 9 ліпеня 2023(2023-07-09)[3][4] (88 гадоў)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 176 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
Іспанія Персеверансія
1949—1953 Іспанія Дэпартыва Фабрыль
Клубная кар’ера[* 1]
1953—1954 Іспанія Дэпартыва Ла-Карунья 17 (3)
1954—1955 Іспанія Эспанья Індастрыял 21 (6)
1955—1961 Іспанія Барселона 122 (61)
1961—1970 Італія Інтэрнацыянале 256 (42)
1970—1973 Італія Сампдорыя 63 (9)
Нацыянальная зборная[* 2]
1957—1972 Іспанія Іспанія 32 (14)
Трэнерская кар’ера
1973—1974 Італія Джэноа (да 19)
1974—1975 Італія Інтэрнацыянале
1975 Італія Кальяры
1977 Італія СПАЛ
1977—1978 Італія Кома
1978—1979 Іспанія Дэпартыва Ла-Карунья
1980—1988 Іспанія Іспанія (да 21)
1988—1991 Іспанія Іспанія
1992 Італія Інтэрнацыянале
1995 Іспанія Альбасетэ
1995 Італія Інтэрнацыянале
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Іспанія 1964
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луіс Суарэс Мірамонтэс (ісп.: Luis Suárez Miramontes; 2 мая 1935, Ла-Карунья, Галісія — 9 ліпеня 2023[6]) — іспанскі футбаліст і футбольны трэнер. Гуляў на пазіцыі паўабаронцы. Найлепшы футбаліст Еўропы 1960 года. Чэмпіён Еўропы 1964 года. Першы іспанскі футбаліст, які выступаў за італьянскі клуб. Па версіі МФФІІС Луіс Суарэс займае 50-е месца сярод найлепшых футбалістаў Еўропы XX стагоддзя і 5-е сярод найлепшых футбалістаў Іспаніі XX стагоддзя. Займае 46 месца сярод найлепшых гульцоў XX стагоддзя па версіі Guerin Sportivo і 74 месца сярод ста найлепшых футбалістаў XX стагоддзя па версіі Placar. Працаваў тэхнічным сакратаром і скаўтам «Інтэра».