Паўднёвыя Сандвічавы астравы
Паўднёвыя Сандвічавы астравы | |
---|---|
англ. South Sandwich Islands | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 13 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Мантэгю |
Агульная плошча | 310 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 310 м |
Размяшчэнне | |
58°25′ пд. ш. 26°23′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўднёвыя Са́ндвічавы астравы (англ.: South Sandwich Islands) — архіпелаг на поўдні Атлантыкі. Разам з востравам Паўднёвая Георгія складае частку брытанскай заморскай тэрыторыі Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы. Агульная плошча — 310 км². Сталага насельніцтва няма.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паўднёвыя Сандвічавы астравы фарміруюць дугу з 13 астравоў і скал, выцягнутую з поўдня на поўнач на 357 км. Яна знаходзіцца ў 557 км на паўднёвы захад ад вострава Паўднёвая Георгія і ў 1616 км на паўночны захад ад Антарктычнага паўвострава.
Маюць вулканічнае паходжанне. Гарыстыя, складзены пераважна базальтамі. Створаны меней за 5 млн гадоў таму ў выніку субдукцыі (напаўзання) тэктанічных пліт. Найвышэйшы пункт — гара Белінда (1310 м) на востраве Мантэгю — з’яўляецца пікам шчытавога вулкана. На іншых астравах ёсць стратавулканы. У раёне Паўднёвых Сандвічавых астравоў назіраюцца сталыя землятрусы.
Клімат субантарктычны прахалодны. Каля 80 % тэрыторыі астравоў пакрыты ледавікамі. Узімку падыход да берага ўскладнены з-за пакавага лёду.
Флора бедная. Жывёльны свет прадстаўлены пераважна птушкамі, у тым ліку пінгвінамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паўднёвыя Сандвічавы астравы адкрыты ў 1775 г. брытанскай экспедыцыяй на чале з Джэймсам Кукам. Навуковыя даследаванні пачаліся ў XIX ст. Сярод найбольш вядомых даследчыкаў былі Фадзей Фадзеевіч Белінсгаўзен і Эрнэст Генры Шэклтан.
Вялікабрытанія афіцыйна далучыла Паўднёвыя Сандвічавы астравы да сваіх тэрыторый у Паўднёвай Атлантыцы ў 1908 г. У 1985 г. была створана асобная заморская тэрыторыя Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Астравы ненаселены, што абмяжоўвае іх эканамічную эксплуатацыю. У 1993 г. Вялікабрытанія стварыла вакол іх эксклюзіўную эканамічную марскую зону (12 — 200 марскіх міль).