Перайсці да зместу

Санкт-Пецярбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ленінград)
Горад федэральнага значэння
Санкт-Пецярбург
руск.: Санкт-Петербург
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Горад
Каардынаты
Унутранае дзяленне
18 раёнаў
Кіраўнік
Заснаваны
27 мая 1703
Ранейшыя назвы
Петраград (1914—1924), Ленінград (1924—1991)
Плошча
605,8 км²
Вышыня цэнтра
3 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
5 377 503 чалавек (2022)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
812
Паштовыя індэксы
190000–199406
Аўтамабільны код
78, 98, 178 і 198
Афіцыйны сайт
gov.spb.ru (руск.)
Санкт-Пецярбург на карце Расіі ±
Санкт-Пецярбург (Расія)
Санкт-Пецярбург
Санкт-Пецярбург (Санкт-Пецярбург)
Санкт-Пецярбург

Санкт-Пецярбург[3] (руск.: Санкт-Петербург) — горад федэральнага значэння і другі па велічыні горад у Расіі, цэнтр Паўночна-Заходняй федэральнай акругі Расіі, месца знаходжання вышэйшых органаў улады Расіі[4] і адміністрацыйны цэнтр Ленінградскай вобласці. Ляжыць на рацэ Няве на ўсходнім узбярэжжы Фінскага заліва Балтыйскага мора.

Насельніцтва горада складае 5 мільёнаў жыхароў, разам з агламерацыяй — 6 мільёнаў. Горад з’яўляецца самастойным суб’ектам Расійскай Федэрацыі, яго плошча складае 1439 км².

Санкт-Пецярбург быў заснаваны царом Пятром I 27 мая 1703 года, і на працягу больш за дзвесце гадоў (1712—1728, 1732—1918) быў сталіцай Расійскай імперыі. Падчас Першай сусветнай вайны горад быў перайменаваны ў Петраград (руск.: Петроград), а ў часы савецкай улады — у Ленінград (руск.: Ленинград).

Сёння Санкт-Пецярбург з’яўляецца важным культурным цэнтрам і расійскім портам на Балтыйскім моры.

Паўночная вайна і заснаванне горада

[правіць | правіць зыходнік]

Датай заснавання Санкт-Пецярбурга лічыцца 16 мая (27 мая1703 года. Гэтым днём датуецца заклад царом-рэфарматарам Петрапаўлаўскай крэпасці — першага будынка горада — у вусці ракі Нявы на Заечым востраве, пасля таго як Рускае Царства ў ходзе Паўночнай вайны захапіла навакольныя тэрыторыі, што ў той час належалі Швецыі. Пётр I даў гораду імя, прысвечанае яго нябеснаму заступніку — Святому апосталу Пятру. Паводле легенды, у той дзень пасля літургіі цар з’явіўся з рыдлёўкай у руках для закладу горада, і калі ён схапіўся за яе, з вышыні спусціўся арол і пачаў круціцца над астравамі. Адышоўшы ў бок, Пётр I зрубіў дзве тонкія бярозкі і, з’яднаўшы і верхавіны, паставіў у выкапаныя працоўнымі ямы. Гэтыя дзве бярозкі мусілі азначаць будучую браму крэпасці. Арол, які круціўся ў небе, спусціўся і сеў на «браму», пасля чаго, перавязаўшы яму ногі, цар пасадзіў яго на плячо, усцешаны шчаслівай прыкметай[5]. Новая крэпасць сваёй зброяй мусіла перакрываць фарватары па двух найбольш буйных рукавах дэльты ракі — Няве і Вялікай Неўцы. У 1704 годзе для абароны марскіх межаў Расіі на востраве Котлін была заснавана крэпасць Кранштат. Новаму гораду Пётр I надаваў вялікае стратэгічнае значэнне для забеспячэння марскога шляху з Расіі ў Заходнюю Еўропу. Тут, на стрэлцы Васільеўскага вострава, пад прыкрыццём Петрапаўлаўскай крэпасці, быў заснаваны першы гандлёвы порт Санкт-Пецярбурга.

Першыя гады існавання горада

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пачатку будаўніцтва Петрапаўлаўскай крэпасці працягвалася ўзвядзенне і іншых абарончых аб’ектаў. У снежні 1706 года Пётр I выдаў загад на будаўніцтва Кронверка з мэтай адгарадзіць Петрапаўлаўскую крэпасць ад артабстрэлу з супрацьлеглага берагу, а дзвюма гадамі раней было закладзена Адміралцейства.

У планах Пятра I была пабудова вялікага прыморскага цэнтру, таму будаўніцтва ішло з высокай інтэнсіўнасцю. Штогод на працы зганялі 30-40 тысяч сялян, таксама ў іх удзельнічалі ваеннапалонныя з Фінляндыі. Імі ў тым ліку быў пракладзены бульвар, які пазней стаў Неўскім праспектам[6]:54-55.

Летні палац і Летні сад у 1716 годзе

У першыя дзесяць гадоў існавання галоўнай часткай горада быў Гарадскі востраў (цяпер Петраградскі востраў), тут знаходзіліся Гасціны двор, Траецкая царква, мноства службовых будынкаў, рамесныя слабоды і ваенныя часткі. Злучаўся востраў з Петрапаўлаўскай крэпасцю праз пад’ёмны мост. Пазней пачаў забудоўвацца Адміралцейскі бок (левы бераг Нявы), дзе знаходзіліся такія важныя збудовы, як Зімні палац і Летні палац Пятра I з Летнім садам. З 1712 года горад быў абвешчаны сталіцай Расіі, а ў 1713 годзе ўсе асобы, прыналежныя да царскага двара, мусілі былі сяліцца ў Пецярбургу, сюды ж пераехаў і Сенат. У 1712 годзе Пётр I выдаў указ аб стварэнні Генеральнага плана Санкт-Пецярбурга, згодна якому цэнтрам горада абіраецца Васільеўскі востраў. Менавіта тут будуюцца партавыя збудаванні, маякі, а таксама будынак Дванаццаці калегій, Кунсткамера і іншыя будынкі (да таго моманту на востраве быў толькі знакаміты Меншыкаўскі палац). У 1725 годзе заснаваная Пецярбургская Акадэмія навук, дзе 2 студзеня 1728 года была выдадзена першая расійская газета — «Санкт-Петербургские ведомости» (першы рэдактар — Герхард Фрыдрых Мілер).[7]

У першай палове XVIII стагоддзя хутка расло насельніцтва горада. Каля 1710 года ў Санкт-Пецярбургу пражывала 8 тысяч жыхароў, праз 15 год іх колькасць узрасла да 40 тысяч, а ў 1750 годзе яго насельніцтва складала 95 тысяч. Большасць перасяленцаў былі з Расіі, але горад прыцягваў працоўную сілу таксама з Інгерманландыі і паўднёва-ўсходняй Фінляндыі. Найбуйнейшымі этнічнымі меншасцямі Санкт-Пецярбурга ў той час былі немцы і фіны[6]:55.

Пецярбург у сярэдзіне і другой палове XVIII стагоддзя

[правіць | правіць зыходнік]
Медны коннік

У выніку пажараў і разводдзяў многія будынкі пятроўскага Пецярбурга да сярэдзіны XVIII стагоддзя апынуліся ў лядашчым стане ці былі знішчаныя. Так, улетку 1736 і 1737 гадоў у Пецярбургу адбыліся два пажары (выгарэла ўся драўляная Марская слабада і значная частка Адміралцейскага вострава). У 1737 годзе ўказам імператрыцы Ганны Іванаўны ствараецца Камісія аб Санкт-Пецярбургскім будаванні (якую ўзначальваў Пётр Яропкін), якая працавала над генеральным планам гораду.[8] Па гэтым плане зацвярджалася ідэя трохпромневага развіцця Пецярбурга ад Адміралцейства, які мусіў стаць кампазіцыйным цэнтрам, а ролю галоўнай магістралі аддавалася Неўскаму праспекту. У 1762 годзе на змену гэтай камісіі прыйшла Камісія аб каменным будаўніцтве Санкт-Пецярбурга і Масквы, якая рэгулявала забудову малых узбярэжных малых рэк і каналаў, фарміраванне архітэктурных ансамбляў цэнтральных плошчаў. 29 ліпеня 1731 года адкрыўся Кадэцкі корпус, а ў 1759 — Пажаскі корпус. Ствараўся цэлы шэраг вучэльняў — Горнае вучылішча і гэтак далей. Санкт-Пецярбург становіцца адным з найбуйнейшых навуковых цэнтраў у Расіі. Развіваецца і культурнае жыццё ў Паўночнай сталіцы Расіі. 30 жніўня 1756 года выдаецца ўказ аб стварэнні першага ў краіне дзяржаўнага тэатра, 4 лістапада 1764 года лічыцца датай заснавання Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Пад канец XVIII стагоддзя насельніцтва горада перавысіла 200 тысяч чалавек, у горадзе дзейнічалі больш за 60 праваслаўных цэркваў і 15 цэркваў іншых канфесій. На 1780 год налічвалася 1200 вуліц і завулкаў, 3,3 тысячы дамоў, уся цэнтральная частка гораду ўжо цалкам брукаваная і пакрытая папярочнымі дошкамі.[7]

Санкт-Пецярбург у XIX стагоддзі

[правіць | правіць зыходнік]
" Люблю цябе, Пятра тварэнне,
Люблю твой строгі, стройны від,
Нявы дзяржаўнае цячэнне, Берагавы яе граніт,
Узор тваіх чыгунных кратаў,
Начэй задумлівых тваіх
Празрысты змрок, бліск цемнаваты.
Калі ў пакоі сярод кніг
Пішу, чытаю без лямпады,
Гляджу на сонныя грамады
Пустынных вуліц, як блішчыць
Адміралцейскі ў высях шпіц…
"

Да гэтага часу ўжо адбываецца бурнае развіццё прамысловасці — ужо да сярэдзіны 1830-х гадоў у Санкт-Пецярбургу дзейнічае каля 300 фабрык і заводаў. Адкрываюцца новыя водныя сістэмы — Марыінская і Ціхвінская, у 1828 годзе — Паўночна-Дзвінскі канал. Істотнай падзеяй становіцца адкрыццё першай чыгункі ў 1836 годзе паміж Пецярбургам і Царскім Сялом. Пецярбуржцы апрабавалі новы водны транспартны сродак: параход. Працягваецца развіццё Пецярбурга як палітычнага і навуковага цэнтра дзяржавы. У 1802 годзе заснаваныя міністэрствы і Дзяржаўны савет, узведзены будынак Сената і Сінода, абноўленая Акадэмія навук1803 годзе быў прыняты новы статут), створаны Педагагічны інстытут, утвораныя некалькі гімназіяў і дазволеныя вольныя тыпаграфіі.[5] Адкрываецца Пулкаўская абсерваторыя, у 1845 годзе — Рускае геаграфічнае таварыства. 18 жніўня 1851 года з Пецярбурга ў Маскву адправіўся першы цягнік, хутка зносіны паміж дзвюма гарадамі стане рэгулярным. Ужо ў 1850-х пабудаваныя Маскоўскі (Мікалаеўскі), Варшаўскі, Балтыйскі, а ў 1870 годзе — Фінляндскі вакзалы. Развіваецца і судаходства. У 1885 годзе скончылася збудаванне Марскога канала і Марскога порту.

Горад трох рэвалюцый. Грамадзянская вайна

[правіць | правіць зыходнік]
Крэйсер «Аўрора», які з’яўляецца сімвалам Кастрычніцкай рэвалюцыі

XX стагоддзе ўчыніла для Пецярбурга як шмат цяжкіх выпрабаванняў, так і грандыёзныя здзяйсненні. Па выніках перапісу 1897 года насельніцтва горада складала 1265 тыс. жыхароў, а на пачатак Першай сусветнай вайны перавысіла 2 мільёны (3-е месца ў Еўропе пасля Лондану і Парыжу). 29 верасня 1907 года пачаў курсаваць Санкт-Пецярбургскі трамвай.

Першым выпрабаваннем стала расійская рэвалюцыя 1905—1907 гадоў, пачаткам якой лічыцца Крывавая нядзеля, а вынікамі якой стала стварэнне першага ў гісторыі Расіі парламенту. Пачаўшаяся Першая сусветная вайна моцна паўплывала на лёс Санкт-Пецярбурга. Ужо ў жніўня 1914 года на хвалі антынямецкіх настрояў горад пераназваны ў Петраград, а да 1917 года пачаліся праблемы з аснадай — звычайнай з’явай становяцца чэргі. Хваляванні 2327 лютага 1917 года ў горадзе зробяцца адной з галоўных прычын Лютаўскай рэвалюцыі. У гонар загінуўшых працоўных на Марсавым полі ў 1956 годзе быў запалены Вечны агонь.[9] Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, падчас Грамадзянскай вайны з-за блізкасці антырэвалюцыйных армій урад Леніна з’яжджае ў Маскву. Петраград часова пазбаўлены статусу сталіцы (5 сакавіка 1918 года), які пераходзіць да Масквы. Увесну 1919 года, пры падтрымцы англійскага флоту, пачаўся першы наступ арміі Мікалая Юдзеніча з Эстляндыі на Петраград, а пасля паразы, ужо ў кастрычніку, другі, які таксама будзе спынены. 22 студзеня 1920 года Юдзеніч абвясціў пра роспуск Паўночна-Заходняй арміі. 26 студзеня 1924 года, пасля смерці Уладзіміра Леніна Петраград рашэннем ЦК УКП(б) пераназываецца ў Ленінград.

Савецкі Петраград-Ленінград

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля катастрафічных падзей 19171919 гадоў насельніцтва горада скарачаецца, да 1920 года яно складае толькі 722 000 чалавек[10], але дзякуючы НЭП жыццё ў горадзе паступова паляпшаецца. Працягваецца актыўная жытловая забудова. Так у 1924 годзе ствараецца праект цэнтру Нарваўскага раёна, паводле якога мусілі быць створаныя дзве плошчы — Стачак, дзе была ўзведзеная трыумфальная арка ў гонар перамогі над Напалеонам і плошчу, якую яшчэ мелася стварыць (цяпер Кіраўская плошча). Па ўсім горадзе ствараюцца Палацы культуры — да сярэдзіны 1930 гадоў яны маюцца ўжо ва ўсіх прамысловых раёнах.[11]

Гераізм і стойкасць ленінградцаў выявіліся ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Амаль 900 дзён ва ўмовах поўнай блакады горада жыхары не толькі выжылі, але і дапамаглі фронту. Так у выніку сустрэчнага наступу Ленінградскага і Волхаўскага франтоў 18 студзеня 1943 года блакаднае акружэнне было прарвана, але толькі 27 студзеня 1944 года блакада горада была цалкам знятая.

Пачынаючы з 1947 года ў Ленінградзе развіваюцца як аднаўляльныя, гэтак і інтэнсіўныя будаўнічыя працы. 7 кастрычніка 1955 года ў метро быў запушчаны першы абкатачны электрацягнік, а ўжо 5 лістапада быў падпісана акт аб здачы ў эксплуатацыю першай чаргі ленінградскага метрапалітэна. У 1990 годзе гістарычны цэнтр горада ўнесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Постсавецкі перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

У 1991 годзе па выніках рэферэндуму 54 % ленінградцаў выказаліся за вяртанне спрадвечнай назвы горада Санкт-Пецярбург. 6 верасня 1991 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР яна была адноўлена,[12] 21 красавіка 1992 года ўнесеная ў Канстытуцыю РФ.[13] 26 чэрвеня 1991 быў абраны першы і апошні мэр Санкт-Пецярбурга, 13 сакавіка 1996 года выканаўчая ўлада была перададзена Адміністрацыі Санкт-Пецярбурга, якая ствараецца губернатарам Санкт-Пецярбурга, пасада мера была скасавана. Істотнай падзеяй для Пецярбурга сталі Гульні добрай волі 1994 года, якія праходзілі ў складаны для горада час. У 19912007 гадах было ўсталявана шмат помнікаў, сярод якіх — Фёдару Дастаеўскаму, маршалу Георгію Жукаву, Сяргею Ясеніну і іншыя. Адрэстаўраваныя і адноўленыя — Канстанцінаўскі палац, храм Спасу-на-Крыві і шмат якія іншыя. Упершыню 25 мая 1991 года, пасля вялікага перапынку, царкоўная служба адбылася ў Казанскім саборы. У 2001 годзе пачынаецца будаўніцтва Кальцавой дарогі вакол Пецярбурга, 15 снежня 2004 адкрываецца Вялікі Абухаўскі мост, вядомы як «Вантавы мост». Працягваецца развіццё метрапалітэну: у 1998 годзе ўведзены ў эксплуатацыю ўчастак Правабярэжнай лініі ад станцыі «Чкалаўская» да станцыі «Старая Дзярэўня», у 2005 годзе адкрытая станцыя «Каменданцкі праспект» і іншыя. У 2000 годзе быў пабудаваны Лядовы палац, у якім прайшоў чэмпіянат свету па хакеі 2000 года. У 2008 годзе пецярбургскі футбольны клуб «Зеніт» выйграў прэстыжны Кубак УЕФА і Суперкубак УЕФА.

  • Званне Горад-герой (8 мая 1965 года) з уручэннем медалі «Залатая зорка» — «за выбітныя заслугі перад Айчынай, мужнасць і гераізм, праяўленыя працоўнымі Ленінграда ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў цяжкіх умовах працяглай варожай блакады, і ў адзначэнне 20-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
  • Ордэн Леніна (26 студзеня 1945 года) — «за мужнасць і адвагу ва ўмовах блакады і барацьбы супраць фашысцкіх захопнікаў».
  • Ордэн Леніна (21 чэрвеня 1957 года) — «у адзначэнне 250-годдзя Ленінграда».
  • Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (21 лістапада 1967 года) — «у адзначэнне 50-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі».
  • Ордэн Чырвонага Сцяга РСФСР (5 снежня 1919 года) — «за гераізм і самадданасць петраградскага пралетарыята, за абарону Петраграда ў Грамадзянскую вайну».

Санкт-Пецярбург — адзін з найважнейшых эканамічных цэнтраў Расійскай Федэрацыі. Эканоміка гораду базуецца ў асноўным на прамысловасці і турызме. Па выніках 2004 года горад заняў чацвертае месца ў Расіі (пасля Масквы, Цюменскай і Маскоўскай вобласці) па аб’ёму сукупнага рэгіянальнага прадукту (СРП). У 2007 годзе гэты паказчык склаў 1 109,3 млрд руб. (38 млрд долараў), ці 3,92 % ад агульнарасійскага СУП.[14] У 2011 годзе, па прагнозах, СРП складзе 2 трыльёны 413 мільярдаў 6 мільёнаў рублёў.[15] У 2006 годзе ў Санкт-Пецярбургу адбыўся саміт «Вялікай васьмёркі». Саміт праходзіў у Канстанцінаўскім палацы ў Стрэльне з 15 па 17 ліпеня 2006 года. З 1997 года ў Санкт-Пецярбургу праводзіцца штогадовы эканамічны самі Расіі і краін СНД — Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум — найважнейшае міжнароднае эканамічнае і палітычнае мерапрыемства ва Усходняй Еўропе, якое атрымала неафіцыйную назву «Расійскі Давос».

Марыінскі тэатр, Міхайлаўскі тэатр, Вялікі драматычны тэатр імя Г. А. Таўстаногава, Тэатр на Васільеўскім, Тэатр на Ліцейным.

Планіроўка і архітэктура

[правіць | правіць зыходнік]

Пётр I задумваў горад паводле еўрапейскага ўзору: з прамымі перпендыкулярнымі вуліцамі, шырокімі «прашпектамі». Такая планіроўка бачна на прыкладзе Васільеўскага вострава і «трызубцы» Адміралцейства — Неўскі праспект, Гарохавая вуліца, Вазнясенскі праспект. Самы шырокі мост — Сіні.

Храмы і манастыры

[правіць | правіць зыходнік]

Вуліцы, праспекты, плошчы

[правіць | правіць зыходнік]

Паркі, сады і скверы

[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначныя вакзалы

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
Памылка Lua: not enough memory.

Беларусы ў Санкт-Пецярбургу

[правіць | правіць зыходнік]

Пецярбург стаў важным цэнтрам беларускай культуры яшчэ ў XIX ст. У 1844—1846 гг. Ян Баршчэўскі піша тут знакаміты твор Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. У 1893 годзе тут Антон Неманцэвіч. Паводле расійскага перапісу 1897 г. у Пецярбургу пражывала 66,5 тыс. беларусаў. У пачатку XX ст. яны сталі другой па колькасці іншаэтнічнай супольнасцю ў горадзе. У 1906—1912 гг. тут вучылася выбітны альголаг Вольга Дзмітрыеўна Акімава. У 1906—1916 гг. працавала Загляне сонца і ў наша аконца, у 1914 г. — Акцыйная суполка друкарскай штукі, у 1914 годзе выйшаў нумар часопіса «Раніца». У 1918 дзейнічала Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства. У 1930—1937 вучыўся беларускі мастак Яўген Аляксеевіч Зайцаў. У 1926—1936 гг. дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва. У 1938-39 рэктарам Ленінградскага ўніверсітэта быў беларускі вучоны Канстанцін Ігнатавіч Лукашоў. У 1938 у Ленінградзе нарадзіўся беларускі геахімік Валянцін Лукашоў. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны беларусы ўдзельнічалі ў абароне Ленінграда, сярод іх — Фядосій Арцёмавіч Смалячкоў. У 1973—1975 гг. у горадзе над Нявой працуе беларускі мастак Аляксандр Анатольевіч Ісачоў. Дзейнічае Беларускае грамадска-культурнае таварыства (Санкт-Пецярбург).

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б https://lenta.ru/news/2018/10/03/poltavchenko/
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  3. Напісанне Санкт-Пецярбург у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.151.
  4. Конституционный Суд Российской Федерации (руск.)
  5. а б Авсеенко В. Н. История города С.-Петербурга в лицах и картинках. 1703—1903 (руск.). — СПб: Сотис, 1993. — С. 20.
  6. а б Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6.
  7. а б А. В. Даринский, В. И. Старцев, Д. Н. Мурин, Т. Г. Браже, А. Г. Бітво. Санкт-Петербург 1703—1719 / Под ред. А. В. Даринского. — СПб.: Фирма «ГЛАГОЛ», 2000. — С. 68—69. — 464 с.
  8. История Санкт-Петербурга (руск.)
  9. Галина Дрегуляс. Февральская революция. opeterburge.ru.
  10. А. Ю. Чистяков. Население (обзорная статья)(недаступная спасылка). Электронная энциклопедия Санкт-Петербурга. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2007. Праверана 22 лютага 2013.
  11. Анна Тирле. Архитектура и благоустройство: массовое строительство. Эра ДК и ЦПКиО. Часть II. opeterburge.ru.
  12. Указ Президиума ВС РСФСР от 06.09.91 № 1643-I О возвращении городу Ленинграду его исторического названия Санкт-Петербург(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2013. Праверана 22 лютага 2013.
  13. Закон РФ от 21 апреля 1992 г. N 2708-I «Об изменениях и дополнениях Конституции (Основного Закона) Российской Советской Федеративной Социалистической Республики»
  14. Валовой региональный продукт по субъектам Российской Федерации в 1998—2007 гадах в текущих ценах (данные Госкомстата РФ)(недаступная спасылка). gks.ru (6 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 22 лютага 2013.
  15. Маша Могилевская. Гастарбайтеры поднимут Петербург. fontanka.ru (6 сакавіка 2011).
  16. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у https://kvs.gov.spb.ru/en/agreements/
  17. https://pragmatika.media/news/takih-pobratimiv-nam-ne-treba-v-odesi-priberut-vkazivniki-z-nazvami-rosijskih-mist/
  18. http://azerbaijans.com/content_1719_az.html
  19. http://www.bordeaux.fr/ebx/LinkResolverServlet?classofcontent=presentationStandard&id=5525
  20. http://goroda-pobratimy.ru/porodnennye-goroda
  21. https://tass.ru/obschestvo/13957509
  22. https://sptoday.ru/2013_07_19/veneciya-ukrepilas-v-spiske-gorodov-pobratimov-sankt-peterburga/
  23. http://www.ezhejiang.gov.cn/wenzhou/2021-08/26/c_655454.htm
  24. http://www.ezhejiang.gov.cn/wenzhou/sistercities_2.html
  25. http://www.ivilnius.lt/pazink/apie-vilniu/miestai-partneriai
  26. https://www.bethlehem-city.org/en/saint-petersburg