Перайсці да зместу

Аляксандра Пятроўна Галубкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Пятроўна Галубкіна
Дата нараджэння 1 красавіка 1900(1900-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандра Пятроўна Галубкіна (1 красавіка 1900, Варшава — ?) — беларуская мастачка.

Руская[1]. Нарадзілася 1 красавіка 1900[2] года ў Варшаве, дзе атрымала першапачатковую адукацыю[3]. У 1921—1926 гадах вучылася ў Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце ў Ленінградзе[2][3]. Дыпломная праца «Прачка» і эскіз «1925 год. Вышэй вытворчасць»[2].

З таго часу працавала настаўніцай малявання ў Гомелі. Належала да ліку нешматлікіх у Беларусі прадстаўнікоў найбольш «левага» крыла неарэалістаў і вызначалася асаблівай свежасцю замыслаў і выканання[3].

«На тэкстыльнай фабрыцы». 1927

У 1927 годзе ўвайшла ў новастворанае Гомельскае аддзяленне[1] Усебеларускага аб’яднання мастакоў. Удзельніца выставак з 1927 года. У гэтым годзе Галубкіна прымала ўдзел у 2-й Усебеларускай мастацкай выстаўцы, дзе экспанавала некалькі эскізаў[3].

«Жніво». 1928

У Беларускім дзяржаўным музеі захоўвалася яе карціна «Жніво», напісаная ў 1928 годзе па дзяржаўным заказе на тэму «Чалавек за працай»[3].

Далейшы лёс невядомы.

  1. а б ‪Художественная жизнь Гомеля в первое десятилетие советской власти‬. scholar.google.ru. Праверана 27 кастрычніка 2024.
  2. а б в ГОЛУБКИНА Александра Петровна // Юбилейный справочник выпускников Санкт-Петербургского Государственного академического института живописи, скульптуры и архитектуры имени И. Е. Репина Российской академии художеств, 1915–2005 / авт.-сост. засл. работник культуры РФ к.иск. С.Б. Алексеева; науч. ред. д.иск., проф. Ю.Г. Бобров. — Санкт-Петербург: [б. и.], 2007. — 790 с. — ISBN 978-5-903677-01-6.
  3. а б в г д Галубкіна Аляксандра // Сучаснае беларускае мастацтва : праваднік па аддзеле сучаснага беларускага малярства і разбярства / Беларускі дзяржаўны музей ; апрацавалі: М. Шчакаціхін і В. Ластоўскі. — Менск: Друкарня Інбелкульта, 1929. — С. 19. — 30, [1] с., [13] л. iл. с. — 1 000 экз.