Тарас Канстанцінавіч Хадкевіч
Тарас Хадкевіч | |
---|---|
Тарас Канстанцінавіч Хадкевіч | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1912[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 жніўня 1975[2] (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | СССР |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | 1925 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тарас Канстанцінавіч Хадкевіч (7 сакавіка 1912, Шайтарава, Дрысенскі павет — 14 жніўня 1975, Мінск) — беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык, публіцыст[3]. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1947).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Полацкім педагагічным тэхнікуме (1927—1929), потым — у Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце. З'яўляўся членам літаратурнага аб'яднання «Маладняк».
Працаваў у газетах «Чырвоная Полаччына» (1929—1931), «Чырвоная змена» (1933—1934), «Звязда» (1936—1941).
Служыў у Чырвонай Арміі (1934—1936). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў якасці камандзіра ўзвода прымаў удзел у баях пад Вялікімі Лукамі, Тарапцом. У канцы верасня 1941 г. быў паранены і трапіў у палон. Удзельнічаў у інтэрнацыянальным руху Супраціўлення на тэрыторыі Германіі. Тройчы ўцякаў з палону (апошні раз, на пачатку мая 1945 г., паспяхова).
Пасля вайны працаваў у газетах «Звязда» (1945—1950), «Літаратура і мастацтва» (1950—1951), літаратурным кансультантам СП БССР (1953—1972). Член СП СССР з 1947 г.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Верхнядзвінская цэнтральная раённая бібліятэка носіць імя Т. К. Хадкевіча.
Літаратурная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню выступіў у друку ў 1925 г. з вершамі (часопіс «Малады араты»).
- Хадкевіч, Т. К. Смялей, таварыш! : зборнік вершаў / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1932. — 80 с.
- Хадкевіч, Т. К. Братэрства : кніга апавяданняў і аповесцей / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1948. — 148 с.
- Хадкевіч, Т. К. Вяснянка : аповесці і апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1949. — 144 с.
- Хадкевіч, Т. К. Рэха ў гарах : аповесць / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1951. — 144 с.
- Хадкевіч, Т. К. Сяброўства : аповесці і апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1952. — 378 с.
- Хадкевіч, Т. К. Сад у квецені : апавяданні, нарысы / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Беларусь, 1966. — 221 с.
Раманы
[правіць | правіць зыходнік]- Хадкевіч, Т. К. Даль палявая / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1959. — 495 с.
- Хадкевіч, Т. К. Песня Дзвіны / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 461 с.
Кнігі для дзяцей
[правіць | правіць зыходнік]- Хадкевіч, Т. К. За сінім лесам : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1951. — 100 с.
- Хадкевіч, Т. К. На новым месцы : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1954.
- Хадкевіч, Т. К. Спеюць яблыкі : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1959.
- Хадкевіч, Т. К. Жыла-была казка : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Беларусь, 1967. — 118 с.
- Хадкевіч, Т. К. Дзвіна пайшла : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Народная асвета, 1968. — 174 с.
- Хадкевіч, Т. К. Крынічка : апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Юнацтва, 1983. — 255 с.
Публіцыстыка
[правіць | правіць зыходнік]- Хадкевіч, Т. К. Шлях да першынства : стаханаўскія трактарныя брыгады Боркавіцкай МТС / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : ДВБ, Сельскагаспадарчая і тэхнічная літаратура, 1939. — 27 с.
- Хадкевіч, Т. К. Прыгажосць душэўная / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. — 32 с.
- Хадкевіч, Т. К. Мая Беларусь : нарыс / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Беларусь, 1968. — 175 с.
- Хадкевіч, Т. К. Нафтагігант на Дзвіне : нарыс / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Народная асвета, 1963.
- Хадкевіч, Т. К. Мінск : даведнік / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1962.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Пераклаў на беларускую мову «Апавяданні» (1955), «У Амерыцы» М. Горкага (1952) і раман А. Чайшвілі «Лело» (1953).
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 11 жніўня 2024.
- ↑ а б Хадкевич Тарас Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Хадкевіч Тарас // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 557—558.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія. Хадкевіч Тарас
- Некаторыя творы Т.Хадкевіча — Эл.рэсурс «Беларуская Палічка»
- Нарадзіліся 7 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Дрысенскім павеце
- Памерлі 14 жніўня
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Полацкага каледжа
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты СССР
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Публіцысты паводле алфавіта
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты СССР
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі