Эканоміка Славеніі
Нацыянальная валюта Славеніі — толар, але c 1 студзеня 2007 года ўрад ажыццяўляе пераход на выкарыстанне еўра, які падоўжыўся да 15 студзеня 2007 года. 1 еўра афіцыйна прыраўнаны да 239,64 толараў.
Славенія першай з краін, якія далучыліся да ЕС у 2004 г., запусціла ў абарот адзіную еўрапейскую валюту. Сярэдняя брута зарплата ў Славеніі за верасень 2007 г. склала 1260 еўра, сярэдняя нета зарплата (пасля выплаты падаткаў і страхавых унёскаў) — 820 еўра. Мінімальная зарплата ў 2007 годзе складала 522 еўра.
Буйная энергетычная кампанія Petrol з’яўляецца цалкам дзяржаўнай і ў адпаведнасці з адмысловым рашэннем урада не можа быць прыватызаваная.
Асноўная прадукцыя
[правіць | правіць зыходнік]Кукуруза, пшаніца, вінаград. Ртуць, нафта, прыродны газ, цынк, олава, буры вугаль. Ядзерная энергія. Дрэваапрацоўка (мэбля), вытворчасць паперы, цэлюлозы, машынабудаўніцтва (сельскагаспадарчая тэхніка). Цэгла. Турызм: Пастойна, Істрыя і Юліанскія Альпы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эканоміка Славеніі
- Славенія Архівавана 18 мая 2009.