Шэндзі
Шэндзі
| ||||
Шэндзі (араб. شندي) — горад на ўсходзе Судана, размешчаны на тэрыторыі штата Ніл.
За 45 кіламетраў на паўночны ўсход ад Шэндзі знаходзіцца старажытны горад Мероэ, прызнаны ЮНЕСКА помнікам Сусветнай спадчыны чалавецтва.
Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Горад знаходзіцца ў паўднёвай частцы штата, на правым беразе Ніла[1], на вышыні 376 метраў над узроўнем мора[2]. Шэндзі размешчаны на адлегласці прыблізна 110 кіламетраў на паўднёвы захад ад Эд-Дамера, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі і на адлегласці 155 кіламетраў на паўночны ўсход ад Хартума, сталіцы краіны.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат горада трапічны пустынны вельмі гарачы, ападкаў мала (80 мм) усё выпадаюць летам падчас мусона хоць тут ён слаба выяўлены.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных апошняга афіцыйнага перапісу 1983 года, насельніцтва складала 34 505 чалавек[3].
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Асновай эканомікі горада з’яўляецца рэалізацыя сельскагаспадарчай прадукцыі, вырабленай у навакольных Шэндзі сельскіх населеных пунктах. Таксама невялікую ролю адыгрывае турызм, што звязана перш за ўсё з адсутнасцю неабходнай інфраструктуры.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]На паўночнай ускраіне горада размешчаны аэрапорт (ICAO: HSND).
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1994 годзе у горадзе быў заснаваны ўніверсітэт.
Зноскі
- ↑ Шенди // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Физико-географические данные Архівавана 21 снежня 2010. (англ.)
- ↑ World Gazetteer Архівавана 10 лютага 2013. (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шенди // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.