Лімфангіт
Лімфангіт | |
---|---|
МКХ-10 | I89.1 |
МКБ-10-КМ | I89.1 |
МКХ-9 | 457.2 |
МКБ-9-КМ | 457.2[1][2] |
DiseasesDB | 29093 |
MedlinePlus | 007296 |
eMedicine | ped/1336 |
MeSH | D008205 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лімфангіт (ад лімфа і стар.-грэч.: ἀγγεῖον — «сасуд») (лімфангаіт, накардыёз скурна-лімфатычны) — запаленне лімфатычных сасудаў .
Прычыны захворвання
[правіць | правіць зыходнік]Лімфангіт можа развіцца пры запаленні скуры і слізістых абалонак і інш., калі інфекцыя распаўсюджваецца з токам лімфы па напрамку да лімфатычных вузлоў. Узбуджальнікі працэсу — стрэптакокі, стафілакокі, кішачная палачка і інш. — пранікаюць з міжтканкавых шчылін запалёнай вобласці ў адводзячыя павярхоўныя, а затым і глыбокія лімфатычныя сасуды.
Цячэнне захворвання
[правіць | правіць зыходнік]Пры лімфангіце паражаецца ўся сценка сасуда, у прасвет яго выпадаюць згусткі фібрыну , што перапыняе ток лімфы (мае значэнне для адмежавання запалення). Лимфангіт выяўляецца вузкімі чырвонымі палосамі на скуры. Пры некаторых формах у галіне палос развіваюцца ўшчыльненне і хваравітасць. Адначасова павышаецца тэмпература цела, з’яўляюцца дрыжыкі, пагаршаецца агульнае самаадчуванне. Пры лімфангіце глыбокіх сасудаў назіраюцца ацёк, хваравітасць. Хранічны лімфангіт характарызуецца закаркаваннем лімфатычных параток з утварэннем ацёкаў.
Лячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Ліквідацыя першаснага ачага, спакой паражанай часткі цела, фізіятэрапеўтычныя працэдуры, кампрэсы , антыбіётыкі. Пры хранічным лімфангіце — фізіятэрапія , гразелячэнне , радыётэрапія .
Прафілактыка
[правіць | правіць зыходнік]Своечасовае лячэнне запаленчых, траўматычных і іншых ачагоў.
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).