Месяцовае мора
Месяцавае мора — (візуальна) цёмная пляма на паверхні месяцавага дыска.
Агульнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню месяцавыя моры з'явіліся на карце Месяца, складзенай ў 1651 г. італьянскім астраномам Джавані Рычолі і італьянскім фізікам Франчэска Грымальдзі. Вады, як высветлілася пазней, у іх не было, але тэрмін «мора» і прыведзеныя на карце назвы мораў захаваліся па гэты дзень.
Месяцавыя моры з'яўляюцца самымі буйнымі дэталямі рэльефу Месяца. Моры ўяўляюць сабой нізіны (напрыклад, Мора Дажджоў размешчана на 3 км ніжэй навакольнай мясцовасці) з роўным дном, залітыя зацвярдзелай лавай. Застылая лава характарызуецца больш цёмнай афарбоўкай, чым астатняя паверхня Месяца, і менавіта гэтым тлумачыцца шаравата-карычняватае адценне, характэрнае для месяцавых мораў. Моры пакрытыя вулканічнымі пародамі — базальтамі, узрост якіх ацэньваюць у 3 — 4,5 млрд гадоў. Абрысы межаў месяцавых мораў ў пераважнай колькасці выпадкаў круглявыя. Памер вагаецца ад 200 да 1100 кіламетраў у папярочніку. На паверхні месяцавых марскіх раўнін сустракаюцца зморшчыны і невялікія горныя вяршыні больш светлага колеру, якія выступаюць з-пад пласта базальту. Кратэраў на паверхні месяцавых мораў істотна менш, чым на светлых ўзнёслых абласцях — месяцавых мацерыках .
Самая вялікая нізіна названая Акіянам Бур. Яго працягласць за 2000 км. Краявым зонам мораў, якія нагадваюць залівы, а таксама цёмным западзіны ў выглядзе азёр, былі дадзены адпаведныя іх выгляду назвы[1]. Вакол мораў размешчаны кольцападобныя горныя хрыбты. Мора Дажджоў атачаюць Альпы, Каўказ, Апеніны, Карпаты, Юра. Мора Нектару — горы Алтай і Пірэнеі. Мора Усходняе акружана Кардыльерамі і гарамі Рук. У морах часам сустракаюцца ўступы — скіды; самы вядомы ўступ — Прамая Сцяна знаходзіцца каля Мора Аблокаў.
На адваротным баку Месяца мораў значна менш, чым на бачным і яны невялікага памеру. Ёсць здагадка, што марскія фармацыі на Месяцы сфарміраваліся ў выніку толькі некалькіх сутыкненняў. Кратэры, якія ўтварыліся ў выніку удараў, запоўніліся лавай і спарадзілі масконы. Лававыя пароды цяжэй мацерыковых, што магло выклікаць асіметрыю ў размеркаванні месяцавай масы, з прычыны чаго прыцягненне Зямлі назаўжды замацавала «марское» паўшар'е Месяца ў напрамку нашай планеты[2]. Адваротным баку Месяца уласцівыя «басейны» — вельмі буйныя колцавыя структуры, дыяметрам больш за 300 км. Мора Усходняе, Мора Масквы і іншыя маюць два колцавых вала — знешні і ўнутраны, з суадносінамі дыяметраў 2⁄1. Часам ўнутраныя кольцы моцна разбураны[3]
Некаторыя факты аб месяцавых морах
[правіць | правіць зыходнік]- Мора Пазнанае атрымала сваю назву пасля таго, як ў 1964 годзе туды апусціўся амерыканскі зонд «Рэйнджар-7», які ўпершыню атрымаў здымкі месяцавай паверхні з блізкай адлегласці, значна больш падрабязныя, чым выгляд у тэлескоп з Зямлі.
- Мора Спакою адметнаю тым , што менавіта тут чалавек упершыню ступіў на месяцавую паверхню 20 ліпеня 1969. Гэта быў амерыканскі астранаўт Нэйл Армстранг.
- Каля Мора Дастатку савецкі зонд «Луна-16» (1970) узяў пробу месяцавага грунту і даставіў яе на Зямлю.
- Да поўдня ад Заліва Вясёлкі праводзіў даследаванні першы планетаход «Месяцаход-1» (1970-1971).
- На мяжы Мора Яснасці праводзіў даследаванні планетаход «Месяцаход-2» (1973)[4].
Назвы мораў, заліваў, азёр і балот на бачным баку Месяца
[правіць | правіць зыходнік]Беларуская назва — лацінская назва[5].
- Акіян Бур — Oceanus Procellarum (1)
Моры
[правіць | правіць зыходнік]- Мора Вільготнасці — Mare Humorum (6)
- Мора Усходняе — Mare Orientale
- Мора Хваль — Mare Undarum (14)
- Мора Гумбальта — Mare Humboldtianum (19)
- Мора Дажджоў — Mare Imbrium (2)
- Мора Змяі — Mare Anguis (18)
- Мора Дастатку — Mare Fecunditatis (12)
- Мора Краёвае — Mare Marginis (16)
- Мора Крызісаў — Mare Crisium (17)
- Мора Нектару — Mare Nectaris (11)
- Мора Аблокаў — Mare Nubium (7)
- Мора Астравоў — Mare Insularum (4)
- Мора Пароў — Mare Vaporum (8)
- Мора Пены — Mare Spumans (13)
- Мора Пазнанае — Mare Cognitum(5)
- Мора Сміта — Mare Smythii (15)
- Мора Спакою — Mare Tranquillitatis (10)
- Мора Холаду — Mare Frigoris (3)
- Мора Паўднёвае — Mare Australe
- Мора Яснасці — Mare Serenitatis (9)
Залівы
[правіць | правіць зыходнік]- Заліў Вернасці — Sinus Fidei (23)
- Заліў Спякоты — Sinus Aestum (24)
- Заліў Лунніка — Sinus Lunicus (22)
- Заліў Кахання — Sinus Amoris (29)
- Заліў Вясёлкі — Sinus Iridum (21)
- Заліў Расы — Sinus Roris (20)
- Заліў Славы — Sinus Honoris (26)
- Заліў Згоды — Sinus Concordiae (28)
- Заліў Суровасці — Sinus Asperitatis (27)
- Заліў Поспеху — Sinus Successus (30)
- Заліў Цэнтральны — Sinus Medii (25)
Азёры
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Багавейнасці — Lacus Timoris (ошиб. — Lacus Tumoris)
- Возера Вясны — Lacus Veris
- Возера Вечнасці — Lacus Temporis
- Возера Зімы — Lacus Hiemalis
- Возера Справядлівасці — Lacus Bonitatis
- Возера Лета — Lacus Aestatis
- Возера Надзеі — Lacus Spei
- Возера Настойлівасці — Lacus Perseverantiae
- Возера Пяшчоты — Lacus Lenitatis
- Возера Нянавісці — Lacus Odii
- Возера Восені — Lacus Autumni
- Возера Смутку — Lacus Doloris
- Возера Перавагі — Lacus Excellentiae
- Возера Радасці — Lacus Gaudii
- Возера Смерці — Lacus Mortis
- Возера Сну — Lacus Somniorum
- Возера Шчасця — Lacus Felicitatis
Балоты
[правіць | правіць зыходнік]- Балота Гніення — Palus Putredinis
- Балота Сну — Palus Somni
- Балота Эпідэмій — Palus Epidemiarum
Назвы мораў і азёр на адваротным баку Месяца
[правіць | правіць зыходнік]Беларуская назва — лацінская назва[5].
- Мора Мары — Mare Ingenii
- Мора Масквы — Mare Moscoviense
- Возера Забыцця — Lacus Oblivionis
- Возера Адзіноты — Lacus Solitudinis
- Возера Задаволення — Lacus Luxuriae
Выключаныя назвы мораў, балот і заліваў
[правіць | правіць зыходнік]Беларуская назва — лацінская назва.
- Мора Жадання — Mare Desiderii
- Мора Малое — Mare Parvum
- Мора Непагадзі — Mare Hiemis
- Мора Непазнанае — Mare Incognito
- Мора Новае — Mare Novum
- Мора Струве — Mare Struve
- Балота Туманаў — Palus Nebularum
- Заліў Гей-Люсака — Sinus Gay-Lussac
- Заліў П’етрасул — Sinus Pietrosul
Зноскі
- ↑ Луна / / Азбука астрономии Архівавана 26 лютага 2012.
- ↑ Статья «Луна» в энциклопедии «Кругосвет»
- ↑ Описание лунной поверхности (Часть вторая) " bigkosmos.ru | Все о космосе, Солнечная система, Меркурий, Венера, Земля, Марс, Юпитер, Сатурн, Уран, Нептун, Плутон(недаступная спасылка)
- ↑ Описание лунной поверхности (Часть первая) " bigkosmos.ru | Все о космосе, Солнечная система, Меркурий, Венера, Земля, Марс, Юпитер, Сатурн, Уран, Нептун, Плутон(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2012. Праверана 8 лістапада 2013.
- ↑ а б С. Г. Пугачева, Ж. Ф. Родионова, В. В. Шевченко, Т. П. Скобелева, К. И. Дехтярева, А. П. Попов. Номенклатурный ряд названий лунного рельефа (руск.). Государственный Астрономический институт им. П.К. Штернберга, МГУ. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2012. Праверана 3 жніўня 2010.