Фрыдрых Вільгельм Баўэр
Фрыдрых Вільгельм Баўэр | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Friedrich Wilhelm Bauer | |||||
Дата нараджэння | 1731 | ||||
Месца нараджэння |
графства Ганау, Германія |
||||
Дата смерці | 1783 | ||||
Месца смерці |
Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя |
||||
Прыналежнасць | Расійская імперыя | ||||
Гады службы |
1756-1769 (Прусія) |
||||
Званне | генерал-кватэрмайстар | ||||
Камандаваў | Генеральны штаб | ||||
Бітвы/войны | Бітва пры Ларзе, Бітва пры Кагуле, Бітва ля Рабой Магілы, Руска-турэцкая вайна, 1768—1774 | ||||
Узнагароды і званні |
|
||||
У адстаўцы |
інжынер-гідратэхнік, архітэктар, картограф |
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрыдрых Вільгельм Баўэр (Баўр) (руск.: Фридрих Вильгельм ці Фёдор Вилимович Баур) (1731—1783) — нямецкі і расійскі ваенны і ваенны інжынер, генерал-інжынер.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з шведскіх дваранаў. Нарадзіўся ў Верхнім Райне. З 1757 года служыў у гесэнскай, браўншвейскай і прускай арміях, з 1762 па 1763 гг. — генерал-кватэрмейстр прускай арміі. Удзельнічаў у Сямігадовай вайне. З 1769 г. перайшоў на расійскую службу, удзельнічаў расійска-турэцкай вайне 1768—1774 гг. У 1772 г. прызначаны генерал-кватэрмейстрам (начальнікам Генштаба). У 1783 г. быў прызначаны кіраўніком Артылерыйскага і інжынернага шляхецкага кадэцкага корпуса.
Баўэр кіраваў фартыфікацыйнымі працамі ў Дортмундзе, Нарве, Пярнаве. Высунуў праект умацавання заходняй мяжы Расійскай імперыі. У 1780 г. пасля інспекцыі заходняй мяжы адхіліў раней складзеную канцэпцыі, паводле якой меркавалася ўзвесці крэпасці ў Полацку, Сянне і Магілёве, і ўзвесці фартэцыі ў Будзілаве, Талачыне, Рагачове, Дрысе, Дынабургу, рэканструяваць сапежынскую фартэцыю ў Старым Быхаве. Аднак ніводная з прапанаваных Баўэрам крэпасцей не была пабудавана.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пивоварчик, С. А. Белорусские земли в системе фортификационного строительства Российской империи и СССР (1772—1941). — Гродно: ГрГУ, 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрыдрых Вільгельм Баўэр
- Нарадзіліся ў 1731 годзе
- Памерлі ў 1783 годзе
- Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
- Асобы
- Ваенныя Расіі
- Архітэктары Царскага Сяла (Пушкіна)
- Ваенныя Германіі
- Картографы Расіі
- Нарадзіліся ў 1734 годзе
- Ваенныя інжынеры