Перайсці да зместу

4-я ўдарная армія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
4-я ўдарная армія
Краіна
Уваходзіць у Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Тып shock army[d]
Удзел у

4-я ўдарная армія (4 Уд А) — аператыўнае вайсковае аб’яднанне (ударная армія) РСЧА ў складзе УС СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Ператворана з 27-й арміі 25 снежня 1941 года. На 1 студзеня 1942 года ў склад арміі ўваходзілі 249-я, 332-я, 334-я, 358-я і 360-я стралковыя дывізіі, 21-я стралковая брыгада, шэраг танкавых, лыжных, артылерыйскіх і іншых часцей. З 1 сакавіка 1942 года ў складзе арміі 234-я стралковая дывізія (2-га фарміравання).

  • Армія абараняла мяжу па ўсходнім беразе азёр Вельё, Селігер.
  • Студзень—люты 1942 года — прымала ўдзел у Таропецка-Холмскай наступальнай аперацыі.
  • 22 студзеня 1942 года перападпарадкавана Калінінскаму (з 20 кастрычніка 1943 года 1-ы Прыбалтыйскі) фронту.
  • Удзельнічала ў Невельскай, Гарадоцкай (1943), Віцебскай і Полацкай наступальных аперацыях.
  • Другая палова 1944 года — у складзе 2-га Прыбалтыйскага (з 4 ліпеня) і 1-га Прыбалтыйскага (з 8 жніўня) франтоў прымала ўдзел у Рэжыцка-Дзвінскай, Рыжскай і Мемельскай наступальных аперацыях, пры спробах прарваць абарону Курляндскага катла, дзе і пасля капітуляцыі Германіі партызанскі супраціў працягваўся да ліпеня 1945 года.
  • 25 студзеня — 4 лютага 1945 года — армія сваімі сіламі з часцямі ўзмацнення правяла франтавую наступальную аперацыю па разгрому групоўкі праціўніка ў раёне Клайпеды і штурмам узяла горад.
  • 9 лютага 1945 года — армія перападпарадкавана 2-му Прыбалтыйскаму фронту.
  • 1 красавіка 1945 года — уключана ў склад Ленінградскага фронту.
  • Палявое кіраванне расфармавана 9 мая 1945 г.
  • 234-я стралковая дывізія (2-га фарміравання) (з 1 сакавіка 1942 года)
  • 249-я стралковая дывізія
  • 332-я стралковая дывізія
  • 334-я стралковая дывізія
  • 358-я стралковая дывізія
  • 360-я стралковая дывізія
  • 21-я стралковая брыгада
  • 138-я гарматная артылерыйская брыгада
  • 62-і асобны лыжны батальён
  • 64-ы асобны лыжны батальён
  • 320-ы асобны лыжна-знішчальны батальён
  • 266-ы асобны лыжны батальён (да 20 красавіка 1942 г.)
  • Ваенна-паветраныя сілы 4-й ударнай арміі (ВПС 4-й ударнай арміі) — у перыяд з 25 снежня 1941 года па 10 мая 1942 года
  • Асобны запасны батальён аэрадромнага абслугоўвання. У складзе дзеючай арміі: з 4 сакавіка 1942 года па 28 красавіка 1942 года. Перафармаваны ў 832-і асобны батальён аэрадромнага абслугоўвання 28 красавіка 1942 года.[1]
  • 36-ы армейскі заград. атрад

Члены ваеннага савета

[правіць | правіць зыходнік]
  • Брыгадны камісар Міхаіл Васільевіч Рудакоў (снежань 1941 г. — лістапад 1942 г.)
  • Генерал-маёр Аляксандр Мікалаевіч Тэўчэнкаў (лістапад 1942 г. — красавік 1943 г.)
  • Палкоўнік, з верасня 1943 г. генерал-маёр Трафім Якаўлевіч Белік (красавік 1943 г. — да канца вайны.)

Начальнікі штаба

[правіць | правіць зыходнік]
  • Генерал-маёр Уладзімір Васільевіч Курасаў (снежань 1941 г. — сакавік 1942 г.)
  • Палкоўнік Партугалаў (сакавік—май 1942 г.)
  • Генерал-маёр Пётр Еўсцігнеевіч Глінскі (май 1942 г. — чэрвень 1943 г.)
  • Генерал-маёр Аляксандр Іванавіч Кудрашоў[2]  (чэрвень 1943 г. — да канца вайны)
  • Великая Отечественная война, 1941—1945 : энциклопедия / под ред. М. М. Козлова. — М. : Советская энциклопедия, 1985. — 832 с. — 500 000 экз.
  • Дударенко М. Л., Перечнев Ю. Г., Елисеев В. Т. и др. Освобождение городов: Справочник по освобождению городов в период Великой Отечественной войны 1941—1945. — М.: Воениздат, 1985. — С. 76—77. — 598 с.