Нейтралітэт
Выгляд
Нейтралітэт (ням.: Neutralität ад лац.: neuter — ні той, ні іншы) — 1) у міжнародным праве асобы статус дзяржавы. Выяўляецца ў непрыманні ўдзелу ў вайне; у мірны час — у адмове ад удзелу ў ваенных блоках, ваенных канфліктах, у адмове ад прадстаўлення сваёй тэрыторыі для ваенных баз замежных дзяржаў (т.зв. «пастаянны нейтралітэт», які афіцыйна маюць Швейцарыя, Аўстрыя, Мальта). 2) Ухіленне ад удзелу ў спрэчках пры сутыкненні процілеглых поглядаў, імкненняў, інтарэсаў або ад удзелу ў канфлікце паміж двума бакамі.
Зацверджанне нейтралітэту
[правіць | правіць зыходнік]- Аландскія астравы (1921) абвешчаны нейтральнымі паводле Другой аландскай канвенцыі. Іх статус гарантаваўся Лігай Нацый, дзяржавамі Паўночнага і Балтыйскага мораў, а таксама Італіяй і Францыяй.
- Аўстрыя (1955) прыняла федэральны закон аб пастаянным нейтралітэце 26 кастрычніка згодна з патрабаваннямі Дзяржаўнага дагавора з Аб’яднанымі Нацыямі, які аднавіў суверэнітэт краіны.
- Ватыкан (1929) з’яўляецца нейтральным са дня аднаўлення папскай улады паводле Латэранскіх пагадненняў, якія патрабуюць ад Папы захоўваць нейтралітэт у міжнародных адносінах.
- Ірландыя (1937) абмежавала свае ваенныя дзеянні абаронай пры ўварванні агрэсара Канстытуцыяй дзяржавы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7