Перайсці да зместу

Энрыке II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Энрыке II Кастыльскі
ісп.: Enrique II de Castilla
Сцяг кароль Кастыліі і Леона
1366 — 1367
Папярэднік Педра I
Пераемнік Педра I
1369 — 1379
Папярэднік Педра I
Пераемнік Хуан I Кастыльскі

Нараджэнне 13 студзеня 1334[1]
Смерць 29 мая 1379[1] (45 гадоў)
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя[d] і Трастамара
Бацька Альфонса XI[3]
Маці Элеанор дэ Гусман[d][3]
Жонка Хуана Мануэль[d][3][4]
Дзеці Хуан I[d][3], Элеанора Кастыльская[d][3], Fadrique de Castilla[d], Беатрыс Кастыльская[d], Альфонса[d], Леанор[d], Генры Кастыльскі[d], Педра Энрыке Кастыльскі[d], Ізабэла Энрыке Кастыльская[d], Інэс Энрыке Кастыльская[d], María Enríquez de Castilla[d] і Constanza Enríquez de Castilla[d]
Веравызнанне каталіцтва
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Энрыке II Кастыльскі (ісп.: Enrique II de Castilla; 13 студзеня 1334, Севілья — 29 мая 1379, Санта-Дамінга-дэ-ла-Кальсада) — кароль Кастыліі і Леона (з 23 сакавіка 1369 года), старэйшы незаконнанароджаны сын караля Кастыліі Альфонса XI і яго палюбоўніцы Леаноры Гусман.

У 1350 годзе ажаніўся з дачкой Хуана Мануэля. Неаднаразова паўставаў супраць зводнага брата, караля Кастыліі Педра I Жорсткага. Спачатку яго пераследвалі няўдачы. Некаторых поспехаў дамогся ў 1366 годзе, калі здолеў з дапамогай гасконскіх і французскіх наёмнікаў захапіць Брывіеску, Бургас, Севілью і Таледа.

5 мая 1366 года Энрыке быў каранаваны ў Бургасе. Аднак у лістападзе таго ж года Энрыке не змог узяць галісійскую крэпасць Луга, а 3 красавіка 1367 года быў разбіты пры Нахеры Педра Жорсткім, які заручыўся падтрымкай англійскага войска на чале з Эдуардам Чорным Прынцам. Пасля гэтай паразы ён хаваўся ў Пірэнеях. Але неўзабаве Педра не змог адплаціць з ангельцамі і пазбавіўся іх дапамогі. Скарыстаўшыся гэтым, Энрыке разграміў суперніка ў бітве пры Мант'еле (22 сакавіка 1369 года), у якой Педра быў забіты. Тым не менш, гэта перамога не прынесла Энрыке II канчатковага зацвярджэння на кастыльскім троне. Супраць яго стварылі кааліцыю кароль Партугаліі Фернанду I Прыгожы і Джон Гонт, герцаг Ланкастарскі.

Энрыке II Кастыльскі

Першая вайна з імі (1369—1371 гады) вялася пасіўна і скончылася змовінамі паміж Фернанду I і дачкой Энрыке II Леанорай. Падчас другой вайны (1373 год) Энрыке разграміў войскі саюзнікаў і асадзіў Лісабон. Фернанду I быў вымушаны падпісаць зневажальны мір. У далейшым Энрыке II паспяхова змагаўся з апазіцыяй сярод кастыльскага дваранства, але дамогся гэтага коштам паслаблення цэнтральнай улады, з прычыны таго, што раздаў шмат зямельных ўладанняў сваім прыхільнікам.

Зноскі