Міжнародная касмічная станцыя
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Міжнародная касмічная станцыя | |
Фота МКС: 30 мая 2011 Эмблема МКС | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Тып КА | Арбітальная станцыя |
Пачатак эксплуатацыі | 20 лістапада 1998 |
Сутак на арбіце | 9499 (на 22.11.2024) |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Маса | 417 289 кг[1] |
Даўжыня | 109 м (на 01.10.2012)[2] |
Шырыня | 51 м (на 01.10.2012)[2] 73,15 м (с фермамі) |
Вышыня | 27,4 м (на 22.02.2007)[3] |
Жылы аб'ём | 916 м³ |
ціск | 1 атм.[4] |
Тэмпература | ~26,9 °C (у сярэднім)[4][5] |
Магутнасць | 110 кВт[6] |
Палётныя дадзеныя станцыі | |
Перыгей | 413 км[7] |
Апагей | 418 км[7] |
Нахіленне | 51°,63°[8] |
Вышыня арбіты | 337—430 км[8] |
Арбітальная хуткасць | ~7.6 км/с[9] |
Перыяд абарачэння | 92 хв 53 секунд (на 17.08.2013)[7] |
Абаротаў у дзень | 15.5 (на 17.08.2013)[7] |
Усяго абаротаў | 149609 (на 22.11.2024) |
Пройдзеная адлегласць | ~6 324 920 548 км |
Палётныя дадзеныя экіпажа | |
Членаў экіпажа | 3 чалавекі (першапачаткова) 6 чалавек (з 29 мая 2009) |
Жылая з | 31 кастрычніка 2000 |
Дзён пражывання | 8788 (на 22.11.2024) |
Цяперашняя экспедыцыя | МКС-36[10] |
Наступнае наведванне | Саюз ТМА-09М |
Апошні грузавік | Dragon SpaceX |
Асноўныя модулі станцыі | |
Расійскі сегмент МКС: | |
Зара, Звязда, Пірс, Світанне, Пошук[11] | |
Амерыканскі сегмент МКС: | |
Юніці, Дэстыні, Квест, Гармонія, Транквіліці, Купал, Каламбус, Кібо | |
Будова МКС | |
Прамая WEB-трансляцыя з борта МКС | |
Як збіралі МКС 3D-анімацыя | |
Афіцыйны сайт Архівавана 20 лютага 2018. |
Міжнаро́дная касмі́чная ста́нцыя, скарочана МКС (англ.: International Space Station, скароч. ISS) — пілатаваная арбітальная станцыя, якая выкарыстоўваецца як шматмэтавы касмічны даследчы комплекс. МКС — сумесны міжнародны праект, у якім удзельнічаюць 14 краін: Бельгія, Германія, Данія, Іспанія, Італія, Канада, Нідэрланды, Нарвегія, Расія, ЗША, Францыя, Швейцарыя, Швецыя, Японія.[12][13][14][кам. 1].
Кіраванне МКС ажыццяўляецца: расійскім сегментам — з Цэнтра кіравання касмічнымі палётамі ў Каралёве, амерыканскім сегментам — з Цэнтра кіравання палётамі ў Х’юстане. Між цэнтрамі ідзе штодзённы абмен інфармацыяй.
Гісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]У 1984 годзе Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган абвясціў аб пачатку работ па стварэнні амерыканскай арбітальнай станцыі. У 1988 станцыя, якая тады праектавалася, была названа «Freedom» («Свабода»). У той час гэта быў сумесны праект ЗША, ЕКА, Канады і Японіі. Планавалася буйнагабарытная кіраваная станцыя, модулі якой будуць дастаўляцца па чарзе на арбіту караблямі «Спэйс шатл». Але к пачатку 1990-х гадоў высветлілася, што кошт распрацоўкі праекта занадта вялікі і толькі міжнародная кааперацыя дазволіць стварыць такую станцыю. СССР, які ўжо меў вопыт стварэння і вывядзення на арбіту арбітальных станцый «Салют», а таксама станцыі «Мір», планаваў на пачатку 1990-х стварэнне станцыі «Мір-2», але ў сувязі з эканамічнымі цяжкасцямі праект быў прыпынены.
17 чэрвеня 1992 г. Расія і ЗША заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў даследаванні космасу. У адпаведнасці з ім Расійскае касмічнае агенцтва (РКА) і НАСА распрацавалі сумесную праграму «Мір — Шатл». Гэтая праграма прадугледжвала палёты амерыканскіх шматразовых караблёў «Спэйс шатл» да расійскай касмічнай станцыі «Мір», уключэнне расійскіх касманаўтаў у экіпажы амерыканскіх шатлаў і амерыканскіх астранаўтаў у экіпажы караблёў «Саюз» і станцыі «Мір».
У ходзе рэалізацыі праграмы «Мір — Шатл» нарадзілася ідэя аб’яднання нацыянальных праграм стварэння арбітальных станцый.
У сакавіку 1993 года генеральны дырэктар РКА Юрый Копцеў і генеральны канструктар НПО «Энергія» Юрый Сямёнаў прапанавалі кіраўніку НАСА Дэніэлу Голдзіну стварыць Міжнародную касмічную станцыю.
У 1993 годзе ў ЗША многія палітыкі былі супраць будаўніцтва касмічнай арбітальнай станцыі. У чэрвені 1993 года ў Кангрэсе ЗША абмяркоўвалася прапанова аб адмаўленні ад стварэння Міжнароднай касмічнай станцыі. Гэта прапанова не была прынята з перавагай толькі ў адзін голас: 215 галасоў супраць будавання станцыі, 216 — за яго.
2 верасня 1993 г віцэ-прэзідэнт ЗША Альберт Гор і старшыня Савета Міністраў РФ Віктар Чарнамырдзін абвясцілі аб новым праекце «сапраўды міжнароднай касмічнай станцыі». З гэтага моманту афіцыйнай назвай станцыі стала «Міжнародная касмічная станцыя», хоць паралельна выкарыстоўвалася і неафіцыйная — касмічная станцыя «Альфа»[15].
1 лістапада 1993 г. РКА і НАСА падпісалі «Дэталёвы план работ па Міжнароднай касмічнай станцыі».
23 чэрвеня 1994 г. Юрый Копцеў і Дэніэл Голдзін падпісалі ў Вашынгтоне «Часовае пагадненне па правядзенні работ, якія вядуць да расійскага партнёрства ў Пастаяннай пілатаванай грамадзянскай касмічнай станцыі», у рамках якога Расія афіцыйна падключылася да работ над МКС[16].
У лістападзе 1994 года ў Маскве адбыліся першыя кансультацыі расійскага і амерыканскага касмічных агенцтваў, былі заключаны кантракты з фірмамі-удзельніцамі праекта — «Боінг» і РКК «Энергія» імя С. П. Каралёва.
Сакавік 1995 — у касмічным цэнтры імя Л. Джонсана ў Х’юстане быў зацверджаны эскізны праект станцыі.
У 1996 годзе зацверджана канфігурацыя станцыі. Яна складаецца з двух сегментаў — расійскага (мадэрнізаваны варыянт «Мір-2») і амерыканскага (з удзелам Канады, Японіі, Італіі, краін — членаў Еўрапейскага касмічнага агенцтва і Бразіліі).
20 лістапада 1998 года Расія запусціла першы элемент МКС — функцыянальна-грузавы блок «Зара, модуль МКС» (ФГБ).
7 снежня 1998 года шатл «Індэвар» прыстыкаваў к модулю «Зара» амерыканскі модуль «Unity» («Юніці», «Node-1»).
26 ліпеня 2000 года да функцыянальна-грузавога блока «Зара» быў прыстыкаваны службовы модуль (СМ) «Звязда».
2 лістапада 2000 года транспартны пілатаваны карабель (ТПК) «Саюз ТМ-31» даставіў на борт МКС экіпаж першай асноўнай экспедыцыі.
7 лютага 2001 года экіпажам шатла «Атлантыс» падчас місіі STS-98 к модулю «Юніці» далучаны амерыканскі навуковы модуль «Дестыні, модуль МКС».
18 красавіка 2005 года кіраўнік НАСА Майкл Грыфін на слуханнях сенацкай камісіі па космасу і навуцы заявіў аб неабходнасці часовага скарачэння навуковых даследаванняў на амерыканскім сегменце станцыі. Гэта патрабавалася для вызвалення сродкаў на фарсіраваную распрацоўку і пабудову новага пілатаванага карабля (CEV). Новы пілатаваны карабель быў неабходны для забеспячэння незалежнага доступу ЗША да станцыі, бо пасля катастрофы «Калумбіі» 1 лютага 2003 года ЗША часова не мелі такога доступу да станцыі да ліпеня 2005 года, калі аднавіліся палёты шатлаў.
Пасля катастрофы «Калумбіі» было скарочана з трох да двух колькасць членаў доўгачасовых экіпажаў МКС. Гэта было звязана з тым, што забеспячэнне станцыі матэрыяламі, неабходнымі для жыццядзейнасці экіпажа, ажыццяўлялася толькі расійскімі грузавымі караблямі «Прагрэс».
26 ліпеня 2005 года палёты шатлаў аднавіліся паспяховым стартам шатла «Дыскаверы». Да канца эксплуатацыі шатлаў планавалася здзейсніць 17 палётаў да 2010 года, падчас гэтых палётаў на МКС было дастаўлена абсталяванне і модулі, неабходныя як для дабудоўкі станцыі, так і для мадэрнізацыі часткі абсталявання, у прыватнасці — канадскага маніпулятара.
Другі палёт шатла пасля катастрофы «Калумбіі» (Шатл «Дыскаверы» STS-121) адбыўся ў ліпені 2006 года. На гэтым шатле на МКС прыбыў нямецкі касманаўт Томас Райтэр, які далучыўся да экіпажа доўгачасовай экспедыцыі МКС-13. Такім чынам, у доўгатэрміновай экспедыцыі на МКС пасля трохгадовага перапынку зноў сталі працаваць тры касманаўты.
9 верасня 2006 года човен «Атлантыс» даставіў на МКС два сегменты ферменных канструкцый МКС, дзве панэлі сонечных батарэй, а таксама радыятары сістэмы тэрмарэгулявання амерыканскага сегмента.
23 кастрычніка 2007 года на борце шатла «Дыскаверы» прыбыў модуль «Гармонія». Яго часова прыстыкаваны да модуля «Юніці». Пасля перастыкоўкі 14 лістапада 2007 модуль «Гармонія» быў на пастаяннай аснове злучаны з модулем «Десціні». Пабудова асноўнага амерыканскага сегмента МКС завяршылася.
У 2008 годзе станцыя павялічылася на дзве лабараторыі. 11 лютага быў прыстыкаваны модуль «Каламбус», створаны па заказу Еўрапейскага касмічнага агенцтва, а 14 сакавіка і 4 чэрвеня былі прыстыкаваны два з трох асноўных адсекаў лабараторнага модуля «Кіба», распрацаванага японскім агенцтвам аэракасмічных даследаванняў — герметычная секцыя «Эксперыментальнага грузавога адсека» (ELM PS) і герметычны адсек (PM).
З 29 мая 2009 года пачаў працу доўгачасовы экіпаж МКС-20 колькасцю шэсць чалавек, дастаўлены ў два прыёмы: першыя тры чалавекі прыбылі на «Саюз ТМА-14», затым да іх далучыўся экіпаж «Саюза ТМА-15»[17]. У немалой ступені павелічэнне экіпажа адбылося дзякуючы таму, што павялічыліся магчымасці дастаўкі грузаў на станцыю — пачата эксплуатацыя транспартных караблёў ATV Еўрапейскага касмічнага агенцтва (першы запуск адбыўся 9 сакавіка 2008 г., карысны груз — 7,7 тон, 1 палёт у год). Акрамя таго, у 2009 годзе пачаў палёты да станцыі японскі аўтаматычны грузавы карабель H-II Transport Vehicle (карысны груз — 6 тон).
12 лістапада 2009 года да станцыі прыстыкаваны малы даследчы модуль Мім-2, які незадоўга да запуску атрымаў назву «Пошук». Гэта чацвёрты модуль расійскага сегмента станцыі, распрацаваны на базе стыковачнага вузла «Пірс». Магчымасці модуля дазваляюць праводзіць на ім некаторыя навуковыя эксперыменты[18], а таксама адначасова выконваць функцыю прычала для расійскіх караблёў[19].
18 мая 2010 года паспяхова прыстыкаваны да МКС расійскі малы даследчы модуль «Рассвет» (МІМ-1). Аперацыя па прыстыкоўцы «Рассвета» да расійскага функцыянальна-грузавога блока «Зара» была ажыццёўлена маніпулятарам амерыканскага касмічнага чоўна «Атлантыс», а затым маніпулятарам МКС[20][21].
У лютым 2010 года Шматбаковы савет па кіраванню Міжнароднай касмічнай станцыяй пацвердзіў, што не існуе ніякіх вядомых на гэтым этапе тэхнічных абмежаванняў на працяг эксплуатацыі МКС пасля 2015 года, а Адміністрацыя ЗША прадугледзела далейшае выкарыстанне МКС па меншай меры да 2020 года[22].
У 2011 годзе былі завершаны палёты шматразовых караблёў тыпу «Касмічны човен». Пасля гэтага, ЗША засталіся без уласных пілатаваных караблёў, і не маюць незалежнага доступу на МКС.
22 мая 2012 года з касмадрома на мысе Канаверал запушчана ракета-носьбіт «Falcon 9» з прыватным касмічным грузавым караблём «Dragon». Гэта першы ў гісторыі выпрабавальны палёт да Міжнароднай касмічнай станцыі прыватнага касмічнага карабля.
25 мая 2012 года КК «Dragon» стаў першым апаратам камерцыйнага прызначэння, састыкаваным з МКС.
Запланаваныя падзеі
[правіць | правіць зыходнік]У планах істотная мадэрнізацыя расійскіх касмічных караблёў «Саюз» і «Прагрэс» у 2012—2013 гадах[23][24].
У 2013 годзе запланаваны запуск амерыканскага камерцыйнага карабля «Сигнус» для дастаўкі грузаў на МКС.
У канцы 2013 года да МКС плануецца прыстыкаваць расійскі 25-тонны шматфункцыянальны лабараторны модуль (МЛМ) «Навука». Ён стане на месца модуля «Пірс», які будзе адстыкаваны і затоплены. Акрамя іншага, новы расійскі модуль цалкам возьме на сябе функцыі «Пірса»[25].
«НЭМ-1» (навукова-энергетычны модуль) — першы модуль, дастаўка плануецца ў 2014-м годзе;
«НЭМ-2» (навукова-энергетычны модуль) — другі модуль, дастаўка плануецца ў 2015-м годзе.
ВМ (вузлавы модуль) для расійскага сегмента — з дадатковымі стыковачнымі вузламі. Дастаўка плануецца ў 2014-м годзе.
Будова станцыі
[правіць | правіць зыходнік]Электразабеспячэнне станцыі
[правіць | правіць зыходнік]Адзінай крыніцай электрычнай энергіі для МКС з’яўляецца Сонца, святло якога сонечныя батарэі станцыі пераўтвараюць у электраэнергію[26].
У расійскім сегменце МКС выкарыстоўваецца пастаяннае напружанне 28 вольт[27][28]. Аналагічнае ўжываецца на касмічных караблях «Спейс Шатл»[29] і «Саюз»[30]. Электраэнергія выпрацоўваецца непасрэдна сонечнымі батарэямі модуляў «Зара» і «Звязда», а таксама можа перадавацца ад амерыканскага сегмента ў расійскі праз пераўтваральнік напружання ARCU (American-to-Russian converter unit) і ў зваротным кірунку праз пераўтваральнік напружання RACU (Russian-to-American converter unit).[31][32].
Першапачаткова планавалася, што станцыя будзе забяспечвацца электраэнергіяй з дапамогай расійскага модуля Навукова-энергетычнай платформы (НЭП). Аднак пасля катастрофы шатла «Калумбія» праграма зборкі станцыі і графік палётаў шатлаў былі перагледжаны[11][33]. Сярод іншага, адмовіліся таксама ад дастаўкі і ўстаноўкі НЭП, таму ў дадзены момант большая частка электраэнергіі выпрацоўваецца сонечнымі батарэямі амерыканскага сектара.[26].
У амерыканскім сегменце сонечныя батарэі арганізаваны наступным чынам: дзве гнуткія складаныя панэлі сонечных батарэй утвараюць так званае крыло сонечнай батарэі (Solar Array Wing, SAW), усяго на ферменных канструкцыях станцыі размешчана чатыры пары такіх крыл. Кожнае крыло мае даўжыню 35 м і шырыню 11,6 м, а яго карысная плошча складае 298 м ², пры гэтым сумарная магутнасць, якая выпрацоўваецца ім, можа дасягаць 32,8 кВт[26][34]. Сонечныя батарэі генеруюць першаснае пастаяннае напружанне ад 115 да 173 Вольт, якое затым, з дапамогай блокаў DDCU (англ.: Direct Current to Direct Current Converter Unit), трансфармуецца ў другаснае стабілізаванае пастаяннае напружанне велічынёй 124 вольты. Гэта стабілізаванае напружанне непасрэдна выкарыстоўваецца для сілкавання электраабсталявання амерыканскага сегмента станцыі.[35]
Станцыя здзяйсняе адзін абарот вакол Зямлі за 90 хвілін і прыкладна палову гэтага часу яна праводзіць у цені Зямлі, дзе сонечныя батарэі не працуюць. У гэты час станцыя забяспечваецца электраэнергіяй ад буферных нікель-вадародных акумулятарных батарэй, якія падзаражаюцца, калі МКС зноў выходзіць на сонечнае святло. Тэрмін службы акумулятараў 6,5 гадоў, чакаецца, што за час жыцця станцыі іх будуць неаднаразова замяняць[26][36]. Першая замена акумулятарных батарэй была ажыццёўлена на сегменце Р6 падчас выхаду астранаўтаў у адкрыты космас у ходзе палёту шатла «Індэвар» STS-127 у ліпені 2009 года.
Пры нармальных умовах сонечныя батарэі амерыканскага сектара адсочваюць Сонца, каб павялічыць да максімуму выпрацоўку энергіі. Сонечныя батарэі наводзяцца на Сонца з дапамогай прывадаў «Альфа» і «Бэта». На станцыі ўстаноўлены два прывады «Альфа», якія паварочваюць вакол падоўжнай восі ферменных канструкцый адразу некалькі секцый з размешчанымі на іх сонечнымі батарэямі: першы прывад паварочвае секцыі ад P4 да P6, другі — ад S4 да S6. Кожнаму крылу сонечнай батарэі адпавядае свой прывад «Бэта», які забяспечвае кручэнне крыла адносна яго падоўжнай восі.
Калі МКС знаходзіцца ў цені Зямлі, сонечныя батарэі пераводзяцца ў рэжым Night Glider mode , пры гэтым яны паварочваюцца краем па кірунку руху, каб паменшыць супраціўленне атмасферы, якое прысутнічае на вышыні палёту станцыі[37].
Сродкі сувязі
[правіць | правіць зыходнік]Перадача тэлеметрыі і абмен навуковымі дадзенымі паміж станцыяй і цэнтрам кіравання палётам ажыццяўляецца з дапамогай радыёсувязі. Акрамя таго, сродкі радыёсувязі выкарыстоўваюцца падчас аперацый па збліжэнню і стыкоўцы, іх ужываюць для аўдыё- і відэасувязі паміж членамі экіпажа і з наземнымі спецыялістамі па кіраванню палётам, а таксама роднымі і блізкімі касманаўтаў. Такім чынам, МКС абсталявана ўнутранымі і знешнімі шматмэтавымі камунікацыйнымі сістэмамі[38].
Расійскі сегмент МКС падтрымлівае сувязь з Зямлёй напрамую з дапамогай радыёантэны «Ліра»[39][40], усталяванай на модулі «Звязда». «Ліра» дае магчымасць выкарыстоўваць спадарожнікавую сістэму рэтрансляцыі дадзеных «Прамень»[39]. Гэту сістэму выкарыстоўвалі для сувязі са станцыяй «Мір», але ў 1990-х гадах яна прыйшла ў заняпад і цяпер не ўжываецца[39][41][42][43]. Для аднаўлення працаздольнасці сістэмы ў 2012 годзе быў запушчаны «Прамень-5А». На пачатак 2013 запланавана ўстаноўка на расійскі сегмент станцыі спецыялізаванай абаненцкай апаратуры, пасля чаго ён стане адным з асноўных абанентаў спадарожніка «Прамень-5А». Таксама чакаюцца запускі яшчэ 3 спадарожнікаў «Прамень-5Б», «Прамень-5В» і «Прамень-4».[44][45][46].
Іншая расійская сістэма сувязі, «Усход-М», забяспечвае тэлефонную сувязь паміж модулямі «Звязда», «Зара», «Пірс», «Пошук» і амерыканскім сегментам, а таксама УКХ-радыёсувязь з наземнымі цэнтрамі кіравання, выкарыстоўваючы для гэтага знешнія антэны модуля «Звязда»[47][48].
У амерыканскім сегменце для сувязі ў S-дыяпазоне (перадача гуку) і Ku-дыяпазоне (перадача гуку, відэа, дадзеных) ужываюцца дзве асобныя сістэмы, размешчаныя на ферменнай канструкцыі Z1. Радыёсігналы ад гэтых сістэм перадаюцца на амерыканскія геастацыянарныя спадарожнікі TDRSS, што дазваляе падтрымліваць практычна бесперапынны кантакт з цэнтрам кіравання палётамі ў Х’юстане[38][39][49]. Дадзеныя з Канадарм2, еўрапейскага модуля «Каламбус» і японскага «Кібо» перанакіроўваюцца праз гэтыя дзве сістэмы сувязі, аднак амерыканскую сістэму перадачы дадзеных TDRSS з часам дапоўняць еўрапейская спадарожнікавая сістэма (EDRS) і аналагічная японская[49][50]. Сувязь паміж модулямі ажыццяўляецца па ўнутранай лічбавай бесправадной сетцы[51].
Падчас выхадаў у адкрыты космас касманаўты выкарыстоўваюць УКХ-перадатчык дэцыметровага дыяпазону. УКХ-радыёсувяззю таксама карыстаюцца падчас стыкоўкі або расстыкоўкі касмічныя апараты «Саюз», «Прагрэс», HTV, ATV і «Спэйс шатл» (праўда шатлы ўжываюць таксама перадатчыкі S- і Ku-дыяпазонаў з дапамогай TDRSS). З яе дапамогай гэтыя касмічныя караблі атрымліваюць каманды ад цэнтра кіравання палётамі або ад членаў экіпажа МКС. Аўтаматычныя касмічныя апараты абсталяваны ўласнымі сродкамі сувязі. Так, караблі ATV выкарыстоўваюць падчас збліжэння і стыкоўкі спецыялізаваную сістэму Proximity Communication Equipment (PCE), абсталяванне якой размяшчаецца на ATV і на модулі «Звязда». Сувязь ажыццяўляецца праз два цалкам незалежныя радыёканалы S-дыяпазону. PCE пачынае функцыянаваць, пачынаючы з адносных адлегласцей каля 30 кіламетраў, і адключаецца пасля стыкоўкі ATV да МКС і пераходу на ўзаемадзеянне па бартавой шыне MIL-STD-1553. Для дакладнага вызначэння адноснага становішча ATV і МКС выкарыстоўваецца сістэма лазерных дальнамераў, устаноўленых на ATV, якая робіць магчымай дакладную стыкоўку са станцыяй[52][53].
Станцыя абсталявана прыкладна сотняй партатыўных камп’ютараў ThinkPad ад IBM і Lenovo, мадэлей A31 і T61P, якія працуюць пад кіраваннем Debian GNU/Linux[54]. Гэта звычайныя серыйныя камп’ютары, якія, аднак, былі дапрацаваны для ўжывання ва ўмовах МКС, у прыватнасці, у іх перароблены раздымы, сістэма ахалоджвання, улічана напружанне 28 Вольт, якое выкарыстоўваецца на станцыі, а таксама выкананы патрабаванні бяспекі для працы ў бязважкасці[55]. Са студзеня 2010 года на станцыі для амерыканскага[56] сегмента арганізаваны прамы доступ у Інтэрнэт[57]. Камп’ютары на борце МКС злучаны з дапамогай Wi-Fi ў бесправадную сетку і звязаны з Зямлёй з хуткасцю 3 Мбіт/c на аддачу і 10 Мбіт/с на загрузку, што параўнальнае з хатнім ADSL-падключэннем[58].
Санвузел для касманаўтаў
[правіць | правіць зыходнік]Унітаз на АС прызначаны як для мужчын, так і для жанчын — выглядае гэтак жа, як на Зямлі, але мае шэраг канструктыўных асаблівасцей. Унітаз забяспечаны фіксатарамі для ног і трымальнікамі для сцёгнаў, у яго ўманціраваны магутныя паветраныя помпы. Касманаўт прышпільваецца спецыяльным спружынным мацаваннем да сядзення ўнітаза, затым уключае магутны вентылятар і адкрывае адтуліну, куды паветраны струмень выносіць усё адкіды.
На МКС паветра з туалетаў перад тым, як трапіць у жылыя памяшканні, абавязкова фільтруецца для ачысткі ад бактэрый і паху[59].
Навуковыя даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]Адной з асноўных мэт пры стварэнні МКС была магчымасць правядзення на станцыі эксперыментаў, якія патрабуюць наяўнасці ўнікальных умоў касмічнага палёту: мікрагравітацыі, вакууму, касмічных выпраменьванняў, не аслабленых зямной атмасферай. Галоўныя галіны даследаванняў уключаюць у сябе біялогію (у тым ліку біямедыцынскія даследаванні і біятэхналогію), фізіку (уключаючы фізіку вадкасцей, матэрыялазнаўства і квантавую фізіку), астраномію, касмалогію і метэаралогію. Даследаванні праводзяцца з дапамогай навуковага абсталявання, якое ў асноўным размешчана ў спецыялізаваных навуковых модулях-лабараторыях. Частка абсталявання для эксперыментаў, якія патрабуюць вакууму, замацавана звонку станцыі, па-за яе гермааб’ёмам.
Навуковыя модулі МКС
[правіць | правіць зыходнік]На бягучы момант (студзень 2012 года) у складзе станцыі знаходзяцца тры спецыяльныя навуковыя модулі — амерыканская лабараторыя «Дэстыні», запушчаная ў лютым 2001 года, еўрапейскі даследчы модуль «Каламбус», дастаўлены на станцыю ў лютым 2008 года, і японскі даследчы модуль «Кібо». У еўрапейскім даследчым модулі абсталявана 10 стоек, у якіх устанаўліваюцца прыборы для даследаванняў у розных раздзелах навукі. Некаторыя стойкі спецыялізаваны і абсталяваны для даследаванняў у галіне біялогіі, біямедыцыны і фізікі вадкасцей. Астатнія стойкі — універсальныя, у іх абсталяванне можа мяняцца ў залежнасці ад эксперыментаў, якія праводзяцца.
Японскі даследчы модуль «Кібо» складаецца з некалькіх частак, якія паслядоўна дастаўляліся і збіраліся на арбіце. Першы адсек модуля «Кібо» — герметычны эксперыментальна-транспартны адсек (англ.: JEM Experiment Logistics Module — Pressurized Section) быў дастаўлены на станцыю ў сакавіку 2008 года, падчас палёту шатла «Індэвар» STS-123. Апошняя частка модуля «Кібо» была далучана да станцыі ў ліпені 2009 года, калі шатл даставіў на МКС негерметычны эксперыментальна-транспартны адсек (англ.: Experiment Logistics Module, Unpressurized Section)[60].
Расія мае на арбітальнай станцыі два «Малыя даследчыя модулі» (МДМ) — «Пошук» і «Світанне». Таксама плануецца даставіць на арбіту шматфункцыянальны лабараторны модуль «Навука» (ШЛМ). Паўнавартасныя навуковыя магчымасці будзе мець толькі апошні, колькасць навуковай апаратуры, размешчанай на двух МДМ, мінімальная.
Сумесныя эксперыменты
[правіць | правіць зыходнік]Міжнародная прырода праекта МКС спрыяе правядзенню сумесных навуковых эксперыментаў. Найбольш шырока падобнае супрацоўніцтва развіваюць еўрапейскія і расійскія навуковыя ўстановы пад эгідай ЕКА і Федэральнага касмічнага агенцтва Расіі. Вядомымі прыкладамі такога супрацоўніцтва сталі эксперымент «Плазменны крышталь», прысвечаны фізіцы пылавой плазмы. Ен праводзіцца Інстытутам пазаземнай фізікі Таварыства Макса Планка, Інстытутам высокіх тэмператур і Інстытутам праблем хімічнай фізікі РАН, а таксама шэрагам іншых навуковых устаноў Расіі і Германіі[61][62], медыка-біялагічны эксперымент «Матрошка-Р», у якім для вызначэння паглынутай дозы іанізуючых выпраменьванняў выкарыстоўваюцца манекены — эквіваленты біялагічных аб’ектаў, створаныя ў Інстытуце медыка-біялагічных праблем РАН і Кёльнскім інстытуце касмічнай медыцыны[63].
Расійскі бок таксама з’яўляецца падрадчыкам пры правядзенні кантрактных эксперыментаў ЕКА і Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў. Напрыклад, расійскія касманаўты праводзілі выпрабаванні робататэхнічнай эксперыментальнай сістэмы ROKVISS (англ.: Robotic Components Verification on ISS — выпрабаванні робататэхнічных кампанентаў на МКС), распрацаванай у Інстытуце робататэхнікі і механатронікі, размешчаным у Веслінгу, непадалёк ад Мюнхена, Германія[64][65].
Расійскія даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]У 1995 годзе быў аб’яўлены конкурс сярод расійскіх навуковых і адукацыйных устаноў, прамысловых арганізацый на правядзенне навуковых даследаванняў на расійскім сегменце МКС. Па адзінаццаці асноўных напрамках даследаванняў было атрымана 406 заявак ад васьмідзесяці арганізацый. Пасля ацэнкі спецыялістамі РКК «Энергія» тэхнічнай рэалізаванасці гэтых заявак, у 1999 годзе была прынята «Доўгатэрміновая праграма навукова-прыкладных даследаванняў і эксперыментаў, якія плануюцца на расійскім сегменце МКС». Праграму зацвердзілі прэзідэнт РАН Юрый Восіпаў і генеральны дырэктар Расійскага авіяцыйна-касмічнага агенцтва (цяпер ФКА) Ю. Н. Копцеў. Першыя даследаванні на расійскім сегменце МКС былі пачаты першай пілатаванай экспедыцыяй у 2000 годзе[66]. Паводле першапачатковага праекта МКС, меркавалася вывядзенне двух буйных расійскіх даследчых модуляў (ДМ). Электраэнергію, неабходную для правядзення навуковых эксперыментаў, павінна была прадастаўляць Навукова-энергетычная платформа (НЭП). Аднак з-за недафінансавання і затрымак пры будаўніцтве МКС усе гэтыя планы былі адменены на карысць пабудовы адзінага навуковага модуля, які не патрабаваў вялікіх выдаткаў і дадатковай арбітальнай інфраструктуры. Значная частка даследаванняў, якія праводзяцца Расіяй на МКС, з’яўляецца кантрактнай або сумеснай з замежнымі партнёрамі.
Даследаванні на амерыканскім сегменце
[правіць | правіць зыходнік]ЗША праводзяць шырокую праграму даследаванняў на МКС. Многія з гэтых эксперыментаў з’яўляюцца працягам даследаванняў, якія праводзіліся яшчэ ў палётах шатлаў з модулямі «Спейслаб» і ў сумеснай з Расіяй праграме «Свет — Шатл». У якасці прыкладу можна прывесці вывучэнне патагеннасці аднаго з узбуджальнікаў герпесу, віруса Эпштэйна — Бар. Па дадзеных статыстыкі, 90 % дарослага насельніцтва ЗША з’яўляюцца носьбітамі латэнтнай формы гэтага віруса. Ва ўмовах касмічнага палёту праца імуннай сістэмы слабее, вірус можа актывізавацца і стаць прычынай захворвання члена экіпажа. Эксперыменты па вывучэнню віруса былі пачаты ў палёце шатла STS-108[67].
Еўрапейскія даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]На еўрапейскім навуковым модулі «Каламбус» прадугледжана 10 уніфікаваных стоек для размяшчэння карыснай нагрузкі (ISPR), праўда, частка з іх, па дамоўленасці, будзе выкарыстоўвацца ў эксперыментах НАСА. Для патрэб ЕКА ў стойках устаноўлена наступнае навуковае абсталяванне: лабараторыя Biolab для правядзення біялагічных эксперыментаў, лабараторыя Fluid Science Laboratory для даследаванняў у галіне фізікі вадкасці, ўстаноўка для эксперыментаў па фізіялогіі European Physiology Modules, а таксама ўніверсальная стойка European Drawer Rack, якая змяшчае абсталяванне для правядзення вопытаў па крышталізацыі бялкоў (PCDF).
Падчас STS-122 былі ўсталяваны і знешнія эксперыментальныя ўстаноўкі для модуля «Каламбус»: вынасная платформа для тэхналагічных эксперыментаў EuTEF і сонечная абсерваторыя SOLAR. Плануецца дадаць знешнюю лабараторыю па праверцы АТА і тэорыі струн Atomic Clock Ensemble in Space[68][69].
Японскія даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]У праграму даследаванняў, якія праводзяцца на модулі «Кібо», уваходзіць вывучэнне працэсаў глабальнага пацяплення на Зямлі, азонавага слоя і апустыньвання паверхні, правядзенне астранамічных даследаванняў у рэнтгенаўскім дыяпазоне.
Запланаваны эксперыменты па стварэнню буйных і ідэнтычных бялковых крышталёў, што павінна дапамагчы зразумець механізмы хвароб і распрацаваць новыя метады лячэння. Акрамя гэтага, будзе вывучацца дзеянне мікрагравітацыі і радыяцыі на расліны, жывёл і людзей, а таксама будуць праводзіцца вопыты па робататэхніцы, у галіне камунікацый і энергетыкі[70].
У красавіку 2009 года японскі астранаўт Каіты Ваката на МКС правёў серыю эксперыментаў, якія былі адабраны з ліку прапанаваных простымі грамадзянамі. Астранаўт паспрабаваў «паплаваць» у бязважкасці, выкарыстоўваючы розныя стылі, уключаючы кроль і батэрфляй. Аднак ні адзін з іх не дазволіў астранаўту нават зрушыць з месца. Астранаўт заўважыў пры гэтым, што выправіць сітуацыю «не змогуць нават вялікія аркушы паперы, калі іх узяць у рукі і выкарыстоўваць як ласты». Акрамя таго, астранаўт хацеў пажангліраваць футбольным мячом, але і гэтая спроба аказалася няўдалай. Між тым, японцу ўдалося паслаць мяч ударам назад над галавой. Скончыўшы гэтыя складаныя ва ўмовах бязважкасці практыкаванні, японскі астранаўт паспрабаваў адціскацца ад падлогі і зрабіць кручэнні на месцы[71].
Пытанні бяспекі
[правіць | правіць зыходнік]Касмічнае смецце
[правіць | правіць зыходнік]МКС рухаецца на параўнальна невысокай арбіце, таму існуе пэўная імавернасць сутыкнення станцыі або касманаўтаў, якія выходзяць у адкрыты космас, з так званым касмічным смеццем. Гэта могуць быць як буйныя аб’екты накшталт ракетных ступеней або рэштак старых спадарожнікаў, так і дробныя накшталт шлаку ад цвёрдапаліўных ракетных рухавікоў, холадагентаў з рэактарных установак спадарожнікаў серыі УС-А, іншых рэчываў і аб’ектаў. Акрамя таго, дадатковую пагрозу ўтойваюць у сабе прыродныя аб’екты накшталт мікраметэарытаў. Улічваючы касмічныя хуткасці на арбіце, нават малыя аб’екты могуць нанесці сур’ёзныя страты станцыі, а ў выпадку магчымага траплення ў скафандр касманаўта мікраметэарыты могуць прабіць абшыўку і выклікаць разгерметызацыю.
Каб пазбегнуць падобных сутыкненняў, з Зямлі вядзецца аддаленае назіранне за рухам элементаў касмічнага смецця. Калі на пэўнай адлегласці ад МКС з’яўляецца такая пагроза, экіпаж станцыі атрымлівае адпаведнае папярэджанне. У касманаўтаў будзе дастаткова часу для актывацыі сістэмы DAM (па-англійску Debris Avoidance Manoeuvre), якая ўяўляе сабой групу рухальных установак з расійскага сегмента станцыі. Уключаныя рухавікі могуць вывесці станцыю на больш высокую арбіту і такім чынам пазбегнуць сутыкнення. У выпадку позняга выяўлення небяспекі экіпаж эвакуюецца з МКС на касмічныя караблі «Саюз». Частковая эвакуацыя адбывалася на МКС: 6 красавіка 2003, 13 сакавіка 2009 г., 29 чэрвеня 2011 і 24 сакавіка 2012.
Радыяцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пры адсутнасці масіўнага атмасфернага пласта, які акружае людзей на Зямлі, касманаўты на МКС падвяргаюцца больш інтэнсіўнаму апрамяненню пастаяннымі патокамі касмічных прамянёў. У дзень члены экіпажа атрымліваюць дозу радыяцыі ў памеры каля 1 мілізіверта, што прыкладна раўназначна апрамяненню чалавека на Зямлі за год. Гэта павышае рызыку развіцця злаякасных пухлін у касманаўтаў, а таксама аслабляе імунную сістэму. Слабы імунітэт касманаўтаў можа спрыяць распаўсюджванню інфекцыйных захворванняў сярод членаў экіпажа, асабліва ў замкнёнай прасторы станцыі. Нягледзячы на прынятыя спробы па паляпшэнню механізмаў радыяцыйнай абароны, узровень пранікнення радыяцыі змяніўся нязначна ў параўнанні з паказчыкамі папярэдніх даследаванняў, якія праводзіліся, напрыклад, на станцыі «Мір».
Юрыдычны бок
[правіць | правіць зыходнік]Прававыя ўзроўні
[правіць | правіць зыходнік]Прававая структура, якая рэгулюе юрыдычныя аспекты касмічнай станцыі, з’яўляецца разнапланавай і складаецца з чатырох узроўняў:
- Першым узроўнем, які ўстанаўлівае правы і абавязкі бакоў, з’яўляецца «Міжурадавае пагадненне аб касмічнай станцыі» (англ.: Space Station Intergovernmental Agreement — IGA), падпісанае 29 студзеня 1998 года пятнаццаццю ўрадамі[72] краін, якія ўдзельнічаюць у праекце — Канадай, Расіяй, ЗША, Японіяй, і адзінаццаццю дзяржавамі — членамі Еўрапейскага касмічнага агенцтва (Бельгіяй, Вялікабрытаніяй, Германіяй, Даніяй, Іспаніяй, Італіяй[73], Нідэрландамі, Нарвегіяй, Францыяй, Швейцарыяй і Швецыяй). У артыкуле № 1 гэтага дакумента адлюстраваны асноўныя прынцыпы праекта:
- Гэта пагадненне — доўгатэрміновая міжнародная структура на аснове шчырага партнёрства, для ўсебаковага праектавання, стварэння, развіцця і доўгачасовага выкарыстання заселенай грамадзянскай касмічнай станцыі ў мірных мэтах, у адпаведнасці з міжнародным правам.[74] Пры напісанні гэтага пагаднення за аснову быў узяты «Дагавор аб космасе» ад 1967[75], ратыфікаваны 98 краінамі і створаны на аснове традыцый міжнароднага марскога і паветранага права[76].
- Першы ўзровень партнёрства стаў асновай другога ўзроўню, які называецца «мемарандум аб узаемаразуменні» (англ.: Memoranda of Understanding — MOUs). Гэтыя мемарандумы ўяўляюць сабой пагадненне паміж НАСА і чатырма нацыянальнымі касмічнымі агенцтвамі: ФКА, ЕКА, ККА і JAXA. Мемарандумы выкарыстоўваюцца для больш падрабязнага апісання роляў і абавязкаў партнёраў. Прычым, паколькі НАСА з’яўляецца прызначаным кіраўніком МКС, непасрэдна паміж гэтымі арганізацыямі асобных пагадненняў няма, толькі з НАСА.
- Да трэцяга ўзроўню адносяцца бартэрныя пагадненні або дамоўленасці аб правах і абавязках бакоў — напрыклад, камерцыйнае пагадненне 2005 года паміж НАСА і Раскосмасам, ва ўмовы якога ўваходзілі адно гарантаванае месца для амерыканскага астранаўта ў складзе экіпажаў караблёў «Саюз» і частка карыснага аб’ёму для амерыканскіх грузаў на беспілотных «Прагрэсах»
- Чацвёрты прававы ўзровень дапаўняе другі («мемарандум») і ўводзіць у дзеянне асобныя палажэнні з яго. Прыкладам яго з’яўляецца «Кодэкс паводзін на МКС», які быў распрацаваны ў мэтах выканання пункта 2 артыкула 11 Мемарандума аб узаемаразуменні — прававыя аспекты забеспячэння субардынацыі, дысцыпліны, фізічнай і інфармацыйнай бяспекі, і іншыя правілы паводзін для членаў экіпажа[77].
Структура ўласнасці
[правіць | правіць зыходнік]Структура ўласнасці праекта не прадугледжвае для яе членаў выразна ўстаноўленага працэнта на выкарыстанне касмічнай станцыі ў цэлым. Згодна з артыкулам № 5 (IGA), юрысдыкцыя кожнага з партнёраў распаўсюджваецца толькі на той кампанент станцыі, які за ім зарэгістраваны, а парушэнні прававых норм персаналам, унутры або па-за станцыяй, падлягаюць разбору згодна з законам той краіны, грамадзянамі якой тыя з’яўляюцца.
Пагадненні аб выкарыстанні рэсурсаў МКС больш складаныя. Расійскія модулі «Звязда», «Пірс», «Пошук» і «Свтанне» вырабленыя і належаць Расіі, якая захоўвае права на іх выкарыстанне. Запланаваны модуль «Навука» таксама будзе выраблены ў Расіі і будзе ўключаны ў расійскі сегмент станцыі. Модуль «Зара» быў пабудаваны і дастаўлены на арбіту расійскім бокам, але зроблена гэта было на сродкі ЗША, таму ўласнікам дадзенага модуля на сённяшні дзень афіцыйна з’яўляецца НАСА. Для выкарыстання расійскіх модуляў і іншых кампанентаў станцыі краіны-партнёры выкарыстоўваюць дадатковыя двухбаковыя пагадненні (вышэйзгаданыя трэці і чацвёрты прававыя ўзроўні).
Астатняя частка станцыі (модулі ЗША, еўрапейскія і японскія модулі, ферменныя канструкцыі, панэлі сонечных батарэй і два робаты-маніпулятары) па ўзгадненню бакоў выкарыстоўваюцца наступным чынам (у % ад агульнага часу выкарыстання):
- «Каламбус» — 51 % для ЕКА, 49 % для НАСА
- «Кібо» — 51 % для JAXA, 49 % для НАСА
- «Дэстыні» — 100 % для НАСА
У дадатак да гэтага:
- НАСА можа выкарыстоўваць 100 % плошчу ферменных канструкцый;
- Па дамоўленасці з НАСА, ККА можа выкарыстоўваць 2,3 % любых нерасійскіх кампанентаў[78];
- Працоўны час экіпажа, магутнасць ад сонечных батарэй, карыстанне дапаможнымі паслугамі (пагрузка/разгрузка, камунікацыйныя паслугі) — 76,6 % для НАСА, 12,8 % для JAXA, 8,3 % для ЕКА і 2,3 % для ККА.
Прававыя кур’ёзы
[правіць | правіць зыходнік]Да палёту першага касмічнага турыста не існавала нарматыўнай базы, якая рэгулюе палёты ў космас прыватных асоб. Але пасля палёту Дэніса Ціта краіны-ўдзельніцы праекта распрацавалі «Прынцыпы», якія вызначылі такое паняцце, як «Касмічны турыст», і ўсе неабходныя пытанні для яго ўдзелу ў экспедыцыі наведвання. У прыватнасці, такі палёт магчымы толькі пры наяўнасці спецыфічных медыцынскіх паказчыкаў, псіхалагічнай прыдатнасці, моўнай падрыхтоўкі, і, вядома, буйнога грашовага ўзносу.
У той жа сітуацыі апынуліся і ўдзельнікі першага касмічнага вяселля ў 2003 годзе, бо падобная працэдура таксама не рэгулявалася ніякімі законамі[79].
У 2000 годзе рэспубліканская большасць у Кангрэсе ЗША прыняла заканадаўчы акт аб нераспаўсюджванні ракетных і ядзерных тэхналогій у Іране, згодна з якім, у прыватнасці, ЗША не маглі набываць у Расіі абсталяванне і караблі, неабходныя для будаўніцтва МКС. Аднак пасля катастрофы «Калумбіі», калі лёс праекта залежаў ад расійскіх «Саюзаў» і «Прагрэсаў», 26 кастрычніка 2005 кангрэс быў вымушаны прыняць папраўкі ў гэты законапраект, якія здымаюць усе абмежаванні для «любых пратаколаў, пагадненняў, мемарандумаў аб узаемаразуменні або кантрактаў» да 1 студзеня 2012 г.[80][81]
Выдаткі
[правіць | правіць зыходнік]Выдаткі на будаўніцтва і эксплуатацыю МКС аказаліся значна большымі, чым гэта першапачаткова планавалася. У 2005 годзе, паводле ацэнкі ЕКА, з пачатку работ над праектам МКС з канца 1980-х гадоў да яго меркаванага тады заканчэння ў 2010 годзе было б выдаткавана каля 100 мільярдаў еўра (157 мільярдаў долараў або 65,3 мільярда фунтаў стэрлінгаў)[82]. Аднак на сённяшні дзень плануецца, што эксплуатацыя станцыі закончыцца ў 2020 годзе, і сумарныя выдаткі ўсіх краін ацэньваюцца ў большую суму.
Дакладна ацаніць кошт МКС вельмі няпроста. Да прыкладу, незразумела, як павінен разлічвацца ўзнос Расіі, бо Раскосмас выкарыстоўвае значна ніжэйшыя доларавыя расцэнкі, чым іншыя партнёры.
НАСА
[правіць | правіць зыходнік]Ацэньваючы праект у цэлым, большую частку выдаткаў НАСА складаюць комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні палётаў і выдаткі на кіраванне МКС. Іншымі словамі, бягучыя эксплуатацыйныя выдаткі складаюць значна большую частку з выдаткаваных сродкаў, чым выдаткі на будаўніцтва модуляў і іншых прылад станцыі, на падрыхтоўку экіпажаў, і на караблі дастаўкі.
Выдаткі НАСА на МКС, без уліку выдаткаў на «Шатлы», з 1994 па 2005 год склалі 25,6 мільярда долараў[83]. На 2005 і 2006 гады прыйшлося прыкладна 1,8 мільярда долараў. Мяркуецца, што штогадовыя выдаткі будуць павялічвацца, і да 2010 года складуць 2,3 мільярда долараў. Затым, да завяршэння праекта ў 2016 годзе павелічэнне не плануецца, толькі інфляцыйныя карэкціроўкі.
Размеркаванне бюджэтных сродкаў
[правіць | правіць зыходнік]Ацаніць паартыкульны пералік затрат НАСА можна, напрыклад, па апублікаванаму касмічным агенцтвам дакументу[84], з якога відаць, як размеркаваліся 1,8 мільярда долараў, выдаткаваных НАСА на МКС у 2005 годзе:
- Даследаванне і распрацоўка новага абсталявання — 70 мільёнаў долараў. Гэта сума была, у прыватнасці, пушчана на распрацоўкі навігацыйных сістэм, на інфармацыйнае забеспячэнне, на тэхналогіі па зніжэнню забруджвання навакольнага асяроддзя.
- Забеспячэнне палётаў — 800 мільёнаў долараў. У гэту суму ўвайшлі: з разліку на кожны карабель, 125 млн долараў на праграмнае забеспячэнне, выхады ў адкрыты космас, забеспячэнне і тэхнічнае абслугоўванне чаўноў; дадаткова 150 млн долараў былі выдаткаваны на самі палёты, бартавое радыёэлектроннае абсталяванне і на сістэмы ўзаемадзеяння экіпажа і карабля; тыя 250 млн долараў, што засталіся, пайшлі на агульнае кіраванне МКС.
- Запускі караблёў і правядзенне экспедыцый — 125 млн долараў на перадстартавыя аперацыі на касмадроме; 25 млн долараў на медыцынскае абслугоўванне; 300 млн долараў выдаткавана на кіраванне экспедыцыямі;
- Праграма палётаў — 350 мільёнаў долараў выдаткаваны на выпрацоўку праграмы палётаў, на абслугоўванне наземнага абсталявання і праграмнага забеспячэння, для гарантаванага і бесперабойнага доступу на МКС.
- Грузы і экіпажы — 140 мільёнаў долараў былі выдаткаваны на набыццё расходных матэрыялаў, а таксама на магчымасць ажыццяўляць дастаўку грузаў і экіпажаў на расійскіх караблях «Прагрэс» і «Саюз».
Кошт «Шатлаў» як частка выдаткаў на МКС
[правіць | правіць зыходнік]Як згадвалася вышэй, НАСА не ўключае выдаткі на праграму «Шатл» ў асноўны артыкул выдаткаў станцыі, паколькі пазіцыянуе яго ў якасці асобнага праекта, незалежна ад МКС. Аднак са снежня 1998 года па май 2008 года, толькі 5 з 31 палёту чаўноў не былі звязаныя з МКС, а з пакінутых да 2011 года адзінаццаці запланаваных палётаў толькі адзін STS-125 паляцеў не на станцыі, а да тэлескопу «Хабл».
Прыблізныя выдаткі па праграме «Шатл» па дастаўцы грузаў і экіпажаў астранаўтаў на МКС склалі:
- Без уліку першага палёту ў 1998 годзе, з 1999 па 2005 гады, выдаткі склалі 24 млрд долараў. З іх 20 % (5 млрд долараў) не адносіліся да МКС. Разам — 19 мільярдаў долараў.
- З 1996 па 2006 гады на палёты па праграме «Шатл» было запланавана выдаткаваць 20,5 млрд долараў. Калі з гэтай сумы адняць палёт да «Хабла», то ў выніку атрымаем тыя ж 19 мільярдаў долараў.
Гэта значыць, сумарныя выдаткі НАСА на палёты да МКС за ўвесь перыяд складуць прыкладна 38 мільярдаў долараў.
Усяго
[правіць | правіць зыходнік]Беручы да ўвагі планы НАСА на перыяд з 2011 па 2017, у першым набліжэнні можна атрымаць сярэднегадавы расход — 2,5 млрд долараў, што на наступны перыяд з 2006 па 2017 гады складзе 27,5 мільярдаў долараў. Ведаючы выдаткі на МКС з 1994 па 2005 год (25,6 мільярдаў долараў) і склаўшы гэтыя лічбы, атрымаем выніковы афіцыйны вынік — 53 мільярды долараў.
Неабходна таксама адзначыць, што ў гэту лічбу не ўваходзяць значныя выдаткі на праектаванне касмічнай станцыі «Свабода» ў 1980-х і пачатку 1990-х гадоў, і ўдзел у сумеснай праграме з Расіяй па выкарыстанні станцыі «Мір», у 1990-х гадах. Напрацоўкі гэтых двух праектаў шматкроць выкарыстоўваліся пры будаўніцтве МКС. Улічваючы гэту акалічнасць, і беручы да ўвагі сітуацыю з «Шатламі», можна казаць пра больш чым двухразовае павелічэнне сумы выдаткаў, у параўнанні з афіцыйным — больш за 100 мільярдаў долараў толькі для ЗША.
ЕКА
[правіць | правіць зыходнік]ЕКА вылічыла, што яго ўклад за 15 гадоў існавання праекта складзе 9 мільярдаў еўра[85]. Выдаткі на модуль «Каламбус» перавышаюць 1,4 мільярда еўра (прыблізна 2,1 мільярда долараў), у тым ліку выдаткі на наземныя сістэмы кантролю і кіравання. Поўныя выдаткі на распрацоўку ATV складаюць прыблізна 1,35 мільярда еўра[86], пры гэтым кожны запуск «Арыян-5» каштуе прыблізна 150 мільёнаў еўра.
JAXA
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўка японскага эксперыментальнага модуля, галоўнага ўкладу JAXA ў МКС, каштавала прыблізна 325 мільярдаў іен (прыкладна 2,8 мільярда долараў)[87].
У 2005 годзе JAXA асігнавалася прыблізна 40 мільярдаў іен (350 мільёнаў USD) у праграму МКС[88]. Штогадовыя эксплуатацыйныя выдаткі японскага эксперыментальнага модуля складаюць 350—400 мільёнаў долараў. Акрамя таго, JAXA абавязалася распрацаваць і запусціць транспартны карабель H-II, поўны кошт распрацоўкі якога — 1 мільярд долараў. Выдаткі JAXA за 24 гады ўдзелу ў праграме МКС перавысяць 10 мільярдаў долараў.
Раскосмас
[правіць | правіць зыходнік]Значная частка бюджэту Расійскага касмічнага агенцтва выдаткоўваецца на МКС. З 1998 года было здзейснена больш за тры дзесяткі палётаў караблёў «Саюз» і «Прагрэс», якія з 2003 года сталі асноўнымі сродкамі дастаўкі грузаў і экіпажаў. Аднак пытанне, колькі Расія траціць на станцыю (у доларах ЗША), не простае. Існуючыя на сённяшні дзень 2 модулі на арбіце — вытворныя праграмы «Мір», і таму выдаткі на іх распрацоўку нашмат ніжэйшыя, чым для іншых модуляў, аднак у такім выпадку, па аналогіі з Амерыканскімі праграмамі, варта гэтак жа ўлічыць выдаткі на распрацоўку адпаведных модуляў станцыі «Мір». Акрамя таго, абменны курс паміж рублём і доларам не дае адэкватна ацаніць сапраўдныя выдаткі Раскосмаса.
Прыкладнае ўяўленне аб выдатках расійскага касмічнага агенцтва на МКС можна атрымаць зыходзячы з яго агульнага бюджэту, які на 2005 год склаў 25,156 мільярдаў рублёў, на 2006 — 31,806, на 2007 — 32,985 і на 2008 — 37,044 мільярдаў рублёў[89]. Такім чынам, на станцыю ідзе менш за паўтара мільярда долараў ЗША ў год.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]За ўсю гісторыю касманаўтыкі, МКС — самы дарагі і, мабыць, самы крытыкуемы касмічны праект. Крытыку можна лічыць канструктыўнай або недальнабачнай, можна з ёй згаджацца ці аспрэчваць яе, але адно застаецца нязменным: станцыя існуе, сваім існаваннем яна даказвае магчымасць міжнароднага супрацоўніцтва ў космасе і павялічвае вопыт чалавецтва ў касмічных палётах, выдаткоўваючы на гэта велізарныя фінансавыя рэсурсы.
Крытыка ў ЗША
[правіць | правіць зыходнік]Крытыка амерыканскага боку ў асноўным накіравана на кошт праекта, якая ўжо перавышае 100 мільярдаў долараў. Гэтыя грошы, на думку крытыкаў, можна было б з большай карысцю выдаткаваць на аўтаматычныя (беспілотныя) палёты для даследавання блізкага космасу або на навуковыя праекты, якія праводзяцца на Зямлі. У адказ на некаторыя з гэтых крытычных заўваг абаронцы пілатуемых касмічных палётаў кажуць, што крытыка праекта МКС з’яўляецца блізарукай і што аддача ад пілатуемай касманаўтыкі і даследаванняў у космасе ў матэрыяльным плане вымяраецца мільярдамі долараў. Як лічыць Джэром Шні (англ.: Jerome Schnee), ускосны эканамічны складнік ад дадатковых даходаў, звязаных з даследаваннем космасу, у шмат разоў перавышае пачатковыя дзяржаўныя інвестыцыі[90].
Аднак у заяве Федэрацыі амерыканскіх вучоных сцвярджаецца, што норма прыбытку НАСА ад дадатковых даходаў фактычна вельмі нізкая, за выключэннем распрацовак у аэранаўтыцы, якія паляпшаюць продаж самалётаў[91].
Крытыкі таксама кажуць, што НАСА часта прылічае да сваіх дасягненняў распрацоўкі іншых кампаній, ідэі і распрацоўкі якіх, магчыма, былі выкарыстаны НАСА, але мелі іншыя перадумовы, незалежныя ад касманаўтыкі. На самай справе, на думку крытыкаў, карыснымі і даходнымі з’яўляюцца беспілотныя навігацыйныя, метэаралагічныя і ваенныя спадарожнікі[92]. НАСА шырока асвятляе дадатковыя даходы ад будаўніцтва МКС і ад работ, выкананых на ёй, тады як афіцыйны спіс выдаткаў НАСА намнога карацейшы і сакрэтны[93].
Крытыка навуковых аспектаў
[правіць | правіць зыходнік]На думку прафесара Роберта Парка (англ.: Robert Park), большасць з запланаваных навуковых даследаванняў не маюць першачарговай важнасці. Ён адзначае, што мэта большасці навуковых даследаванняў у касмічнай лабараторыі — правесці іх ва ўмовах мікрагравітацыі, што можна зрабіць значна танней ва ўмовах штучнай бязважкасці (у спецыяльным самалёце, які ляціць па парабалічнай траекторыі (англ.: reduced gravity aircraft)[94].
У планы будаўніцтва МКС уваходзілі два навукаёмістыя кампаненты — магнітны альфа-спектрометр і модуль цэнтрыфуг (англ.: Centrifuge Accommodations Module). Першы працуе на станцыі з мая 2011 года. Ад стварэння другога адмовіліся ў 2005 годзе ў выніку карэкцыі планаў завяршэння будаўніцтва станцыі. Вузкаспецыялізаваныя эксперыменты, якія праводзяцца на МКС, абмежаваны адсутнасцю адпаведнай апаратуры. Напрыклад, у 2007 годзе праводзіліся даследаванні ўплыву фактараў касмічнага палёту на арганізм чалавека, якія закранаюць такія аспекты, як нырачныя камяні, цыркадны рытм (цыклічнасць біялагічных працэсаў у арганізме чалавека), уплыў касмічнага выпраменьвання на нервовую сістэму чалавека[95][96][97]. Крытыкі сцвярджаюць, што практычная каштоўнасць гэтых даследаванняў невялікая, бо рэаліі сённяшняга даследаванні блізкага космасу — беспілотныя аўтаматычныя караблі.
Крытыка тэхнічных аспектаў
[правіць | правіць зыходнік]Амерыканскі журналіст Джэф Фуст (англ.: Jeff Foust) сцвярджаў, што для тэхнічнага абслугоўвання МКС патрабуецца занадта шмат дарагіх і небяспечных выхадаў у адкрыты космас[98]. Ціхаакіянскае Астранамічнае Таварыства (англ.: The Astronomical Society of the Pacific) у пачатку праектавання МКС звяртала ўвагу на занадта высокае нахіленне арбіты станцыі. Калі для расійскага боку гэта робіць запускі таннейшымі, то для амерыканскага гэта нявыгадна. Уступка, якую НАСА зрабіла для РФ з-за геаграфічнага становішча Байканура, у канчатковым выніку, магчыма, павялічыць сумарныя выдаткі на будаўніцтва МКС[99].
У цэлым дэбаты ў амерыканскім грамадстве зводзяцца да абмеркавання мэтазгоднасці МКС, у аспекце касманаўтыкі ў больш шырокім сэнсе. Некаторыя абаронцы сцвярджаюць, што акрамя яе навуковай каштоўнасці, гэта — важны прыклад міжнароднага супрацоўніцтва. Іншыя сцвярджаюць, што МКС патэнцыяльна, пры належных намаганнях і ўдасканаленнях, магла б зрабіць палёты да Месяца і Марса больш эканамічнымі. Так ці інакш, асноўная сутнасць выказванняў адказаў на крытыку заключаецца ў тым, што цяжка чакаць сур’ёзнай фінансавай аддачы ад МКС, хутчэй, яе галоўнае прызначэнне — стаць часткай агульнасусветнага пашырэння магчымасцей касмічных палётаў.
Крытыка ў Расіі
[правіць | правіць зыходнік]У Расіі крытыка праекта МКС у асноўным нацэлена на неактыўную пазіцыю кіраўніцтва Федэральнага касмічнага агенцтва (ФКА) па адстойванні расійскіх інтарэсаў у параўнанні з амерыканскім бокам, які заўсёды ўважліва сочыць за захаваннем сваіх нацыянальных прыярытэтаў.
Напрыклад, журналісты задаюць пытанні аб тым, чаму ў Расіі няма ўласнага праекта арбітальнай станцыі, і чаму Расія траціць грошы на праект, уласнікам якога з’яўляюцца ЗША, у той час як гэтыя сродкі можна было б пусціць на цалкам расійскую распрацоўку. На думку кіраўніка РКК «Энергія» Віталя Лапаты, прычынай гэтага з’яўляюцца кантрактныя абавязацельствы і недахоп фінансавання[100].
У свой час станцыя «Мір» стала для ЗША крыніцай вопыту ў будаўніцтве і даследаваннях на МКС, а пасля аварыі «Калумбіі» расійскі бок, дзейнічаючы згодна з партнёрскім пагадненнем з НАСА і даставіўшы на станцыю абсталяванне і касманаўтаў, практычна ў адзіночку выратаваў праект. Гэтыя абставіны спарадзілі крытычныя выказванні ў адрас ФКА аб недаацэнцы ролі Расіі ў праекце. Так, напрыклад, касманаўт Святлана Савіцкая адзначала, што навукова-тэхнічны ўклад Расіі ў праект недаацэнены, і што партнёрскае пагадненне з НАСА не адказвае расійскім нацыянальным інтарэсам у фінансавым плане. Да гэтага можна таксама дадаць, што амерыканскі бок пярэчыў супраць пераносу навуковага абсталявання са станцыі «Мір» на МКС[101]. Аднак пры гэтым варта ўлічыць, што ў пачатку будаўніцтва МКС расійскі сегмент станцыі аплачвалі ЗША, даючы крэдыты, пагашэнне якіх прадугледжана толькі да заканчэнню будаўніцтва[102].
Гаворачы аб навукова-тэхнічным складніку, журналісты адзначаюць малую колькасць новых навуковых эксперыментаў, якія праводзяцца на станцыі, тлумачачы гэта тым, што Расія не можа вырабіць і паставіць на станцыю патрэбнае абсталяванне па прычыне адсутнасці сродкаў[103]. На думку Віталя Лапаты, сітуацыя зменіцца, калі адначасовая прысутнасць касманаўтаў на МКС павялічыцца да 6 чалавек[100]. Акрамя гэтага, падымаюцца пытанні аб мерах бяспекі ў форс-мажорных сітуацыях, звязаных з магчымай стратай кіравання станцыі. Так, на думку касманаўта Валерыя Руміна, небяспека заключаецца ў тым, што калі МКС стане некірумай, яе нельга будзе затапіць як станцыю «Мір»[102].
На думку крытыкаў, міжнароднае супрацоўніцтва, якое з’яўляецца адным з асноўных аргументаў на карысць станцыі, таксама з’яўляецца спрэчным. Як вядома, па ўмове міжнароднага пагаднення, краіны не абавязаны дзяліцца сваімі навуковымі распрацоўкамі на станцыі. За 2006—2007 гады ў касмічнай сферы паміж Расіяй і ЗША не было новых вялікіх ініцыятыў і буйных праектаў[104]. Акрамя таго, многія мяркуюць, што краіна, якая ўкладвае ў свой праект 75 % сродкаў, наўрад ці захоча мець паўнапраўнага партнёра, які да таго ж з’яўляецца яе асноўным канкурэнтам у барацьбе за першае месца ў асваенні касмічнай прасторы[105].
Таксама крытыкуецца, што значныя сродкі былі накіраваны на пілатуемыя праграмы, а шэраг праграм па распрацоўцы спадарожнікаў праваліўся[106]. У 2003 годзе Юрый Копцеў у інтэрв’ю «Известиям» заявіў, што ва ўгоду МКС касмічная навука зноў засталася на Зямлі[106].
Доўгачасовыя экіпажы МКС
[правіць | правіць зыходнік]Усе доўгачасовыя экіпажы называюцца «МКС-N», дзе N гэта нумар, які павялічваецца на адзінку пасля кожнай экспедыцыі. Працягласць экспедыцыі звычайна складае паўгода. Пачаткам экспедыцыі лічыцца адбыццё папярэдняга экіпажа на касмічным караблі «Саюз».
Да 17 студзеня 2012 года на станцыі пабывала 30 доўгачасовых экспедыцый, у складзе якіх працавалі 30 расійскіх касманаўтаў, 35 амерыканскіх астранаўтаў, 5 еўрапейскіх, 3 японскіх і адзін астранаўт з Канады. Усяго ж на станцыі пабывалі 37 расійскіх касманаўтаў, 133 амерыканскіх астранаўтаў, 24 касманаўта ад Еўропы, Канады і Японіі, а таксама 7 касмічных турыстаў, прычым адзін турыст наведаў станцыю двойчы.
Па дамоўленасці бакоў, расійскі экіпаж з трох чалавек павінен быў пастаянна працаваць у сваім сегменце, чатыры астранаўты ў амерыканскім сегменце дзеляць час прапарцыянальна ўкладам у будаўніцтва станцыі: ЗША — каля 76 %, Японія — 13 %, ЕКА — 8 % і Канада — 3 %.
МКС — гэта самы наведваны арбітальны касмічны комплекс у гісторыі касманаўтыкі. На 17 студзеня 2012 года колькасць наведванняў склала 328 (на станцыі «Мір» за час яе існавання — 137). Калі не лічыць паўторных наведванняў, то на МКС пабывала 204 касманаўты (на станцыі «Мір» — 104)[107].
22 лістапада 2010 г. працягласць бесперапыннага знаходжання чалавека на борце МКС перавысіла 3641 дзень, тым самым быў пабіты рэкорд, які належыць станцыі «Мір»[108].
Рознае
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня арбіты
[правіць | правіць зыходнік]Вышыня арбіты МКС пастаянна змяняецца. За кошт трэння аб разрэджаную атмасферу адбываецца паступовае тармажэнне і страта вышыні. Усе караблі, якія прыходзяць, дапамагаюць набраць вышыню за кошт сваіх рухавікоў. Некаторы час абмяжоўваліся кампенсацыяй зніжэння. У апошні час вышыня арбіты няўхільна расце. 10 лютага 2011 вышыня палёту Міжнароднай Касмічнай Станцыі склала каля 353 кіламетраў над узроўнем мора[109]. 15 чэрвеня 2011 павялічылася на 10,2 кіламетра і склала 374,7 кіламетра. 29 чэрвеня 2011 г. вышыня арбіты склала 384,7 кіламетра[110]. Для таго, каб знізіць да мінімуму ўплыў атмасферы, станцыю трэба было падняць да 390—400 км, але на такую вышыню не маглі падымацца амерыканскія шатлы. Таму станцыя ўтрымлівалася на вышынях 330—350 км шляхам перыядычнай карэкцыі рухавікамі. У сувязі з заканчэннем праграмы палёту шатлаў, гэта абмежаванне знята[111][112].
Часавы пояс
[правіць | правіць зыходнік]На МКС выкарыстоўваецца сусветны каардынаваны час (UTC), ён практычна аднолькава адрозніваецца ад часоў двух цэнтраў кіравання ў Х’юстане і Каралёве. Праз кожныя 16 узыходаў/заходаў зачыняюцца ілюмінатары станцыі, каб стварыць ілюзію начнога зацямнення. Каманда звычайна прачынаецца ў 7:00 раніцы (UTC), экіпаж звычайна працуе каля 10 гадзін кожны будні дзень і каля пяці гадзін кожную суботу[113]. Падчас візітаў шатлаў экіпаж МКС звычайна прытрымліваецца Mission Elapsed Time (MET) — агульнаму палётнаму часу шатла, які не прывязаны да канкрэтнага часавага пояса, а лічыцца выключна ад часу старту касмічнага чоўна[114][115]. Экіпаж МКС загадзя зрушвае час свайго сну перад прыбыццём чоўна і вяртаецца да ранейшага рэжыму пасля яго адбыцця.
Атмасфера
[правіць | правіць зыходнік]На станцыі падтрымліваецца атмасфера, блізкая да зямной[116]. Нармальны атмасферны ціск на МКС — 101,3 кілапаскаля, такі ж, як на ўзроўні мора на Зямлі. Атмасфера на МКС не супадае з атмасферай, якая падтрымліваецца ў шатле, таму пасля прыстыкоўкі касмічнага чоўна адбываецца выраўноўванне ціскаў і складу газавай сумесі па абодва бакі шлюза[117]. Прыкладна з 1999 па 2004 гады ў NASA існаваў і распрацоўваўся праект IHM (Inflatable Habitation Module), у якім планавалася выкарыстанне ціску атмасферы на станцыі для разгортвання і стварэння працоўнага аб’ёму дадатковага заселенага модуля. Корпус гэтага модуля меркавалася вырабіць з кеўларавай тканіны з герметычнай унутранай абалонкай з газанепранікальнага сінтэтычнага каўчуку. Аднак, у 2005 годзе па прычыне нявырашанасці большасці праблем, пастаўленых у праекце (у прыватнасці, праблемы абароны ад часціц касмічнага смецця), праграма IHM была зачынена.
Мікрагравітацыя
[правіць | правіць зыходнік]Прыцягненне Зямлі на вышыні арбіты станцыі складае 90 % ад прыцягнення на ўзроўні мора[118]. Стан бязважкасці абумоўлены пастаянным свабодным падзеннем МКС, якое, згодна з прынцыпам эквівалентнасці, раўназначна адсутнасці прыцягнення. Асяроддзе на станцыі часцяком апісваецца як мікрагравітацыя, з-за чатырох эфектаў:
- Тармозячы ціск рэшткавай атмасферы.
- Вібрацыйныя паскарэнні з-за працы механізмаў і перамяшчэння экіпажа станцыі.
- Карэкцыя арбіты.
- Неаднароднасць гравітацыйнага поля Зямлі прыводзіць да таго, што розныя часткі МКС прыцягваюцца да Зямлі з рознай сілай.
Усе гэтыя фактары ствараюць паскарэнні, якія дасягаюць значэнняў 10−3…10−1 g[119][120].
Касмічны турызм і завочнае вяселле
[правіць | правіць зыходнік]Па стане на пачатак 2013 МКС наведала 8 касмічных турыстаў[121], кожны з іх заплаціў ад 20 да 30 мільёнаў долараў, усе турысты былі дастаўлены на станцыю расійскімі караблямі «Саюз».
Таксама на станцыі адбылося завочнае вяселле: касманаўт Юрый Маленчанка, які знаходзіўся на станцыі, ажаніўся з Кацярынай Дзмітрыевай з Тэхаса, якая знаходзілася на Зямлі. Па законах штата Тэхас жаніх ці нявеста могуць адсутнічаць на вяселлі (юр. Proxy Marriage Ceremony), калі ён ці яна прадстаўлены даверанай асобай[122].
Рэклама падрыхтоўкі для гольфа
[правіць | правіць зыходнік]Golf Shot Around The World — так называлася рэкламнае мерапрыемства, выкананае падчас выхаду ў адкрыты космас. Спецыяльны мячык для гольфа са сплаву скандыю, абсталяваны прыладай адсочвання каардынат, быў выбіты касманаўтам і адпраўлены на нізкую калязямную арбіту. Гэта рэкламная акцыя была праплачана канадскай кампаніяй — вытворцам спартыўнага абсталявання Element 21 Golf, грошы пайшлі Раскосмасу. Меркавалася, што гэта мерапрыемства будзе выканана падчас МКС-13, але падзея адбылася 23 лістапада 2006 г. падчас экспедыцыі МКС-14[123].
Назіранне за МКС
[правіць | правіць зыходнік]Памеры станцыі дастатковыя для яе назірання няўзброеным вокам з паверхні Зямлі. МКС назіраецца як досыць яркая зорка, якая даволі хутка ідзе па небе прыблізна з захаду на ўсход (вуглавая хуткасць каля 1 градуса ў секунду). У залежнасці ад пункта назірання, максімальнае значэнне яе зорнай велічыні можа прымаць значэнне ад −4m да 0m. Еўрапейскае касмічнае агенцтва, сумесна з сайтам «www.heavens-above.com», дае магчымасць усім жадаючым даведацца расклад пралётаў МКС над пэўным населеным пунктам планеты. Зайшоўшы на старонку сайта, прысвечаную МКС, і ўвёўшы лацінкай назву горада, які цікавіць, можна атрымаць дакладны час і графічны малюнак траекторыі палёту станцыі над ім, на бліжэйшыя дні. Таксама расклад пралётаў можна паглядзець на www.amsat.org. Траекторыю палёту МКС у рэальным часе можна ўбачыць на сайце Федэральнага Касмічнага Агенцтва. Таксама можна выкарыстоўваць праграму «Heavensat» (або «Orbitron»). На сайце www.iss.stormway.ru транслюецца відэа з камер, усталяваных на борце МКС, у рэжыме рэальнага часу, а таксама адлюстроўваецца інфармацыя аб бягучым становішчы станцыі.
Выявы Міжнароднай касмічнай станцыі, атрыманыя з дапамогай адаптыўнай аптычнай сістэмы:
- Адлегласць 416,344 км Архівавана 18 лістапада 2013.
- Адлегласць 426,555 км Архівавана 18 лістапада 2013.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вялікабрытанія таксама была ў ліку дзяржаў, якія падпісалі «Міжурадавае пагадненне аб касмічнай станцыі», але далей у праграме не ўдзельнічала.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The ISS to Date (03/09/2011) (англ.). НАСА. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 6 верасня 2013.
- ↑ а б Навуковая інтэрнэт-энцыклапедыя. daviddarling.info (англ.)
- ↑ Астра-падрабязнасці: Статыстыка МКС. pbs.org (англ.)
- ↑ а б Як працуецца на станцыі. science.howstuffworks.com (англ.)
- ↑ МКС: стан на 12 сакавіка 2003 г. spaceref.com(недаступная спасылка) (англ.)
- ↑ Міжнародная касмічная станцыя: факты і лічбы. space.gc.ca Архівавана 20 чэрвеня 2012. (англ.)
- ↑ а б в г www.heavens-above.com 17 жнівень 2013 (англ.)
- ↑ а б Данные МКС. pdlprod3.hosc.msfc.nasa.gov Архівавана 22 красавіка 2008. (англ.)
- ↑ МКС. Кароткі агляд.iafastro.com Архівавана 8 лютага 2009. (англ.)
- ↑ Expedition 36 (англ.). НАСА. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 6 верасня 2013.
- ↑ а б Анатолий Зак. Russian segment of the ISS (англ.). russianspaceweb.com. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 6 верасня 2013.
- ↑ International Space Station (англ.). Каталог NSSDC ID. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 23 чэрвеня 2013.
- ↑ Archive of official government documents related to the ISS (англ.). International Space Station Guide. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 23 чэрвеня 2013.
- ↑ European Participation (англ.). Сайт ЕКА. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 23 чэрвеня 2013.
- ↑ Экипаж «Альфы» переходит на космическую станцию inopressa.ru Архівавана 14 лютага 2009. (руск.)
- ↑ Влияние программы МКС на космическую промышленность России novosti-kosmonavtiki.ru (руск.)
- ↑ ""Союз ТМА-15" пристыковался к МКС". Лента.ру. 29 мая 2009 года.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Новый научный модуль "Поиск" доставлен на МКС (руск.). Лента новостей "РИА Новости" (12 ноября 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011.
- ↑ «Прогресс М-МИМ2» в составе МКС (руск.)(недаступная спасылка). Федеральное космическое агентство (12 ноября 2009).(недаступная спасылка)
- ↑ США – Россия: космическое партнерство . Роскосмос. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 9 верасня 2013.
- ↑ «Рассвет» на пути к МКС (руск.). Федеральное космическое агентство (14 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011.
- ↑ Совместное заявление Многостороннего совета по управлению МКС, представляющее обобщенную точку зрения на перспективы Международной космической станции от 3 февраля 2010 г . «Роскосмос». Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 6 верасня 2013.
- ↑ ФЕДЕРАЛЬНОЕ КОСМИЧЕСКОЕ АГЕНТСТВО (РОСКОСМОС)| Новости Архівавана 29 сакавіка 2013.
- ↑ http://www.energia.ru/rus/news/news-2006/docs/public_07.pdf Архівавана 24 верасня 2015.
- ↑ «Энергия» и Космический центр им. Хруничева в течение 2012 года подготовят Многофункциональный лабораторный модуль
- ↑ а б в г К.Лантратов Солнечные «крылья» для МКС // Новости космонавтики. — 2001. — № 2.
- ↑ Служебный модуль «Звезда» . ГКНПЦ им. Хруничева. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 6 верасня 2013.
- ↑ Модуль «Заря» . ГКНПЦ им. Хруничева. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 6 верасня 2013.
- ↑ Solar Power (англ.). Boeing. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 6 верасня 2013.
- ↑ Валентин Бобков Родословная «Союза» // Крылья Родины. — 1991. — № 1.
- ↑ The architecture of the electric power system of the International Space Station and its application as a platform for power technology development (PDF). Институт инженеров электротехники и электроники. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 6 верасня 2013.
- ↑ В.Истомин Хроника полета экипажа МКС-4 // Новости космонавтики. — 2002. — № 6.
- ↑ Расшыфроўка сустрэчы галоў касмічных агенцтваў 2 марта 2006 года (англ.) (pdf). НАСА. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 6 верасня 2013.
- ↑ Spread Your Wings, It's Time to Fly (англ.). НАСА (26 июля 2006 года). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 7 верасня 2013.
- ↑ К.Лантратов На МКС - новые элементы // Новости космонавтики. — 2000. — № 12.
- ↑ Thomas B. Miller. Nickel-Hydrogen Battery Cell Life Test Program Update for the International Space Station (англ.)(недаступная спасылка). НАСА (24 апреля 2000 года). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 7 верасня 2013.
- ↑ G. Landis & C-Y. Lu (1991). "Solar Array Orientation Options for a Space Station in Low Earth Orbit". Journal of Propulsion and Power. 7 (1): 123–125. doi:10.2514/3.23302. ISSN 0748-4658.
- ↑ а б Communications and Tracking . Boeing. Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2008. Праверана 30 November 2009.
- ↑ а б в г Gary Kitmacher (2006). Reference Guide to the International Space Station. Canada: Apogee Books. pp. 71–80. ISBN 978-1-894959-34-6. ISSN 1496-6921.
- ↑ Mathews, Melissa; James Hartsfield. International Space Station Status Report: SS05-015 . NASA News. NASA (25 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 11 January 2010.
- ↑ Спутник связи КА «Луч-15» . Сайт центрального музея связи имени А. С. Попова. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ David Harland (30 November 2004). The Story of Space Station Mir. New York: Springer-Verlag New York Inc. ISBN 978-0-387-23011-5.
- ↑ Harvey, Brian (2007). The rebirth of the Russian space program: 50 years after Sputnik, new frontiers. Springer Praxis Books. pp. 263. ISBN 0387713549.
- ↑ Anatoly Zak. Space exploration in 2011 . RussianSpaceWeb (4 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 12 January 2010.
- ↑ Многофункциональная космическая система ретрансляции «Луч» . ИСС имени академика М. Ф. Решетнёва. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ Лётные испытания спутника «Луч-5А»(недаступная спасылка). Газета ИСС имени академика М. Ф. Решетнёва «Сибирский спутник». Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2012. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ ISS On-Orbit Status 05/02/10 . NASA (2 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 7 July 2010.
- ↑ А.Владимиров. Посадка «Союза ТМА-1» . Новости космонавтики. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ а б John E. Catchpole (17 June 2008). The International Space Station: Building for the Future. Springer-Praxis. ISBN 978-0387781440.
- ↑ Memorandum of Understanding Between the National Aeronautics and Space Administration of the United States of America and the Government of Japan Concerning Cooperation on the Civil International Space Station . НАСА (24 февраля 1998 года). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 5 октября 2011 года.
- ↑ Operations Local Area Network (OPS LAN) Interface Control Document (PDF). NASA (1 лютага 2000). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 30 November 2009.
- ↑ ISS/ATV communication system flight on Soyuz . EADS Astrium (28 лютага 2005). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 30 November 2009.
- ↑ Chris Bergin. STS-129 ready to support Dragon communication demo with ISS . NASASpaceflight.com (10 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 30 November 2009.
- ↑ Linux Foundation Training Prepares the International Space Station for Linux Migration (8 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2013. Праверана 7 July 2013.
- ↑ Keith Cowing. 2001: A Space Laptop . spaceref. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ Экипаж российского сегмента МКС получит доступ в интернет только через несколько лет . Сайт Роскосмоса (20 сентября 2010 года). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ NASA Extends the World Wide Web Out Into Space (англ.). НАСА (22 января 2010 года). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ "First Tweet from Space". New York Times. 22 January 2010.
- ↑ "Как устроены туалеты для космонавтов?". yugZONE.ru.
- ↑ STS-127 Mission Information (англ.). НАСА. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ «Эксперимент „Плазменный кристалл“», РКК «Энергия». Архівавана 16 кастрычніка 2008.
- ↑ «Одною плазмой связаны», интервью с академиком РАН В. Е. Фортовым, Российская Газета, 2006 г.
- ↑ http://www.energia.ru/rus/iss/researches/medic-33.html Архівавана 17 кастрычніка 2008. «Эксперимент „Матрёшка-Р“», РКК «Энергия».
- ↑ «Эксперимент „ROKVISS“», РКК «Энергия». Архівавана 21 снежня 2007.
- ↑ «В канун католического Рождества на орбиту отправится немецкий робот-манипулятор». Космические новости Александра Железнякова.(недаступная спасылка)
- ↑ «Научные исследования на российском сегменте МКС», РКК «Энергия» Архівавана 7 чэрвеня 2008.
- ↑ «Space Flight Induced Reactivation of Latent Epstein-Barr Virus (Epstein-Barr)», ISS Program Scientist’s Office, NASA nasa.gov Архівавана 30 лістапада 2007. (англ.)
- ↑ Giuseppe Reibaldi et al.. The ESA Payloads for Columbus - A bridge between the ISS and exploration . ЕКА (Май 2005). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ Steve Feltham & Giacinto Gianfiglio. ESA’s ISS External Payloads . ЕКА (Март 2002). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ JAXA представило первую секцию экспериментального модуля "Кибо"(недаступная спасылка). Компьютерра. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2008. Праверана 1 декабря 2006.
- ↑ Японский астронавт сделал забавные открытия Дни. Ру 28.04.2009
- ↑ Шаснаццатая краіна праекту — Бразілія. Бразільскае касмічнае агенцтва (англ.: Brazilian Space Agency — AEB)
- ↑ Італьянскае касмічнае агенцтва (англ.: Italian Space Agency — ISA) мае таксама дадатковы кантракт з НАСА, незалежна ад ЕКА.
- ↑ Законодательная основа МКС. Европейское космическое агентство (англ.)
- ↑ «Договор о космосе 1967». — артыкул з БСЭ
- ↑ С. Лесков. В невесомости жёсткие законы. izvestia.ru
- ↑ Кодекс поведения экипажа МКС. akts.ru (руск.)
- ↑ Evaluation of the Major Crown Project - The Canadian Space Station Program (MCP-CSSP)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ Первая космическая свадьба едва не стоила космонавту карьеры, РИА Новости
- ↑ Конгресс США разрешил использовать корабли «Союз» для полётов на МКС. rian.ru/ Архівавана 28 мая 2006. (руск.)
- ↑ НАСА взяла. vremya.ru (руск.)
- ↑ How Much Does It Cost? . ЕКА. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ Бюджет НАСА. nasa.gov (англ.)
- ↑ МКС: Галоўныя падзеі фінансавага года. nasa.gov Архівавана 1 лістапада 2004. (англ.)
- ↑ European Hopes Ride on New Space Lab, Cargo Ship
- ↑ Europe sets a course for the ISS
- ↑ Etranger World: Major Changes for Japan’s space sector Архівавана 13 красавіка 2008.
- ↑ Space News: Japan Seeking 13 Percent Budget Hike for Space Activities
- ↑ Бюджет Роскосмоса в 2005—2010 годах
- ↑ Отчёт о экономической составляющей крупных проектов НАСА (1976 год) ntrs.nasa.gov (англ.)
- ↑ Рассказы о «дополнительных технологических доходах» НАСА Федерация американских учёных (англ.)
- ↑ Robert Park, «The Virtual Astronaut». The New Atlantis Архівавана 10 сакавіка 2007. (англ.)
- ↑ Дадатковыя даходы НАСА. Архівавана 4 красавіка 2012. sti.nasa.gov (англ.)
- ↑ Роберт Парк, «Космическая станция разворачивает солнечные батареи» bobpark.physics.umd.edu (англ.)
- ↑ Исследования НАСА в 2007 году: «Почечные камни» Архівавана 16 верасня 2008. Сайт НАСА (англ.)
- ↑ Исследования НАСА в 2007 году: «Спячка» Архівавана 16 верасня 2008. Сайт НАСА (англ.)
- ↑ Исследования НАСА в 2007 году: «Аномалии ЦНС во время длительного пребывания в космосе» Архівавана 30 лістапада 2007. Сайт НАСА (англ.)
- ↑ Джэф Фуст. «Проблемы на космической станции» (2005 год) The Space Review (англ.)
- ↑ Джэймс Секоскі, Джордж Масер. «Уперад і вышэй» (1996 год) Ціхаакіянскае Астранамічнае Грамадства (англ.)
- ↑ а б РКК «Энергия»: откат назад Архівавана 22 красавіка 2008. spacenews.ru (руск.)
- ↑ В. Лындин. «Начало конца» «Новости космонавтики» (руск.)
- ↑ а б Телепередача Светланы Сорокиной «Основной инстинкт»: Зачем нам космос? (2003.06.10) tvoygolos.narod.ru (руск.)
- ↑ «Что бы сказал Королёв?» (2002 год) pereplet.ru (руск.)
- ↑ «Судьба МКС пока не ясна» Российская Академия Наук (руск.)
- ↑ «Россия и Америка в космосе: вместе или порознь?» Известия науки (руск.)
- ↑ а б Кисляков, Андрей. С высокой орбиты – на контроль за микроспутниками . НВО (27 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 30 мая 2011.
- ↑ Статыстыку наведванняў можна атрымаць, прааналізаваўшы дадзеныя на сайце НАСА: Space Station Crew . Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 6 верасня 2013. і Shuttle Missions . Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ "МКС побила рекорд станции "Мир" по непрерывному нахождению космонавтов на ней". Сайт Роскосмоса. 26 октября 2010. Праверана 2010-11-01.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2013. Праверана 8 верасня 2013.Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2013. Праверана 8 верасня 2013. - ↑ Высота орбиты ўвеличена (руск.). km (10 февраля 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ Высота ўвеличена (руск.). РГ (28 июня 2011 года). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ У красавіку 2013 арбіту МКС паднялі до 435 кіламетраў [1] Архівавана 26 чэрвеня 2013. (англ.)
- ↑ Амплітуда палёту МКС за апошн. 365 дзён. heavens-above.com (англ.)
- ↑ Ed’s Musings from Space Архівавана 1 верасня 2012.. Expedition 7 astronaut Ed Lu, Updated: 09/08/2003 Accessed August 2007
- ↑ Mission Elapsed Time explained(недаступная спасылка) (13 верасня 1995). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2003. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ Ask the STS-113 crew: Question 14(недаступная спасылка) (7 снежня 2002). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ How Space Stations Work by Craig Freudenrich, Ph.D. at Howstuffworks. Accessed January 2008
- ↑ The Air Up There. NASAexplores: April 29, 2004. Accessed January 2008.
- ↑ Па закону сусветнага прыцягнення прыцягненне паміж целамі падае прапарцыянальна квадрату адлегласці паміж імі. Значыць, сіла цяжару на станцыі меншая ў (R/R+r)² раз, дзе R — радыус Зямлі, а r — вышыня арбіты МКС. Узяўшы R=6371,3 км і r=340,5 км, атрымаем 0,901
- ↑ European Users Guide to Low Gravity Platforms (англ.) (PDF)(недаступная спасылка). European Space Agency. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2006. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ Весомый фактор невесомости. (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2006. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ Space Adventures : Our Clients(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 8 верасня 2013.
- ↑ Космическая свадьба — РИА Новости
- ↑ Keith Cowing. Golf or Science: What is NASA’s Plan for the Space Station? . Space Ref.com (22 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2011. Праверана 13 ноября.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На рускай мове
- Прямая трансляция с вэб-камеры на Международной космической станции и слежение за орбитой
- Международная космическая станция в любительские телескопы
- РКК «Энергия». Международная космическая станция Архівавана 22 жніўня 2013.
- ЦУП Федерального космического агентства: МКС Архівавана 20 лютага 2018.
- ЦУП Федерального космического агентства: Архив полётов к МКС Архівавана 13 верасня 2014.
- Дневник космонавта Максима Сураева Архівавана 30 жніўня 2013.
- Компьютеры особого назначения: статья об используемых на МКС ЭВМ Архівавана 5 лютага 2009.
- Список онлайн сервисов для мониторинга передвижения и расчета координат МКС
- ОАО «РКК „Энергия“ им. С. П. Королева», 2004 Российский сегмент МКС. Справочник пользователя(недаступная спасылка)
- Установлен мировой рекорд минимального времени полета от Байконура до МКС Архівавана 8 чэрвеня 2013.
- На іншых мовах
- Station Spacewalk Game Архівавана 24 верасня 2013. (англ.)
- ISS build-up simulation Архівавана 25 ліпеня 2008. (англ.)
- Вэб-камера и переговоры с МКС (англ.)
- Відэа
- Вести с орбиты. Видео с борта МКС. Архівавана 22 верасня 2013.
- Начная Зямля з борта МКС на YouTube
- 25-хвілінная відэа-экскурсія па МКС ад астранаўта Суніты Уільямс на YouTube
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |