Уладзімірская вобласць
Уладзімірская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Владимирская область | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | вобласць | ||||
Уваходзіць у |
Цэнтральная федэральная акруга Цэнтральны эканамічны раён |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Уладзімір | ||||
Дата ўтварэння | 14 жніўня 1944 | ||||
Губернатар | Уладзімір Уладзіміравіч Сіпягін[d] | ||||
Насельніцтва (2010) |
1 444 606[1] (30-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 49,7 чал./км² | ||||
Плошча |
29 084 км² (66-е месца) |
||||
Часавы пояс | GMT +4 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-VLA | ||||
Код аўтам. нумароў | 33 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімірская вобласць — суб'ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны.
Мяжуе з Маскоўскай, Яраслаўскай, Іванаўскай, Разанскай і Ніжагародскай абласцямі. Уваходзіць у Цэнтральную федэральную акругу.
14 жніўня — Дзень Уладзімірскай вобласці.
З 2006 года на тэрыторыі Уладзімірскай вобласці існуюць 125 муніцыпальных утварэнняў, у тым ліку 5 гарадскіх акруг, 16 муніцыпальных раёнаў, 26 гарадскіх паселішчаў, 80 сельскіх паселішчаў. Буйнейшыя гарады: Уладзімір, Каўроў, Мурам.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Абласны цэнтр — горад Уладзімір, адлегласць ад Уладзіміра да Масквы: 190 км. Плошча 29 000 км². Уладзімірская вобласць размешчана ў цэнтры еўрапейскай часткі Расіі на поўдні Волга-Окскім міжрэччы, у 80 км на ўсход ад Масквы. Уладзімірская вобласць працягнулася на 170 км з поўначы на поўдзень і на 280 км — з захаду на ўсход.
Карысныя выкапні
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі мінеральнымі рэсурсамі вобласці з'яўляюцца вапнякі, торф, будаўнічыя пяскі і камень, вогнетрывалыя і цагляныя гліны. Май запасы торфу ў памеры 59 млн тон, асноўная іхняя частка залягае ў межах Мяшчэрскай нізіны. Агульныя паклады вапнякоў складаюць 30 млн тон.
Кварцавыя пяскі ў вобласці чыстыя, дробныя, амаль без прымешак гліністых часціц ледніковага паходжання маюць федэральнае значэнне, у вялікіх колькасцях залягаюць у паўднёвых раёнах вобласці (Гусь-Хрустальны і Меленкоўскі раёны). Выкарыстоўваюцца пяскі для вытворчасці шкла і крышталю. Таксама ў вобласці маюцца фасфарыты, жалезная руда, ёсць невялікія паклады гіпсу, флюсавых матэрыялаў і металургічных даламітаў мясцовага значэння.
На тэрыторыі вобласці сустракаюцца натуральныя крыніцы мінеральных вод.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя рэкі вобласці — Клязьма і Ака. Па тэрыторыі вобласці працякаюць сотні вялікіх і малых рэк, агульнай працягласцю звыш за 8,6 тысяч км.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Старажытныя сляды знаходжання чалавека ставяцца да верхняга палеаліту. Тэрыторыю вобласці з даўніх часоў насялялі мяшчэра, мурама і мера. З X стагоддзя пачалася славянская каланізацыя вобласці, паўсталі гарады Мурам, Суздаль. У XI стагоддзі тэрыторыя вобласці ўвайшла ў склад Растоўска-Суздальскага княства, у XII стагоддзі — Уладзімірска-Суздальскага княства. На пачатку XII стагоддзя паўстаў Уладзімір, тады ж, верагодна, і Яраполк-Залескі. У сярэдзіне XII стагоддзя пры Юрыі Далгарукім і Андрэі Багалюбскім землі Уладзімірскай вобласці пачалі імкліва развівацца.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Усерасійскім перапісам насельніцтва 2010 года ў вобласці пражываюць 1 444 606 чалавек. Шчыльнасць насельніцтва: 50,8 чал./км² (2006), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 77,5 % (2006) (78,5 % — 2005).
Большасць насельніцтва складаюць рускія, сярод нацыянальных меншасцей буйную долю складаюць украінцы і татары: Нацыянальны склад: рускія (94,7 %), украінцы (1,1 %), татары (0,6 %), беларусы (0,4 %). Паводле дадзеных на 2002 год беларусы ў вобласці складаюць 5 682 чалавек.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтральнае месца ў эканоміцы займае прамысловасць, асаблівы ўплыў на развіццё аказвае федэральны транспарт, прадстаўлены некалькімі буйнымі магістралямі. Федэральнае фінансаванне ў балансе рэгіянальнага бюджэту дасягае 25 % (2006).
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]У структуры прамысловасці асноўную ролю гуляе машынабудаванне, якое стварае да 40 % прамысловага прадукту, істотнае значэнне адыгрывае харчовая прамысловасць (да 17 % прамысловага прадукту), электраэнергетыка (10 %), шкляная (да 7 %) і лёгкая (каля 5 %) прамысловасці.
Сельская гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Вобласць спецыялізуецца на раслінаводстве, малочна-мясной жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі. Вядучая галіна сельскай гаспадаркі ёсць жывёлагадоўля малочна-мяснога напрамку.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Міхайлавіч Пракудзін-Горскі
- Сяргей Гаўрылавіч Сіманаў
- Георгій Васільевіч Сямёнаў
- Аляксандр Сямёнавіч Расказаў (1912—1944) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзімірская вобласць
- Афіцыйны сайт Архівавана 30 студзеня 2009.