Перайсці да зместу

Селім III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Селім III
سليم ثالث‎ - Selîm-i sâlis
Султан Селім III падчас аўдыенцыі (пэндзля Канстанціна Капідаглі)'
Султан Селім III падчас аўдыенцыі
(пэндзля Канстанціна Капідаглі)'
Сцяг28-ы Асманскі султан
17891807
Папярэднік Абдул-Хамід I
Пераемнік Мустафа IV

Нараджэнне 24 снежня 1761(1761-12-24)[1][2][…]
Смерць 29 ліпеня 1808(1808-07-29)[3] (46 гадоў)
Месца пахавання
Род Асманы
Бацька Мустафа III[d]
Маці Міхрышах-султан[d]
Жонка Safizar Kadın[d], unnamed senior consort of Selim III[d], Zibifer Kadın[d], Tabısafa Kadın[d], Refet Kadın[d], Nuruşems Kadın[d] і Hüsnümah Kadın[d]
Веравызнанне Іслам суніцкага толку
Аўтограф Выява аўтографа
Тугра Тугра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Селі́м III (асм. سليم ثالث‎ — Selîm-i sâlis, турэцк.: Üçüncü Selim; 24 снежня 1761 — 28 чэрвеня 1808) — султан Асманскай імперыі (7 красавіка 1789 — 29 мая 1807 года), сын султана Мустафы III.

У 1789 годзе стаў спадчыннікам свайго дзядзькі Абдул-Хаміда, з намерам рэарганізаваць Асманскую дзяржаву па еўрапейскім узоры. Цяжкае міжнароднае становішча і эканамічнае спусташэнне ўнутры ставілі на яго шляхі непераадольныя перашкоды. Ён атрымаў у спадчыну ад папярэднікаў вайну з Расіяй, якую ў 1791 годзе скончыў невыгодным для Асманскай імперыі Яскім мірам.

Нападам генерала Банапарта на Егіпет у 1798 годзе ён быў уцягнуты ў вайну з Францыяй.

Толькі пасля заключэння міру з ёй, у 1802 годзе, ён мог прысвяціць свае сілы справе абнаўлення дзяржавы. Селім III ажыццявіў шэраг карысных пераўтварэнняў у вобласці адміністрацыйнага апарата (асабліва гэта тычылася бюджэтнага ведамства), скасаваў ваеннае кіраванне ленных уладанняў, а таксама імкнуўся спрыяць распаўсюджванню адукацыі сярод падданых імперыі (у прыватнасці, у часы кіравання Селіма III на турэцкую мову быў перакладзены шэраг прац еўрапейскіх, перш за ўсё французскіх, аўтараў па ваеннай справе, матэматыцы і іншым абласцям чалавечых ведаў, а ўжо ў 1792 годзе зноў пачала функцыянаваць турэцкая друкарня), але перш за ўсё яму неабходна было вызваліцца ад уплыву янычар, якія па самаўпраўнасці зрыньвалі, узводзілі на прастол і трымалі ў руках султанаў, на вайне ж апыняліся мала карыснымі. Селім заклікаў французскага генерала Себасціяні і з яго дапамогай стварыў Нізам-і Джэдзід (асман. Nizam-ı Cedid‎ — «новы парадак»), гэта значыць па-еўрапейску арганізаванае войска. Гэта павінна было прывесці да іншых рэформаў, але грамадства было да іх зусім не гатовае і не падтрымала султана супраць янычараў, сярод якіх мерапрыемствы Селіма выклікалі вялікае раздражненне. Акрамя таго, становішча кіраўніка пагаршалася настроямі значнай колькасці сялян і гараджан Асманскай імперыі, якое было незадаволена новымі падаткамі (да прыкладу, на некаторыя сельскагаспадарчыя тавары), уведзенымі Селімам для далейшага фінансавага забеспячэння сваіх пераўтварэнняў.

Урэшце янычары паднялі паўстанне, узялі Канстанцінопаль і ўзвялі на трон Мустафу IV, сына Абдул-Хаміда I (1807); Селім быў пасаджаны пад варту, хоць і ў палацы. Праз год яго прыхільнікі, пад правадырствам рушчукскага намесніка Мустафы Байрактара, пракраліся ў Канстанцінопаль, але не паспелі вызваліць Селіма, бо той быў задушаны па прыказе яго кіруючага стрыечнага брата.

Селім III быў вялікім аматарам музыкі, і гэта якасць выявілася ў ім яшчэ ў той час, калі ён быў спадчыннікам прастола. Селім III не толькі іграў на двух музычных інструментах (на танбуры і неі), але і складаў музыку: у прыватнасці, яго аўтарству належыць чатырнаццаць кампазіцый у стылі мугам, тры з якіх выконваюцца і ў цяперашні час.

Акрамя таго, Селім III быў заступнікам кампазітараў імперыі, сярод якіх былі Дэдэ Эфендзі і Амбарцум Ліманджан.

Зноскі

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).