Смятана
Выгляд
Смята́на (праслав.: sъmętana ад sъmětati — сымаць, скідаць) — кісламалочны выраб з высокім змяшчэннем тлушчу.
Вырабляюць з верхняга пласта скіслага малака, то бок з вяршкоў пасля малочнакіслага бражэння.
Пры прамысловай вытворчасці смятаны малако спачатку сепаруюць (дзеляць на вяршкі і абястлушчанае малако), затым атрыманыя вяршкі пастэрызуюць каб знішчыць шкодныя мікробы і сквашваюць — уносяць закваску з малочнакіслых мікраарганізмаў.
Назва ў розных краінах
[правіць | правіць зыходнік]- Пад назвай смятана кісламалочны выраб распаўсюджаны ў Беларусі, Расіі, Украіне, Фінляндыі (smetana). У Германіі смятана завецца schmetten або schmand (на ідыш — shmetana), у Славеніі — kisla smetana, у Польшчы — śmietana, у Балгарыі — kysaná smetana, у Славакіі — smotana, у Чэхіі — zakysaná smetana, у Венгрыі — tejföl або tejfel, у Румыніі — smântână, у Эстоніі — hapukoor, у Літве — grietine., у Латвіі — skābs krējums, у Сербіі і Паўночнай Македоніі — pavlaka або mileram, у Босніі — povlaka, у Харватыі — kiselo vrhnje. У Ізраілі вырабляюць тры гатункі смятаны — 9 %, 15 % і 27 % (шаменет шель паам) тлуснасці.
- У Расіі, паводле ГОСТ Р 52092-2003[1], падобны па ўласцівасцях кісламалочны выраб са змяшчэннем соі не можа называцца смятанай і прадаецца пад перайначанымі назвамі — «Смятанка», «Смятаначка», «Смятанаўна» і да т.п.
Зноскі
- ↑ «ГОСТ Р 52092-2003 Сметана. Технические условия», гэты ДАСТ прызнаецца таксама і ў Беларусі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Смятана на Вікісховішчы |