Неверагодны лёс Амэлі Пулен
«Неверагодны лёс Амэлі Пулен» (фр.: Le Fabuleux Destin d’Amélie Poulain) — французская рамантычная камедыя 2001 года кінарэжысёра Жан-П’ера Жэнэ[28].
Фільм заняў другое месца ў спісе «100 лепшых фільмаў сусветнага кінематографа не на англійскай мове», складзеным у 2010 годзе часопісам Empire[29].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзіцячыя гады Амэлі праходзяць у выдуманым свеце і адзіноце. Яна ўвесь час фантазіруе і размаўляе са сваім ўяўным сябрам — кракадзілам. Яе бацька памылкова дыягнаставаў ёй парок сэрца (ён надаваў ёй занадта мала часу, з прычыны чаго пры правядзенні штомесячных медыцынскіх абследаванняў Амэлі моцна хвалявалася), таму дзяўчынцы давялося вывучаць навукі дома, страціўшы магчымыасці знайсці сяброў. Маці Амэлі трагічна загінула, калі ёй на галаву з вяршыні сабора Нотр-Дам звалілася турыстка-самазабойца з Канады. У садзе сямейства Пулен будуецца мініятурны маўзалей для праху загінулай. Нават там пануе цацачны, казачны свет.
Стаўшы дарослай, Амэлі пакідае бацькоўскі дом. Яна працуе ў кафэ «Два Млына» на Манмартры, «пару разоў» спрабуе завязаць любоўныя адносіны з мужчынамі, але яе спробы «аказваюцца непераканаўчымі».
Амэлі вельмі вынаходлівая і ўмее знаходзіць задавальненне ў маленькіх паўсядзённых радасцях: апускаючы руку ў мяшок з фасоляй, ламаючы чайнай лыжачкай скарыначку крэм брюле, пускаючы «блінцы» па каналу Сен-Мартэн.
Але вечарам 30 жніўня 1997 года — у дзень гібелі прынцэсы Дыяны (у рэальнасці прынцэса Дыяна загінула 31 жніўня) — яе жыццё змяняецца: выпадкова Амэлі знаходзіць у сваёй ваннай тайнік, у якім ляжыць бляшаная скрынка з алавянымі салдацікамі, шклянымі шарыкамі і іншымі дзіцячымі скарбамі, якія належалі невядомаму хлопчыку, які жыў калісьці ў яе кватэры, цяпер ужо даросламу пяцідзесяцігадоваму мужчыне. Амэлі вырашае вярнуць скрынку ўладальніку. Яна думае: калі яе задумка абудзіць у ёй якія-небудзь пачуцці, то яна ўсё жыццё прысвеціць клопату пра шчасце іншых людзей.
Амэлі знаходзіць ўладальніка гэтага тайніка і з заміраннем сэрца чакае яго рэакцыі. Седзячы за стойкай бара ў кафэ, яна чуе яго прызнанне, што ён шчаслівы атрымаць такую вось вестку з дзяцінства. З гэтага часу Амэлі ўмешваецца ў жыццё іншых людзей. Пасля гісторыі з вяртаннем «скарбаў» яна дапамагае адной з работніц «Двух млыноў» знайсці каханне ў вобразе пастаяннага наведвальніка — мужчыны з дыктафонам, вяртае надзею жанчыне, якая жыве ў адным доме з ёй, падрабіўшы ліст ад нябожчыка мужа. Амэлі даўно раіла бацьку адправіцца ў падарожжа па свеце, але ён усё не вырашаецца з'ехаць, і Амэлі просіць знаёмую сцюардэсу фатаграфаваць садовага гнома бацькі ў розных гарадах на фоне славутасцей і адсылаць атрыманыя здымкі яму.
Спазніўшыся на цягнік, Амэлі застаецца начаваць у метро, а раніцай яна натаркаецца на хлопца, які шукае нешта пад адной з фотакабінак. Убачыўшы яе, ён як быццам палохаецца. Потым яна сустракае яго яшчэ раз, калі ён зноў нешта шукае каля фотакабінкі, а потым, заўважыўшы кагосьці, бяжыць за ім. Па дарозе ён губляе альбом, які знаходзіць Амэлі. У гэтым альбоме налепленыя змятыя і парваныя фатаграфіі — няўдалыя здымкі, выкінутыя незадаволенымі кліентамі фотакабінак і падабраныя гэтым чалавекам. У альбоме часта сустракаецца фота аднаго і таго ж чалавека. У яго як быццам асоба без эмоцый. Гэтымі думкамі Амэлі дзеліцца са «шкляным Чалавекам», адным з жыхароў яе дома. Разам яны вырашаюць разгадаць таямніцу: што за чалавек намаляваны на гэтых дзіўных фотаздымках. У рэшце рэшт высвятляецца, што гэта чалавек, які рамантуе фотакабінкі, а фоты робіць проста для праверкі, пасля чаго дзярэ і выкідвае іх.
Як аказалася, Ніно, хлопца, што страціў кнігу з фотакарткамі, хвалюе тое ж пытанне. Амэлі пашчасціла разгадаць таямніцу, і яна падкідвае Ніно падказкі-загадкі: сваю фатаграфію ў масцы Зора, стрэлкі на асфальце, шарады. У выніку яны прыводзяць яго прама да таго загадкавага нежывога чалавека, намаляванага на фотаздымках. Ніно і Амэлі нарэшце сустракаюцца, ведаючы, хто з іх хто. І аказваецца, што яны створаны адзін для аднаго.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]Адры Тату | – Амелі Пулен |
Мацьё Касавіц | – Ніно Кенкампуа |
Руфюс | – Рафаэль Пулен, бацька Амелі |
Ларэла Кравата | – Амандзіна Пулен, маці Амелі |
Серж Мерлен | – Раймон Дзюфаэль, «шкляны чалавек» |
Жамель Дэбуз | – Люсьен |
Клацільд Мале | – Джына, афіцыянтка |
Клер Мар’е | – Сюзанна, гаспадыня кафэ |
Ізабэль Нанці | – Жаржэт, прадаўшчыца ў табачным аддзеле |
Дамінік Пінон | – Жазеф |
Арцюс дэ Пенгерн | – Іпаліта |
Іаланда Маро | – Мадлен Уолес, кансьержка |
Урбен Канселье | – Каліньён |
Марыс Бенішу | – Дамінік Брэтадо |
Мішэль Рабен | – бацька Каліньёна |
Андрэ Даман | – маці Каліньёна |
Армель | – Філамена, сцюардэса |
Клод Перон | – Эва, прадаўшчыца ў секс-шопе |
Андрэ Дзюсалье | – расказчык |
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 59 кінаўзнагародамі і яшчэ 74 намінацыямі[30].
Кінафестываль / Кінапрэмія | Дата | Прэмія / Катэгорыя | Намінант(ы) | Вынік | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|
Сусветная прэмія саўндтрэкаў | 18.10.2001 | Кінакампазітар года | Ян Цьерсен | Намінацыя | |
Найлепшая арыгінальная музыка да фільма | Ян Цьерсен | Перамога | |||
Еўрапейская кінапрэмія | 01.12.2001 | Найлепшы еўрапейскі фільм | «Неверагодны лёс Амелі Пулен» | Перамога | [31][32] |
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр | Жан-П’ер Жэнэ | Перамога | |||
Найлепшая еўрапейская актрыса | Адры Тату | Намінацыя | |||
Найлепшы еўрапейскі аператар | Бруно Дэльбанель | Перамога | |||
Прыз глядацкіх сімпатый найлепшаму еўрапейскаму рэжысёру | Жан-П’ер Жэнэ | Перамога | |||
Залаты глобус | 20.01.2002 | Найлепшы фільм на замежнай мове | «Неверагодны лёс Амелі Пулен» (Францыя) | Намінацыя | [33] |
Гоя | 02.02.2002 | Найлепшы еўрапейскі фільм | «Неверагодны лёс Амелі Пулен» | Перамога | [34] |
BAFTA | 24.02.2002 | Найлепшы фільм | «Неверагодны лёс Амелі Пулен» | Намінацыя | [35] |
Прэмія Дэвіда Ліна за дасягненні ў рэжысуры | Жан-П’ер Жэнэ | Намінацыя | |||
Найлепшая актрыса | Адры Тату | Намінацыя | |||
Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Гіём Ларан , Жан-П’ер Жэнэ | Перамога | |||
Найлепшая аператарская праца | Бруно Дэльбанель | Намінацыя | |||
Найлепшы мантаж | Эрвэ Шнайд | Намінацыя | |||
Прэмія Энтані Асквіта за арыгінальную музыку да фільма | Ян Цьерсен | Намінацыя | |||
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка | Алін Бането | Перамога | |||
Найлепшы неангламоўны фільм | «Неверагодны лёс Амелі Пулен» | Намінацыя | |||
Сезар | 02.03.2002 | Найлепшы фільм | «Неверагодны лёс Амелі Пулен» | Перамога | [36] |
Найлепшая рэжысура | Жан-П’ер Жэнэ | Перамога | |||
Найлепшая актрыса | Адры Тату | Намінацыя | |||
Найлепшы акцёр другога плана | Жамель Дэбуз | Намінацыя | |||
Найлепшы акцёр другога плана | Руфюс | Намінацыя | |||
Найлепшая актрыса другога плана | Ізабэль Нанці | Намінацыя | |||
Найлепшы арыгінальны або адаптаваны сцэнарый | Жан-П’ер Жэнэ, Гіём Ларан | Намінацыя | |||
Найлепшая аператарская праца | Бруно Дэльбанель | Намінацыя | |||
Найлепшы мантаж | Эрвэ Шнайд | Намінацыя | |||
Найлепшы гук | Вінсэнт Арнардзі , Жэрар Ардзі , Жан Уманскі | Намінацыя | |||
Найлепшая музыка | Ян Цьерсен | Перамога | |||
Найлепшыя касцюмы | Мадлін Фантэн | Намінацыя | |||
Найлепшыя дэкарацыі | Алін Бането | Перамога | |||
Оскар | 24.03.2002 | Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка | Алін Бането, Мары-Лор Вала | Намінацыя | [37] |
Найлепшая аператарская праца | Бруно Дэльбанель | Намінацыя | |||
Найлепшы фільм на замежнай мове | «Неверагодны лёс Амелі Пулен» (Францыя) | Намінацыя | |||
Найлепшы гук | Вінсэнт Арнардзі, Гіём Лерыш , Жан Уманскі | Намінацыя | |||
Найлепшы арыгінальны сцэнарый | Гіём Ларан, Жан-П’ер Жэнэ | Намінацыя |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Box Office Mojo
- ↑ http://www.nytimes.com/movies/movie/244109/Amelie/details
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж Unifrance — 1949. Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ filmportal.de — 2005. Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781 Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ КиноПоиск — 2003. Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ Шведская база дадзеных фільмаў — Svenska Filminstitutet. Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ Filmfront Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ Gortych A. Filmweb — 1998. Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ Elonet — 2006. Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ Kvikmyndir — 1997. Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ סרטים — 2002. Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ Filmow — 2009. Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ Danish Film Database Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ Rivista del cinematografo — Fondazione Ente dello Spettacolo, 1928. — ISSN 0035-5879 Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ http://www.tasteofcinema.com/2015/20-great-magical-realism-movies-that-are-worth-your-time/2/ Праверана 30 лістапада 2020.
- ↑ а б Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 1 мая 2016.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 1 мая 2016.
- ↑ а б в г д https://web.archive.org/web/20200301175009/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/amelie.5641 Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ а б http://www.bbfc.co.uk/releases/amelie-montmartre-le-fabuleux-destin-damelie-poulain-2001 Праверана 1 мая 2016.
- ↑ а б Metacritic — 2001. Праверана 1 мая 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав Filmow — 2009. Праверана 1 мая 2016.
- ↑ http://stopklatka.pl/film/amelia Праверана 1 мая 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг http://www.imdb.com/title/tt0211915/fullcredits Праверана 1 мая 2016.
- ↑ а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ а б в г https://web.archive.org/web/20190306111411/https://www.europeanfilmacademy.org/2001.99.0.html Праверана 15 снежня 2019.
- ↑ Unifrance — 1949. Праверана 22 жніўня 2020.
- ↑ Le fabuleux destin d'Amélie Poulain (2001) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 24 мая 2021.
- ↑ The 100 Best Films Of World Cinema (The greatest films not in the English language) // Empire. Bauer Consumer Media. (англ.) (Праверана 30 верасня 2011)
- ↑ Le fabuleux destin d'Amélie Poulain — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 24 мая 2021.
- ↑ 2001: The Nominations (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 24 мая 2021.
- ↑ 2001: The Winners (англ.). Сайт Еўрапейскай кінаакадэміі. Праверана 24 мая 2021.
- ↑ Winners & Nominees 2002 (англ.)(недаступная спасылка). Сайт прэміі «Залаты глобус». Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 24 мая 2021.
- ↑ Estas son las nominaciones de los Premios Goya 2002 (ісп.). Сайт прэміі «Гоя». Праверана 24 мая 2021.
- ↑ Film in 2002 (англ.). Сайт прэміі «BAFTA». Праверана 24 мая 2021.
- ↑ La Cérémonie des César 2002 (фр.). Сайт Акадэміі мастацтваў і тэхналогій кінематографа. Праверана 24 мая 2021.
- ↑ The 74th Academy Awards (англ.). Праверана 24 лютага 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Неверагодны лёс Амэлі Пулен
- Сайт саўндтрэка «Амэлі» (англ.)
- Амэлі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- «НЕВЕРАГОДНЫ ЛЁС АМЭЛІ ПУЛЕН» па-беларуску!
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2001 года
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы фільм
- Фільмы Францыі 2001 года
- Фільмы Германіі 2001 года
- Кінакамедыі Францыі
- Кінакамедыі Германіі
- Фільмы на французскай мове
- Фільмы Жан-П’ера Жэнэ
- Фільмы, музыку да якіх напісаў Ян Цьерсен
- Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
- Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм