Якаў Ігнатавіч Міхалап
Якаў Ігнатавіч Міхалап | |
---|---|
Дата нараджэння | 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1964 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1947) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
Якаў Ігнатавіч Міхалап[1] (1904—1964) — літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук (1947), дацэнт (1954).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сучасным Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. У 1933 годзе скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, у 1938 годзе — аспірантуру пры Акадэміі навук БССР. У 1936—1938 гадах выкладаў у Аршанскім настаўніцкім інстытуце, у 1938—1941 гадах у Рагачоўскім настаўніцкім інстытуце. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Я. І. Міхалап у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у абароне Масквы, Сталінградскай бітве. Пасля дэмабілізацыі працаваў загадчыкам кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага педагагічнага інстытута. У 1949—1954 гадах выкладчык кафедры рускай і беларускай літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, у 1949—1952 гадах загадчык кафедры. З 1954 года Я. І Міхалап працаваў у Гомельскім педагагічным інстытуце на пасадзе дацэнта. З 1961 года займаў пасаду дэкана філалагічнага факультэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар прац па тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, творчасці Францішка Багушэвіча. Сярод апублікаванага:
- Беларускія пісьменнікі аб рэлігіі / Я. І. Міхалап; [навуковы рэдактар К. П. Кабашнікаў] — Мінск: Б.в., 1961. — 36 с. — 12 100 экз. (Таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў БССР; № 21)
Зноскі
- ↑ Міхалап Якаў Ігнатавіч, кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўства на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міхалап Якаў Ігнатавіч, кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўства на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Ветераны Великой Отечественной войны, трудившиеся в ГГУ им. Ф. Скорины (руск.)
- Грабянчук І. В. Педагагічны калектыў Бабруйскага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута ў 1949—1954 гг.
- Вучоныя Беларусі. Міхалап, Якаў Ігнатавіч (кандыдат філалагічных навук; літаратуразнаўства; 1904—1964)
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне
- Памерлі ў 1964 годзе
- Выкладчыкі Аршанскага настаўніцкага інстытута
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Выкладчыкі Бабруйскага настаўніцкага інстытута
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы СССР
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Сталінградскай бітвы
- Удзельнікі бітвы за Маскву
- Дэканы ГДУ імя Ф. Скарыны