Цай Лунь
Цай Лунь | |
---|---|
кіт.: 蔡伦 | |
Род дзейнасці | вынаходнік, палітык, eunuch |
Дата нараджэння | не раней за 50 і не пазней за 62 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 121[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цай Лунь (кіт. трад. 蔡倫, спр. 蔡伦, піньінь Cài Lún; 50—121) — кітайскі саноўнік дынастыі Хань, якому прыпісваецца вынаходства паперы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Цай Лунь нарадзіўся ў горадзе Лэйян цяперашняй акругі Хэньян правінцыі Хунань. У 75 еўнухам трапіў у імператарскі палац. У 105 падаў даклад аб удасканаленні тэхналогіі вытворчасці паперы, які увянчаў яго дзейнасць. Імператар Хэ Дзі (Лю Чжао) надаў яму высокі тытул міністра і багацце. Прайграўшы ў палацавай інтрызе пры імператары Ань Дзі, пакончыў жыццё самагубствам, выпіўшы яд.
Гісторыя вынаходніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Да Цай Луня паперу ў Кітаі рабілі з пянькі (валокны сцяблін канаплі), а яшчэ раней з шоўку, які выраблялі з бракаваных коканаў шаўкапраду.
Цай Лунь растоўк валокны шаўкоўніцы, драўняную залу, анучы і пяньку. Усё гэта ён змяшаў з вадой і атрыманую масу выклаў на форму (драўляная рама і сіта з бамбука). Пасля сушкі на сонцы, ён гэтую масу разгладзіў з дапамогай камянёў. У выніку атрымаліся трывалыя аркушы паперы.
Пасля вынаходніцтва Цай Луня, працэс вытворчасці паперы стаў хутка ўдасканальвацца. Сталі дадаваць для павышэння трываласці крухмал, клей, натуральныя фарбавальнікі і т. д.
-
1
-
2
-
3
-
4
-
5
Зноскі
- ↑ Cai Lun // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Б.Байер, У. Бирштайн и др. История человечества 2002 ISBN 5-17-012785-5
Цай Лунь на Вікісховішчы |