Хаймэ I Арагонскі
Хаймэ I Заваёўнік (ісп.: Jaime I el Conquistador, араг.: Chaime I lo Conqueridor, катал.: Jaume el Conqueridor, акс.: Jacme lo Conquerent, 2 лютага 1208, Манпелье — 27 ліпеня 1276, Валенсія) — кароль Арагона, граф Барселоны, сеньёр Манпелье з 1213 года, кароль Маёркі з 1231 года, 1-ы кароль Валенсіі з 1238 года, граф Урхеля ў 1231—1236 гадах, граф Русільёна і Сердані з 1244 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Педра II, які загінуў пры Мюрэ.
Атрымаў мянушку Заваёўніка, з прычыны таго, што за час свайго доўгага валадарання ўлада Барселонскай дынастыі пашырылася ва ўсе бакі: на Лангедок на поўначы, Балеарскія астравы на ўсходзе, тайфу Валенсію на поўдні, на месцы якой заснаваў аднайменнае каралеўства. Падпісаўшы пагадненне з Людовікам IX, ён вырваў Барселону з-пад намінальнага французскага сюзерэнітэту і далучыў яе да сваёй кароны.
Яго ўдзел у Рэканкісце ў міжземнаморскай Іспаніі параўнальны са зробленым Фердынандам III Кастыльскім у Андалусіі.
Як заканадаўца і арганізатар ён займае высокае месца сярод іспанскіх каралёў. Якуб склікаў Кансулат мора[6], які кіраваў марскім гандлем і дапамагаў умацаваць каталонскае пераўзыходства ў заходнім Міжземнамор’і. Ён быў істотным дзеячом у развіцці каталонскай мовы, спансаваў каталонскую літаратуру і напісаў квазі-аўтабіяграфічную хроніку свайго валадарання «Libre dels feyts» (бел.: Кніга дзеяў).
Перад смерцю падзяліў свае ўладанні: Балеарскія астравы, пад імем каралеўства Мальёркі, дасталіся яго малодшаму сыну Хаймэ, а ўсё астатняе — старэйшаму, Педра III.
Крыжовы паход 1269 года
[правіць | правіць зыходнік]«Хан Тартарыі» (Ільхана) Абака перапісваўся з Хаймэ на пачатку 1267 года, запрашаючы яго аб’яднаць намаганні з манголамі і пайсці ў крыжовы паход..[7] Джэймс адправіў амбасадара ў Абака, які вярнуўся з манголамі ў 1269.[8] Папа Клімент IV спрабаваў адгаварыць Хаймэ ад крыжовых паходаў, гаварыў аб яго маральным абліччы. Альфонса X рабіў тое ж самае. Тым не менш, Хаймэ, які быў у Мурсіі, заключыў мір з Мухамедам I ібн Насрам, султанам Гранады, і прыступіў да збору сродкаў да крыжовых паходаў. Быў падатаваны флот у Барселоне ў верасні 1269, на якім Хаймэ быў гатовы да адплыцця на ўсход. Трубадур Аліўе Тэмплье злажыў песню, усхваляючы плаванне і спадзеючыся на яго поспех. Шторм, аднак, прымусіла яго сысці з курсу, і ён прыплыў да Эг-Морта. Згодна з Вільгельма Тырскім, ён вярнуўся праз Манпелье і пакінуў далейшыя намаганні на крыжовы паход.
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]У 1235 Хаймэ I Заваёўнік ажаніўся з Іаландай Венгерскай. Яны абвянчаліся 8 верасня ў Кафедральным саборы Барселоны. Для Хаймэ гэта быў другі шлюб. Першы, з Элеанорай Кастыльскай, быў ануляваны з-за крэўнага сваяцтва. Ад гэтага шлюбу застаўся сын Альфонса.
У Хаймэ і Іаланды нарадзілася 10 дзяцей:
- Іаланда Арагонская (1236—1301), стала каралевай Кастыліі, выйшаўшы замуж за Альфонса X Кастыльскага, мела дванаццаць дзяцей.
- Канстанцыя Арагонская (1239—1269), выйшла замуж за Хуана Мануэля Кастыльскага, сына караля Кастыліі Фердынанда III, мела дваіх дзяцей.
- Педра III Арагонскі (1239—1285), успадкоўваючы бацьку, стаў каралём Арагона і Валенсіі, графам Барселоны, па просьбе сіцылійцаў прыняў карону Сіцыліі (у 1282). Быў жанаты на Канстанцыі Сіцылійскай, меў шасцёра дзяцей.
- Хаймэ Маёркскі (1243—1311), пасля смерці бацькі атрымаў у валоданне васальнае каралеўства Маёрка. Акрамя Балеарскіх астравоў, у яго ўваходзілі каталонскія графства Русільён і Сердань, а таксама сеньёры Манпелье, віконцтва Карла ў Аверні і баронства Амела каля Манпелье. Быў жанаты на Эскларамунде дэ Фуа, меў шасцёра дзяцей.
- Фердынанд Арагонскі (1245—1250), інфант Арагона, памёр у раннім узросце.
- Санча Арагонскі (каля 1242—1255 — 1262 ці 1275), была заручана з Тібо V Наварская. Атрымала хрысціянскую адукацыю, якая схіліла яе пакінуць двор і стаць манашкай.
- Ізабэла Арагонская (1247—1271), выйшла замуж за караля Францыі Філіпа III, мела чацвёра дзяцей.
- Марыя Арагонская (1248—1267), прыняла пострыг у манастыры Сіхены.
- Санча Арагонскай (1250—1275), у 16 гадоў быў прызначаны арцыбіскупам Таледа, пакараны мусульманамі ў Мартас.
- Элеанора Арагонская (1251-?), інфанта Арагона, памерла ў раннім узросце.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]- Згадваецца ў кнізе Ідрыс Шаха «Суфізм».
- У 2009 годзе выйшаў біяграфічны фільм «Кароль-заваёўнік», у галоўнай ролі — Цім Рот.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Jaume Sobrequés i Callicó, Mercè Morales i Montoya Comtes, reis, comtesses i reines de Catalunya — Editorial Base, 2011. — ISBN 978-84-15267-24-9
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118711512 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ а б в г д е Kindred Britain
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Chaytor, H. J. A History of Aragon and Catalonia. London: Methuen, 1933, p. 96
- ↑ Chaytor, 90.
- ↑ Runciman, History of the Crusades, pp. 330—332
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хаймэ I Арагонскі
- ХАЙМЭ I АРАГОНСКІ . Усходняя літаратура. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 18 мая 2011.
- Хаймэ I Заваёўнік Архівавана 19 чэрвеня 2008.
- libro.uca.edu
- 1911 encyclopedia.org: James I of Aragon
- Medieval Sourcebook: e-text of James’s grant of trade privileges to Barcelona, 1232, freeing the city from tolls and imposts with his realms
- James I at Find-A-Grave
- The Barcelona Maritime Code of 1258 Архівавана 17 кастрычніка 2006.
- The life and times of James the first