Перайсці да зместу

Хендрык Вілем Месдаг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хендрык Вілем Месдаг
нідэрл.: Hendrik Willem Mesdag
Фатаграфія
Дата нараджэння 23 лютага 1831(1831-02-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 1915(1915-07-10)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Сіна Месдаг-ван Хутэн[d][3]
Род дзейнасці калекцыянер мастацтва, мастак
Жанр марына і пейзаж
Мастацкі кірунак Гаагская школа жывапісу
Уплыў на Барбара Элізабет ван Хутэн[d]
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хендрык Вілем Месдаг (нідэрл.: Hendrik Willem Mesdag; 23 лютага 1831, Гронінген — 10 ліпеня 1915, Гаага) — нідэрландскі мастак-марыніст.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Х. В. Месдаг нарадзіўся ў сям’і банкіра Класа Месдага. У дзяцінстве авалодваў жывапісам пры дапамозе бацькі, мастака-самавучкі. Вывучаў маляванне ў Бруселі ў Вілема Рулафса і, з 1868 года — у Гаазе. Удзельнічаў у 1870 годзе ў Парыжскім салоне і заваяваў залаты медаль за сваё палатно «Хвалярэзы ў Паўночным моры». Член мастацкага таварыства Пульхры студыё (Pulchri Studio), у 1889 годзе абіраецца яго старшынёй. У 1903 годзе мастак перадаў Нідэрландскай дзяржаве свой яму дом у Гаазе і калекцыю жывапісу. Цяпер у гэтым будынку знаходзіцца музей, які носіць назву Калекцыя Месдага (нідэрл.: De Mesdag Collectie).

Мастак пісаў пераважна марскія віды ў рэалістычным стылі і належаў да гаагскай школы. Яго найвядомейшае палатно — «Панарама Схевенінгена», у стварэнні якога прынялі ўдзел таксама і члены сям’і Месдага — брат, жонка. Карціна вышынёй 14 м і даўжынёй 120 м адлюстроўвае рыбацкую вёску Схевенінген канца XIX стагоддзя, на месцы якой цяпер размясціўся папулярны прыморскі курорт. У 1975 годзе карціна была рэстаўравана і зараз выстаўляецца ў Гаазе ў спецыяльна пабудаваным для яе будынку.

Зноскі