Перайсці да зместу

Макрын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макрын
лац.: Marcus Opellius Macrinus
рымскі імператар
11 красавіка 217 — 8 чэрвеня 218
Папярэднік Каракала
Пераемнік Геліягабал

Нараджэнне 164[1][2] ці 165[3][4][…]
Смерць 218[1][2][…]
Род Северы
Жонка Нонія Цэльса[d]
Дзеці Марк Апелій Антанін Дыядумен
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марк Апелій Север Макрын (164, Маўрытанія — 218) — рымскі імператар (217—218).

Начальнік прэтарыянскай гвардыі пры імператары Каракале, арганізаваў яго забойства ў Эдэсе[ru] (Сірыя) падчас паходу супраць парфян. Абвешчаны імператарам, але не трапіў у Рым, бо пацярпеў паражэнне ў Антыёхіі ад прыхільнікаў Юліі Домны і быў забіты.

Першы рымскі імператар, які не быў сенатарам.

Верагодныя партрэтныя выявы не вядомы. Вядома, што Макрын быў маўрам і прыпадабняў свой выгляд Марку Аўрэлію[5].