Невіл Франсіс Мот
Невіл Франсіс Мот | |
---|---|
Nevill Francis Mott | |
| |
Дата нараджэння | 30 верасня 1905[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1996[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Charles Francis Mott[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка, фізіка цвёрдага цела[5], сплаў[5], Паўправаднік[5] і photographic emulsion[d][5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар[d][6] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ральф Фаўлер[d][7] |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Х’юза (1941) doctor honoris causa from the University of Grenoble[d] (1949) Guthrie Lecture[d] (1951) Каралеўскі медаль[d] (1953) Бэйкераўская лекцыя[d] (1953) прэмія трох фізікаў[d] (1956) Медаль Фарадэя[d] (1973) член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Невіл Франсіс Мот (сэр) (англ.: Sir Nevill Francis Mott; 30 верасня 1905, горад Лідс, Англія — 8 жніўня 1996, Мілтан-Кінс, Англія) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1977), сумесна з Філіпам Андэрсанам і Джонам ван Флекам, «за фундаментальныя тэарэтычныя даследаванні электроннай структуры магнітных і неўпарадкаваных сістэм».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Невіл Мот нарадзіўся ў Лідсе і вучыўся ў каледжы Кліфтана ў Брысталі, а таксама ў каледжы Св. Джона ў Кембрыджы. У 1929 годзе пачынае чытаць лекцыі ў Манчэстарскім універсітэце. Пасля гэтага вяртаецца ў 1930 г. у Кембрыдж ў якасці супрацоўніка і выкладчыка ў каледжы Гонвіл і Кэўс. У 1933 годзе перайшоў у Брыстальскі ўніверсітэт у якасці прафесара тэарэтычнай фізікі.
У 1948 годзе стаў прафесарам фізікі і дырэктарам фізічнай лабараторыі ў Брысталі. У 1954 г. становіцца кавендышскім прафесарам фізікі ў Кембрыджы. Застаецца на гэтай пасадзе да 1971 г. таксама Мот з’яўляўся ў перыяд з 1959 па 1966 год кіраўніком каледжа Гонвіл і Кэўс.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя дасягненні Мота ўключаюць тэарэтычнае тлумачэнне ўздзеяння святла на фотаэмульсію, разуменні пераходу рэчыва з металічнага ў неметалічных стан. Яго імем названа паняцце дыэлектрык Мота.
У 1936 годзе Мота абраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства. У 1957 годзе з’яўляўся прэзідэнтам англійскага Фізічнага таварыства. У пачатку 1960-х гадоў быў старшынёй Брытанскага аддзялення Пагуошскага руху. Прысвечаны ў рыцары ў 1962 годзе. Працягваў працаваць прыкладна да ўзросту 90 гадоў. У 1995 г. быў узнагароджаны ордэнам Кавалераў Гонару.
Зноскі
- ↑ а б Sir Nevill F. Mott // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Nevill Francis Mott // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Saxon W. Sir Nevill Francis Mott, 90, a Pioneer Physicist // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1996. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2010. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 14 верасня 2018.
- ↑ https://www.leopoldina.org/fileadmin/redaktion/Mitglieder/CV_Mott_Nevill_D.pdf
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Мемуары Мота (англ.)
- Нарадзіліся 30 верасня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Лідсе
- Памерлі 8 жніўня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Бакінгемшыры
- Выкладчыкі Брыстальскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Рыцары-бакалаўры
- Узнагароджаныя медалём Х’юза
- Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
- Узнагароджаныя медалём Коплі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Кавалеры Пашаны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Фізікі Вялікабрытаніі
- Фізікі XX стагоддзя