Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі
Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі — канвенцыя, прынятая Генеральнай Асамблеяй ААН 21 снежня 1965 года і ўступіла ў сілу 4 студзеня 1969 года. Удзельнікамі станам на снежань 2020 года з’яўляюцца 182 краіны. Яшчэ 3 дзяржавы дакумент падпісалі, але не ратыфікавалі[1]. За выкананнем канвенцыі вядзе нагляд Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, які складаецца з 18 экспертаў. Ён таксама можа разглядаць міждзяржаўныя скаргі на парушэнні любымі краінамі-ўдзельніцамі і індывідуальныя скаргі на парушэнне канвенцыі ў дачыненні да тых 54 краін, якія зрабілі адпаведную заяву. На 2014 год камітэт прыняў рашэнні адносна 30 скаргаў, і ў 15 выпадках з іх угледзеў парушэнні канвенцыі. Яшчэ 18 скаргаў камітэт палічыў непрымальнымі без разгляду па сутнасці, разгляд 1 скаргі спынены па іншай прычыне, а яшчэ 6 спраў знаходзіліся ў працэсе разгляду[2]. Першыя тры міждзяржаўныя скаргі — Катар супраць Саудаўскай Аравіі, Катар супраць ААЭ і Палесціна супраць Ізраіля — паступілі на разгляд вясной 2018 года[3].
Станам на 2020 год, у ААН вялася распрацоўка дадатковых стандартаў: пратаколу да дадзенай канвенцыі альбо новай канвенцыі, каб запоўніць прабелы ў дакуменце[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ International convention on the elimination of all forms of racial discrimination. New York, 7 March 1966 Архівавана 19 верасня 2016. (англ.)
- ↑ Statistical survey of individual complaints dealt with by the Committee on the Elimination of Racial Discirmination under Article 14 of the Convention for the Elimination of all forms of Racial Discrimination Архівавана 8 мая 2018. MS Excel документ (англ.)
- ↑ CERD information note on inter-state communications Архівавана 22 мая 2019. 2018 (англ.)
- ↑ The Ad Hoc Committee on the elaboration of complementary standards Архівавана 5 кастрычніка 2018. (англ.)