Перайсці да зместу

Фэй Данаўэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фэй Данаўэй
Faye Dunaway
Імя пры нараджэнні Дораці Фэй Данаўэй
Дата нараджэння 14 студзеня 1941(1941-01-14)[1][2][…] (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Пітэр Вульф[d] і Тэры О'Ніл[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, тэлеактрыса, кінаактрыса, сцэнарыст, кінапрадзюсар, тэатральная актрыса, кінарэжысёр
Кар’ера 1965 — цяпер. час
Узнагароды
IMDb 0001159
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фэй Данаўэй (англ.: Faye Dunaway; нар. 14 студзеня 1941) — амерыканская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар» (1977).

Дораці Фэй Данаўэй (англ.: Dorothy Faye Dunaway) нарадзілася 14 студзеня 1941 года ў Баскаме, штат Фларыда, у сям’і унтэр-афіцэра Джона МакДаўэл Данауэя і хатняй гаспадыні Грэйс Эйпрыл. Яе бацька загінуў у гады Другой сусветнай вайны ў час амерыканскай кампаніі ў Еўропе.

Данаўэй вучылася на тэатральным аддзяленні Бостанскага, а затым Фларыдскага ўніверсітэта. У 1962 годзе яна ўступіла ў трупу амерыканскага нацыянальнага тэатра, з чаго і пачалася яе акцёрская кар’ера. У тым жа годзе яна дэбютавала на Брадвеі ў пастаноўцы «Чалавек на ўсе часы».

Упершыню на кінаэкранах Фэй Данаўэй з’явілася ў 1967 годзе — спачатку ў невядомых карцінах «Паспяшайся закат» і «Здарэнне», а затым у галоўнай ролі ў гангстэрскім трылеры Артура Пена «Боні і Клайд», якая прынесла ёй намінацыю на «Оскар». Праз год актрыса згуляла галоўную ролю ў культавым фільме-рабаванні «Афёра Томаса Краўна», стаўшы да таго часу адной з новых яркіх зорак Галівуду. Праз трыццаць гадоў Данаўэй з’явілася і ў рэмейку дадзенай карціны, дзе выканала невялікую ролю псіхатэрапеўта.

У 1970-х Данаўэй заставалася адной з вядучых амерыканскіх актрыс, што падмацоўвалася паспяховымі ролямі ў фільмах «Маленькі вялікі чалавек» (1970), «Тры мушкецёры: Падвескі каралевы» (1973), «Кітайскі квартал» (1974), «Тры дні Кондара» (1975) і «Тэлесетка», роля журналісткі Даяны Крыстэнсен у якім прынесла ёй прэміі «Оскар» і «Залаты глобус».

  1. Faye Dunaway // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dorothy Faye Dunaway // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.