Элеанора Аркадзеўна Язерская
Элеанора Язерская | |
---|---|
Элеанора Аркадзеўна Язерская | |
Род дзейнасці | актрыса, журналістка |
Дата нараджэння | 8 ліпеня 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 мая 2014 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
СССР, Беларусь |
Член у |
Элеанора Аркадзеўна Язерская (8 ліпеня 1946, Мінск — 16 мая 2014, Мінск) — беларуская радыё- і тэлевядучая, педагог, актрыса.
Адна з самых яркіх асоб беларускага музычнага бамонду ў 1980-х — 2000-х гадах. За ёй замацаваліся слава і вобраз «свецкай ільвіцы».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 8 ліпеня 1946 года на вуліцы Савецкай ў Мінску (каля Дома ўрада). Бацька Элеаноры (паходзіў з Гомеля) быў інжынерам-энергетыкам і ўзначальваў транспартную службу пры Савеце Міністраў БССР, а маці Аўгуста (паходзіла з Ніжняга Ноўгарада) была фельчарам. Бацькі пабраліся шлюбам зусім маладымі, пражылі ў шлюбе 30 гадоў і развяліся з-за любоўнага рамана бацькі. У Элеаноры былі старэйшы брат Анатоль (загінуў маладым падчас Другой сусветнай вайны) і сястра Міла (перабралася ў Нідэрланды). Пасля таго, як бацька пакінуў сям’ю, ён пражыў усяго 12 гадоў і памёр ва ўзросце 66 год[1]. Паўторна маці Элеаноры Язерскай выйшла замуж у Мінску за героя Савецкага Саюза Аляксандра Антонавіча Антонава (1915—1997)[2].
Напрыканцы жыцця Э. Язерская была ў глыбокай дэпрэсіі, практычна не выходзіла з дому, скардзілася на высокі ціск. Яна казала, што не жадае нікога бачыць і чуць. Апошнія месяцы перад смерцю жыла зусім адна. Дзяцей не мела, яе цела выявіў пляменнік — дзверы кватэры прыйшлося ўзломваць[3].
Памерла 16 мая 2014 года[удакладніць] ў Мінску ад сардэчнай недастатковасці. Развітанне праходзіла ў будынку Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка, 12. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках побач з маці і айчымам.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла музычнае вучылішча, а пасля — кансерваторыю. Займалася самаадукацыяй. Збірала ў сваёй мінскай кватэры (на плошчы Перамогі) кнігі, карціны (мела творы Леаніда Шчамялёва, Аляксандра Кішчанкі і інш.) і прыгожыя рэчы (мейсенскі фарфор, антыкварныя гадзіннікі, статуэткі); любіла падарожнічаць па розных краінах і бываць у месцах, звязаных са знакамітымі людзьмі культуры. Была знаёма з многімі вядомымі асобамі культуры Беларусі і СССР.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]З пачатку 1980-х гадоў шмат год працавала вядучай сваіх творчых праектаў аб мастацтве на Беларускім тэлебачанні і радыё і амаль усё жыццё прысвяціла тэлебачанню. Пачатак шырокай вядомасці і пік папулярнасці і ўвагі грамадства (асабліва ў 1980-ыя гг. у БССР) Язерскай прынесла аўтарская перадача «Музычны салон Элеаноры Язерскай», якая ішла на беларускім тэлебачанні і куды прыходзіў беларускі і ўсесаюзны эстрадны бамонд. Гэта была першая ў СССР імянная тэлеперадача, якая праіснавала да пачатку 2000-х гадоў[4].
Элеанору Язерскую параўноўвалі з Фаінай Ранеўскай за самастойнасць і незалежнасць паводзін і думак, трапнасць і метафарычнасць мовы, начытанасць і эстэтызм. Уборы Язерскай вылучаліся яркасцю і элегантнасцю, смелым спалучэннем колераў. Капялюшы, футра і каштоўныя камяні былі трывалай часткай вобразу Элеаноры Язерскай. Любімым напоем быў італьянскі лімонны лікёр ліманчэла.
У 2007 годзе ўдзельнічала ў тэлепраекце АНТ «Дзве зоркі», дзе пела супольна з Іллём Міцько.
У 2007 годзе ўвайшла ў Топ-50 самых стыльных і паспяховых асоб Мінска[5].
Праекты
[правіць | правіць зыходнік]- музычная асветніцкая перадача «Музычны салон» (Беларускае радыё і тэлебачанне)
- музычная асветніцкая перадача «Салон Элеаноры Язерскай» (тэлеканал БТ)
- цыкл аўтарскіх асветніцкіх перадач «Жанчыны XX стагоддзя» (тэлеканал СТВ)
- рубрыка «Бон Тон» у праграме «Вялікі сняданак», дзе апавядала аб неверагодных лёсах зорак кіно і тэатра (тэлеканал СТВ)
- аўтарская журналісцкая калонка ў газеце «СБ. Беларусь сегодня»
- аўтарская перадача на радыё «Мир»
Ролі ў кіно
[правіць | правіць зыходнік]У кіно здымалася толькі ў эпізодах.
- 1992 — Белыя адзенні (Беларусь) — госця на вечарыне (эпізод)
- 1997 — Справы Лахоўскага (Беларусь) — жонка мэра
- 2001 — Эскіз на маніторы (Беларусь) — Ірма Адамаўна[6]
- 2005 — Дунечка (Расія, Беларусь) (эпізод) [7]
- 2006 — Капітанскія дзеці (Расія) — рэжысёрша
- 2008 — Ідэальная жонка (Расія) — важатая
Зноскі
- ↑ ЯЗЕРСКАЯ Элеанора, артыкул «Сям’я» Архівавана 17 мая 2014.
- ↑ Элеонора ЕЗЕРСКАЯ: «Завтраки в номер носили только Магомаеву и моему коту…»(недаступная спасылка)
- ↑ Умерла Элеонора Езерская
- ↑ Памяти Элеоноры Езерской. Как проект «Музыкальный салон» стал уникальным в Беларуси
- ↑ Элеанора Язерская: «Няма ў нас ніякага святла!»(недаступная спасылка)
- ↑ [1](недаступная спасылка)
- ↑ [2] Архівавана 23 верасня 2009.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Элеонора Езерская на kino-teatr.ru
- Фан сайт Элеаноры Язерскай Архівавана 31 студзеня 2012.
- Элеанора Язерская адзначыла дзень нараджэння ў напаўголым выглядзе
- Элеонора ЕЗЕРСКАЯ: «Завтраки в номер носили только Магомаеву и моему коту…»(недаступная спасылка)
- Элеанора Язерская: у дзяцінстве мяне клікалі Ліна(недаступная спасылка)
- ЯЗЕРСКАЯ Элеанора (аўтар блога) Архівавана 23 верасня 2009.
- Адшумеў, адгуляў і адспяваў «Славянскі кірмаш-2008» (Фотарэпартаж)
- Элеонора Езерская: «Жить надо так, чтобы тебе завидовала даже сволочь». С Днем рождения, Элеонора! Архівавана 18 мая 2014.
- Прощайте, Элеонора Езерская
- В Минске простились с телеведущей Элеонорой Езерской Архівавана 6 сакавіка 2016.
- Асобы
- Нарадзіліся 8 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 16 мая
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Актрысы Беларусі
- Журналісты Беларусі
- Радыёвядучыя Беларусі
- Тэлевядучыя Беларусі