Сьера-Марэна
Выгляд
Сьера-Марэна | |
---|---|
ісп. Sierra Morena | |
Краіна | |
Вышыня | 1332 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сьера-Марэна (ісп.: Sierra Morena) — горы на поўдні пласкагор’я Месета ў паўднёвай частцы Іспаніі. Працягласць 400 км. Фармуе водападзел паміж басейнамі рэк Гвадалквівір і Гвадыяна. Найвышэйшы пункт — гара Баньюэлас (1332 м) у масіве Сьера-Мадрона, паўднёвы схіл хрыбта рэзка абрываецца да Андалускай нізіны. Іншымі вядомымі пікамі з’яўляюцца Карал-дэ-Борас (1312 м) і Сера-дэ-ла-Эстрала (1298 м).
Хрыбет складзены крышталічнымі горнымі пародамі і ўтварыўся ў выніку ўзняцця, выкліканага рухам у паўночным напрамку Афрыканскай пліты. Радовішчы руд медзі і марганцу, ртуці; пірытаў, некаторыя з якіх распрацоўваюцца са старажытных часоў. Схілы Сьера-Марэны пакрыты вечназялёнымі хмызнякамі і шырокалісцевымі лясамі (дуб, бук, каштан).
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |