Рова
Рова | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 29 км |
Басейн | 245 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°00′26″ пн. ш. 28°25′50″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Бярэзіна |
• Каардынаты | 54°06′05″ пн. ш. 28°43′19,50″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бярэзіна → Дняпро |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Смалявіцкі раён, Барысаўскі раён |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ро́ва[1] — рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 245 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Пачынаецца за 5 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Зялёны Бор Смалявіцкага раёна, за 2 км на поўнач ад вёскі Замосце. Вусце за 2 км на паўднёвым усходзе ад вёскі Навасёлкі Барысаўскага раёна. Вадазбор на паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны[1]. Рэчышча на трох участках каналізаванае: выток — 2,2 км на ўсход ад Зялёнага Бору (8,0 км); паўднёвая ўскраіна вёскі Слабодка Барысаўскага раёна — 0,3 км вышэй вусця ракі Чарніца (2 км); вёска Краснае Барысаўскага раёна — вусце (9 км). Асноўныя прытокі — Чарніца (злева) і Маска (справа).
У верхнім цячэнні падыход да ракі забалочаны, у гэтых месцах на ёй водзяцца бабры.
Каля ракі знаходзяцца вёскі: Слабодка, Засценак, Краснае, Персцень.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 391. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 374.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 16. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика речной сети Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)