Палац Стокле
Славутасць | |
Палац Стокле | |
---|---|
фр.: Palais Stoclet нідэрл.: Stocletpaleis | |
50°50′07″ пн. ш. 4°24′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Венская сэцэсія |
Архітэктар | Іозеф Хофман |
Дата заснавання | 1905[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац Стокле (Palais Stoclet) — брусельскі асабняк банкіра Адольфа Стокле (1871—1949), пабудаваны для яго ў 1905—11 гг. па праекце аднаго з самых радыкальных прадстаўнікоў венскага сецэсіёна, Ё. Хофмана. У гісторыю еўрапейскай архітэктуры ўвайшоў як своеасаблівы водападзел паміж мадэрнам і мадэрнізмам.
Ва ўмовах поўнай творчай свабоды — заказчык не абмяжоўваў архітэктара ў ідэях і сродках — Хофман наблізіўся да стварэння «татальнага твора мастацтва» (Gesamtkunstwerk). Садок вакол асабняка быў таксама разбіты і аформлены па праекце Хофмана. Будынак і дагэтуль упрыгожаны творамі супрацоўнікаў Венскіх майстэрняў — Клімта, Мозера і Мецнера.
У доме, інтэр’еры якога захоўваюць першапачатковыя аздабленне і мэбляванне, у розныя гады бывалі Както, Дзягілеў, Стравінскі. Ён знаходзіцца ва ўласнасці нашчадкаў Стокле і закрыты для турыстаў. Да 2002 года ў ім пражывала ятроўка Адольфа Стокле. У 2009 годзе дом Стокле ўвайшоў у лік помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Пано Клімта ў сталовай
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1298 рус. • англ. • фр. |
Зноскі
- ↑ а б в Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме дом Стокле