Перайсці да зместу

Норман Дэвіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Норман Дэвіс
англ.: Norman Davies
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1939(1939-06-08)[1] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды
Сайт normandavies.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Норман Дэвіс (англ.: Ivor Norman Richard Davies; нар. 8 чэрвеня 1939, г. Болтан, Вялікі Манчэстэр, Англія) — брытанскі гісторык. Асноўнай тэматыкай даследаванняў была гісторыя Польшчы, сваю вядомасць у англамоўных краінах набыў дзякуючы навуковым працам па гісторыі Еўропы і Брытанскіх астравоў.

Вышэйшую адукацыю Айвар Норман Рычард Дэвіс атрымаў у Магдаленскім каледжы Оксфардскага ўніверсітэта на кафедры гісторыка Элана Джона Персіваля Тэйлара. Некаторы час працаваў у Грэноблі і Оксфардзе, потым збіраўся накіравацца ў Савецкі Саюз, каб збіраць навуковыя матэрыялы для сваёй дысертацыі, але так і не змог атрымаць візу. Знайшлося альтэрнатыўнае рашэнне — Кракаўскі ўніверсітэт Ягелонаў. У Кракаве Дэвіс пачаў даследаваць гісторыю польска-савецкай вайны, а паколькі для тагачаснай афіцыйнай польскай гістарычнай навукі вайна «не існавала», аўтар змяніў назву сваёй працы на «Брытанская знешняя палітыка ў адносінах да Польшчы 1919—1920 гадоў». Пасля таго, як Дэвіс у 1973 годзе атрымаў у Кракаве доктарскі тытул, праца выйшла пад назвай «Белы арол, чырвоная зорка. Польска-савецкая вайна 1919—1920 гадоў».

  • Вялікі Крыж Ордэна Заслугі Рэспублікі Польшча (1998)[5].

Зноскі